АТРОДЫК, -дка, м. Патомак, нашчадак. Атродык пана быў пахож ны свайго прырадзіціля. Арцёмаўка Міласл. АТРУСКІ, -сык, мн. л. Абтрускі, дробнае сена, салома. Яны наклыдалі сена, а я зыгрібаў кыла вазоу атрускі. Пацолтава Мсцісл. Усё сена зьелі, толькі адны атрускі зысталісь. Арцёмаўка Міласл. АТРУТА, -ы, ж. Атрута. Купіў атруты: буду ваўкоў труціць. Бяседавічы Хоцім. Атрута ета крепкыя, ат яе зразу памреш. Арцёмаўка Міласл. Hy ŭ жыцьцё! Худжы атруты. Дубеец Касцюк. Не йначы — атруты хто даў, iuto ўраз памёрла. Старае Сяло Мсцісл. A ў правый руцэ зіляно віно, || А ў левый руцэ — упол c атрутыю, || А сыну даець зіляно віно, || A нявестыццы — той c атрутыю. 3 нар. песні, M. Г. 125. АТРУТЛІВЫЙ, прым. Атрутлівы, атрутны. Сок зь етый травы атрутлівый, калі яго глынуць, дык січас жа памреш. Бяседавічы Хоцім. АТРУТНІК, -a, м. Атручаны, што сам сябе атруціў. У етый магілі ляжыць атрутнік; з горя ён хваціў нейкія атруты, знаць, быстрыя водкі, i памёр. Бяседавічы Хоцім. АТРУТНІЦА, -ы, ж. Атручаная, што сама сябе атруціла. Ета ж атрутніца пышла: іна труцілась — кіслаты нейкія вышла, алі ні памёрла, толькі ў сяредзіні пыаппалівыла ўсё чыста. Слаўнае Мсцісл. Тут пыхываліt атрутніцу. Бяседавічы Хоцім. АТРУТНЫЙ, прым. Атрутны. Етыяягыды атрутны, нільзя іх есьць, ато памреш. Бяседавічы Хоцім. Мухамор — гріб атрутный. Лядзішча Міласл. АТРУТУШКА, -i, ж. Памянш. ад атрута. Атрутушка ты мыя атрутныя! Арцёмаўка Міласл. АТРУЦІНА, -ы, ж. Атрута. Каша була нейкыя атруціна: есьць нільзя було. Арцёмаўка Міласл. АТРУЦЩЦА, дзеясл. Атруціцца, прыняць атруты. Сылыдуном, калі многа зьясі, можна атруціцца. Слаўнае Мсцісл. АТРУЦЩЬ, дзеясл. Атруціць, дадь атруты. Хацелі яго атруціць, усыпаўшы серных сьпічык у чай. Арцёмаўка Міласл. Heхта нашыга сыбаку атруціў — падох. Слаўнае Мсцісл. АТРУЧАЦЬ, дзеясл. Атручваць, даваць атруты. Столькі зывялося мышэй, што страх: нідзе нічога ні пыстаў, усё зьядуць; кошка ні спрыўляіцца — атручаць нада ці што. Пацолтава Мсцісл. A ўмела ж, маці, II Нас атручаці, \\A ўмей жа, маці,|| Нас пыхываці. 3 нар. гіесні, M. Г. 125. АТРУЧЫВЫЦЦА, дзеясл. Атручвацца, труціцца. Іна хацела атручывыцца; ужу ў чарку атруты ўсыпыла, толькі б выпіць, ды я воврімя зыхваціў. Бяседавічы Хоцім. АТРУЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Атручваць, труціць. Купілі атруты, ваўкоў будзем атручывыць, ато рады німа — у дзяреўню заходзяць. Ліпаўка Хоцім. Мышэй нада атручывыць. Хвёдараўка Краснап. АТРУЧЫНЫЙ, прым. Атручаны. Атручыный памёр, i калі яго