Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АТПАЧЫВАНЬНЯ, -я, н. Адпачыванне, адпачынак. У нас пакуль што атпачываньня — жыта дыжалі, a ярі німа сьпелай. Юшкі Мсцісл. v/АТПЁТАЦЬ, дзеясл. Пабіць, высцебаць. ЯУ цябв атпетаю, дык ты зараз пойдзеш пасьціць авец. Паланіца Крыч. АТПІВАЦЦА, дзеясл. Піць уволю, напівацца. Будзем у вясну атпівацца бярозавіку. Пірагова Мсцісл. АТПІЛІКАЦЬ, дзеясл. Адпілікаць, адыграць [закончыць іграць]. Прышоу скымарох, атпілікаў нам на скрыпцы, а мы атгоцылі. Арцёмаўка Міласл. Музыкант атпілікаў нам на скрыпцы неякія новыя скокі. Пірагова Мсцісл. АТПІЛГЦЬ, дзеясл. Адпілаваць. Пасобка ты мне калодку атпіліць! Пірагова Мсцісл. Дывай атпілім етае дрэва ды caмай расьсечкі, айдзе цалейшае. Юшкі Мсцісл. АТШЛКА, -i, ж. Пілаванне, рэзка. Ужо атпілка дроў у лесе йдзець. Мазалава Мсцісл. АТПІЛЫВАНЫЙ, прым. Адпілаваны, адрэзаны. Там кыла сталюг ліжаць атпілываныя досткі, i ат іх пахніць смалою. Арцёмаўка Міласл. АТПІРАНЬНЯ, -я, н. Адпіранне, адмаўленне фактаў, адраканне. Ніякыя атпіраньня ні паможа — yci ведаюць, што ета ты зрабіў. Старае Сяло Мсцісл. АТПГС, -a, м. 1. Адказ на афіцыйную паперу. Столькі ўсілякіх рыспыряжэньніў i зыгадыў пыступаіць з акругі, што ні ўправісься c атпісым. Мсціслаў. 2. Перадаць спадчыну праз духоўны запіс. Пірід сьмерьцю бацька зьдзелыў атпіс сыну-гудуваньніку пылавіну i даццэ пылавіну. Палуж Краснап. АТПІСАЦЬ, дзеясл. 1. Адпісаць, адказаць на пісьмо. Напісала яму пісьмо, a ён мне ні (а)тпісаў. Лядзішча Міласл. 2. Перадаць спадчыну праз духоўны запіс. Дзядзька яму пылавіну зямлі атпісаў. ён атпісаў усё жонкі пірід сьмерьцю, i духоўныя ета была ў жонкі ны руках. Арцёмаўка Міласл. АТШСКА, -i, ж. Адказ на пісьмо ці паперу. 3 раёну цэлых пяць паперак пріслалі, атпіску нада зьдзелыць. Пацолтава Мсцісл. АТПІХАЦЬ, дзеясл. Адпіхаць, адштурхваць. ён пычаў атпіхаць мяне, штоб я ні дыстаў. Пірагова Мсцісл. АТПЩЬ, дзеясл. Адпіць, надпіць, выпіць не ўсё. Ты, мабыць, сам атпіў тут — нешта няпоўна. Лінь Краснап. АТПЛОДЫК, -дка, м. Прыплод. Ета цёлычка — атплодык ат пародзістый каровы, што ў саўхозі. Арцёмаўка Міласл. Kaбыла вельмі добры атплодык дыла. Шыркі Раснян. АТПЛУТЫЦЦА, дзеясл. Адолытацца, адчапіцца. Треба як-небудзь атплутыцца ат іх. Маластоўка Краснап. АТПЛЯСЫВЫЦЬ, дзеясл. Адплясваць, вытанцоўваць. Во ўжу атплясывыіць, аж зімля дріжыць. Горкі Краснап. АТПОВІДЗЬ, -i, ж. Адказ, праборка. Даў я яму ладную атповідзь за ета, болі ня пойдзець. Пірагова