Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
i АТМЫЦЬ, дзеясл. Адмыць. Атмый-ка ты мне хустку, там нейкыя пляма. Юшкі Мсцісл. АТМЯНІЦЬ, дзеясл. 1. Адмяніць, вымяняць. Трэба атмяніць сабе ны пасеў у каго-небудзь аўса. Папоўшчына Мсцісл. 2. Падмяніць у рабоце. Мяне ніхто ні атменіць, усё самому нада зьдзелыць. Палуж Краснап. АТНАДЛЫЙ, прым. Настойлівы. Ен такій атнадлый, калі ўжо што захочыць, то зробіць. Пірагова Мсцісл. АТНАСПДІЛЬНА, прысл. Адносна. У нас сяньня будзіць рада атнасіцільна прывядзеньня празьніка. Канічы Касцюк. АТНЁКЫВЫЦЦА, дзеясл. Аднеквацца, адмаўляцца. Ты ні атнекывыйсь, a дывай. Б. Хутары Краснап. АТНЁКЬІЦЦА, дзеясл. Аднеквацца, адмаўляцца [i адмовіцца]. Ты ўжо ні атнекыйся, усё роўна ведаім, хто ты такі. Стаpae Сяло Мсцісл. АТНЁСЬЦІ [атнесьць], дзеясл. Аднесці. Атнесьлі ўжо свой хлебіц за доўг. Хвёдараўка Краснап. Атнясі ў поля бацьку абед. Гібалы Касцюк. ATO, злучн. Бо. Кряпчэй сцісьні клешчы, ато парвецца хамут. Бяседавічы Хоцім. Маўчы, шэльма, ато скуру спушчу, зысяку на сьмерць! Зяціца Мсцісл. АТОЖ, часц. Хіба [ці]. Атож я ні кызала табе, ні чыпай вылацюгу? Паходавічы Чэрык. Атож i сяньня пойдзеш? Каробчына Мсцісл. АТОЙСТРІВЫЦЬ, дзеясл. Вастрыць [навострываць]. Пывязу к кывалю тыпары атойстрівыць. Пірагова Мсцісл. АТОЙСТРІНЫЙ, прым. Навостраны. Гетый тапор добра рубіць — атойстріны(э)й, як брітва. Стары Стан Міласл. АТОПАК, -пка, м. Атопак, стоптаны лапаць ці бот. Знайшоў старый атопак ны дарозе ды цігаіць. Пірагова Мсцісл. Абуў атопкі ды пашоў. Хвёдараўка Краснап. Ён мне дайжа новых ботаў ні справіць, хаджу ў нейкіх атопках. Юшкі Мсцісл. АТОПКА, -i, ж. 1. Апал. Атопкі зыпысаў на ўсю зіму. Палуж Краснап. 2. Дзверцы ў печцы, топка. Наша атопка з другога боку. Старае Сяло Мсцісл. АТОПЛІВЫЦЬ, дзеясл. Атопліваць [абаграваць]. У етым годзе зіма дужа сьцюдзёныя, треба добра атоплівыць хату. Старае Сяло Мсцісл. Етыю адріну ні знаю чым атоплівыць. Краснаполле. АТОГІШЧЫК, -a, м. Апальшчык. Печыў быгата, атопшчык ні пасьпіваіць атоплівыць. Краснаполле. ATOPA, -ы, ж. Дробная салома, каласкі пасля малацьбы. Прінясі каровам аторы, хай ядуць. Вародзькава Крыч. Нада лепшы вычышчаць атору, калі малоціш, ато многа кыласкоў у зірнятых. Пірагова Мсцісл. Аторы сёліта мяога, хопіць кароўкам. Хвёдараўка Краснап. ATOPBA, *ы, м. i ж. Bicyc [лодар, гультай]. Hy i аторва ж твой сын! Галоўчыны Клім. Н у i ўдалісь сыночкі — нідзе за імі ні прайдзі, во аторвы! Старае Сяло Мсцісл. ATOPBIHA, -ы, м. i ж. Лодар, гультай. Во йшчэ аторвіна: скура на ім гаворя! Хвёдараўка Краснап. ATOPKA, -i, ж. Памянш. ад атора. Haсып-ка ты на ныч аторкі коням! Пірагова Мсцісл. АТОРНІЦА, -ы, ж. Лубка, у якой носяць атору. Мы сяньні з асеці намылацілі шэсць аторніц аторі. Бяседавічы Хоцім. АТОРЬРЯ, -я, н. Дробная салома, дробнае калоссе пасля малацьбы. Усё зьнясьлі з гумна, толькі аторьря зысталося ны таку. Пірагова Мсцісл. АТОРЯ, -i, ж. Дробная салома, каласкі пасля малацьбы. Нада веілку пыставіць гылавою к ветру, штоб аторю ветрым дальшы атнасіла. Арцёмаўка Міласл. Дадому, госьцікі, дадому, J| Паелі конікі салому,\\ Гіышанішную аторю. 3 пар. песні, M. Г. 37. АТОСА, -ы, ж. Атоса, нацяжнік у калёсах ад канца пярэдняіі восі да аглоблі. Haдзень атосу, ато ны адной аглаблі едзеш! Бяседавічы Хоцім. УМікіты пырвалысь атоса. Ташна Клім. Цісовыя калёсы, шаўковыя атосы, IIА хто ж на іх паедзіць? 3 нар. песні, M. Г. 62. ATOCIHA, -ы, ж. Асобная атоса. Перымяні ты гету атосіну, ато іна лопніць. Пірагова Мсцісл. ATOCKA, -i, ж. Памянш. ад атоса. Справіў сабе калёсы ны зялезным хаду, атоскі тож зялезныя. Пірагова Мсцісл. АТОСЬНІК, -a, м. Канец атосы [кольца], што надзяваецца на вось. Атосьнік ськінуўсь, падымі ды пакруці атосу. Хвёдараўка Краснап. Зваліўсь атосьнік, i калёсы пашлі бокам. Бяседавічы Хоцім. АТОЧАНЫЙ [атточаный], прым. Завостраны. Добра аточаный кырындаш. Пірагова Мсцісл. АТПАВЁДНЫЙ, прым. Адпаведны. Зрабіў ёй атпаведныя ныстаўленьня. Юшкі Мсцісл. АТПАВІДАЦЬ, дзеясл. Адпавядаць. Гэтыя чуткі быдай што атпавідаюць праўдзе. Юшкі Мсцісл. * АТПАКУТАНЫЙ, прым. Адпакутаваны. Прыпомняцца табе атпакутаныя мае сьлёзы. Юшкі Аісцісл. АТПАКУТАЦЬ, дзеясл. Адпакутаваць. Атпакутаў, атгырываў я, калі ня меў ніякыга прытулку. Пірагова Мсцісл. АТПАЛПДЬ, дзеясл. 1. Адпаліць. Лёг пры агні ды атпаліў сабе падол у армяку. Прыбярэж Раснян. 2. Набедакурыць. Ен там такей гармідыр атпаліў, проста ўсі naпужалісь. Пірагова Мсцісл. АТПАЛЬНУЦЬ, дзеясл. Набедакурыць. 1 атпальнуў жа я штуку сягоньня! Пірагова Мсцісл. АТПАНУВАЦЦА, дзеясл. Адпанаваць. Аткрасуесься, атпануесься, замужаМ быўшы. Пірагова Мсцісл. АТПАНУВАЦЬ, дзеясл. Адпанаваць, пажыць у дастатку. Атпануваў ты сваё.дай цяпер другім пажыць! Верамеева Чэрык. АТПАРЫВАЦЬ, дзеясл. Пароць сшытае, распорваць. Кравец пычаў атпарываць сьвітку. Палуж Краснап. АТПАЧНУЦЬ, дзеясл. Адпачыць. Лягу я, атпачну трохі. Юшкі Мсцісл. Атпачнуў трохі ды будзя — устывай! Гаўрыленка Бялынкав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атпальнўць
11 👁
 ◀  / 512  ▶