ўскрылі, то нашлі ў сярёдкі атруту. Арцёмаўка Хоцім. Ходзіць, як атручыный — нідзе месца ня знойдзець. Баханы Чэрык. АТРЮТУВАНЫЙ, прым. Адратаваны. Атрютуваный ачыніў вочы i ўвідзіў, хто яго рютуваў i хто дыглідаіць. Арцёмаўка Міласл. АТРЮТУВАЦЬ, дзеясл. Адратаваць, выратаваць. Яго можна було атрютуваць; ён дыхаў яшчэ, нада було пыслаць за дохтырым. Арцёмаўка Міласл. АТРЯХА, -i, ж. Неаханны чалавек. Такой атряхі я ŭ ні бачыў: на ім гразі на віршок нырасло. Хвёдараўка Красная. Hi люблю, калі чылавек ходзіць атряхый. Аляксандраўка Краснап. АТСАДЖЬІНЫЙ, прым. Адсаджаны, пастаўлены ў асобны хлеў на адкорм. ён быгатый: у яго троя сьвіней атсаджыных, ды пяцёра так, ды тры каровы дойных. Шараеўка Чэрык. АТСАДЗЩБ, дзеясл. 1. Адсадзіць, адлучыць. Нада цялёнка атсадзіць у пуньку, ато ўжу нядзеля, як ён кыла каровы. Арцёмаўка Міласл. 2. Адбіць. Як грякнуў яго (а)б зямлю, дык пячонкі атсадзіў. Хвёдараўка Краснап. АТСЁДЗІЦЬ, дзеясл. Адсядзець. Атседзіў нагу i ступіць ні магу. Малашкавічы Клім. АТСЁДЫВА, прысл. Адгэтуль, адсюль. Атседыва ды Краснапольля будзець дваццыць вярстоў. Палуж Краснап. АТСЁЖЫНЫЙ, прым. Адседжаны. Ныга атсежыныя: сядзеў нялоўка, на цыпушках, дык атседзіў. Арцёмаўка Міласл. АТСЁІЦЦА, дзея$л. Адсеяцца, закончыць сяўбу. Ільля ўжо атсеіўся, у яго ўжо німа чаго сеіць. Палуж Краснап. АТСЁК, -y, м. Адсячэнне. Даю гылаву ны атсек, што ня зьдзелыіш етыга. Тур'я Краснап. АТСЁЧ, дзеясл. Адсячы, адсекчы. Нада сабе крюкі ны сані атсеч. Слаўнае Мсцісл. Тыпаром сабе палец атсек, дровы рубіўшы. Селішча Чэрык. АТСЁЧЬІНЫЙ, прым. Адсечаны. У лесі ліжаў дубок атсечыный, ікраз на вось, я ўскінуў ны калёсы ды ŭ прівёз. Пячоры Касцюк. Атсечыный сук выляіцца. Горкі Краснап. АТСГД, -y, м. Адседка, замена штрафу арыштам. А йдзе я вазьму дваццыць рублёў? Луччы я ў атсід пайду, пысяджу троху! Пірагова Мсцісл. АТСІДКА, -i, ж. Адседка. Пашоў M iкола ў атсідку на трі нядзелі зы драку на сходцы. Пірагова Мсцісл. АТСІКАНЬНЯ, -я, н. Адсяканне. Ен сек сук з таго боку, a дзед гаворіць яму: «штойта зы атсіканьня!» Арцёмаўка Міласл. АТСІКАЦЬ, дзеясл. Адсякаць. Узяў таnop i стаў атсікаць сук. Арцёмаўка Міласл. АТСГЛЫ, прысл. Адсілы, сама [больш], не больш, як. Там ныбярецца атсілы дваццыць пудоў. Палуж Краснап. АТСКАЧЫЦЬ, дзеясл. Адскочыць. Сыбакі кінулісь ны Мацея, а той як хыркня на іх, тыя й атскачылі. Пачаны Краснап. АТСКОЧЫЦЬ, дзеясл. Адскочыць, адстаць. Атскочыла кыра на дзеріві. Хвёдараўка Краснап
Дадатковыя словы
атрўтлівы, атрўтны, атрўчы, трўціць, туря
10 👁