Мсцісл. АТПРАВА, -ы, ж. Набажэнства. Ны радыніцу буваіць атправа ны магільніку. Пірагова Мсцісл. АТПРАТЫЦЬ, дзеясл. Распрануцц, расхутаць. Нада дзіцёнка атпратыць, ато ён сагреіцца ў хаце, тады прастудзіцца. Пірагова Мсцісл. АТПРУДЗЩЬ, дзеясл. Адлупцаваць, пабіць. Здорва ён яго атпрудзіў! Хвёдараўка Краснап. АТПРЫРОДКУ, прысл. Зроду, з нараджэиня. Хлопчык атпрыродку храмэй. Палуж Краснап. АТПУДЗЩЬ, дзеясл. Адпужаць, адпалохаць [адвучыць]. Атпудзіў я гетыга сыбаку хадзіць сюды, як даў яму колам пы гылаве. Пірагова Мсцісл. АТПУЖЫВАНЬНЯ, -я, н. Адпужванне, палоханне. Яны ўсё там страшныя казкі яму кажуць, во з-за гетыга атпужываньня ён i ня хочыць туды іці. Пірагова Мсцісл. АТПЫЛЫСЫВАЦЬ, дзеясл. Адпаласаваць, адлупцаваць. Спыйманыга злодзія людзі сілна атпылысывалі. Бугадошч Мсцісл. Атпылысываў хлыпца, спыймаўшы у садзе. Палуж Краснап. АТПЫЛЫХАЦЬ, дзеясл. Даць добра, пабіць. Во атпылыхаў сёньня аднаму хлопцу, дык атпылыхаў. Хвёдараўка Краснап. АТПЫХАЦЬ, дзеясл. Адараць. Я быў атпыхаў тут мяжу, а ён узяў ды атЧначыў. Юшкі Мсцісл. АТРАЗ, прысл. Адразу. Атраз скызаў: вярніся, дык вярніся, ато (а)тлупцую. Хвёдараўка Краснап. АТРАЗУ, прысл. Адразу. Я атразу ўбачыў, што ён за птушка. Саўка атразу npa* чухаў, што дренна яму будзя. Палуж Краснап. Ты атразу ўсю ваду із жбына выжлукціш, пакінь мне хуць каплю. Слаўнае Мсцісл. АТРАІВЫЦЬ, дзеясл. Адрайваць, адгаворваць. Ня буду яго атраівыць, ніхай дзелыіць, як хочыць. Арцёмаўка Міласл. Я хацела ехыць у горыд ны зарыбыткі, але знаёмыя пычалі атраівыць мяне, я ŭ ні naехыла. Нашкавічы Мсцісл. Атраівыць я ні стану—іна ладныя дзеўка. Палуж Краснап. АТРАІНЬНЯ, -я, н. Адрайванне, адгавор. Колькі я ні атгуварівыў яго, маё атраіньня ні пымагло, ён зьдзелыў па-свойму. Арцёмаўка Міласл. АТРАІЦЬ, дзеясл. Адраіць, адгаварыць. Сусед атраіў мне купляць етыга кыня. Палуж Краснап. АТРЁЗЫЦЬ, дзеясл. Адрэзаць. Атрезылі ў больніцы адну руку па локыць, так з цурболкай цяпер i ходзіць. Старае Сяло Мсцісл. Атреж мне ськібку хлеба. Дубеец Касцюк. АТРЁЗЫЫЫИ, прым. Адрэзаны. Ета калодычка атрезыныя вунь ат тэй алешыны. Лімь Крыч. АТРІСАІДЦА, дзеясл. Абтрасацца, страсаць з сябе. Увайшоў ён у сенцы i пычаў атрісацца ат сьнегу, што на ім ліжаў. Арцёмаўка Міласл. АТРІСАЦЬ, дзеясл. Абтрасаць, страсаць. Узяў жупан зы выратнік i дывай атрісаць ат пылу. Арцёмаўка Міласл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

vіатпётаць, адблытацца, атплўты, атпўж
11 👁
 ◀  / 512  ▶