АТГАВОРА, -ы, ж. Адгавор. Ты толькі к ім ня йдзі, а я сабе адгавору заўсёды знайду. Нашкавічы Мсцісл. Ета 'дна атгавора, што ў яго не зы шта купіць. Б. Хутары Краснап. АТГАДЛІВЫЙ, прым. Адгадлівы, здагадлівы. Ох, якей жа ты атгадлівы(э)й, так зразу i пупаў у точку. Пірагова Мсцісл. АТГАДЫВЫЦЬ, дзеясл. Адгадваць [разгадваць]. Дывай будзем зыгадкі атгадывыць! Пірагова Мсцісл. АТГАЛОСКІ, -сык, мн. л. Адгалосак, водгулле, рэха. Во крыкнуў — ажны атгалоскі пашлі na ўсім лесе. Парадзіна Мсцісл. АТГАРНУЦЬ, дзеясл. Адгарнуць. Атгарні-ка ты зірняты, ато повен кош насыпыўся. Пірагова Мсцісл. АТГАРУВАЦЬ, дзеясл. Адгараваць. Атгаруваў я сваю чаргу ў абозі. Глінь Kacцюк. Вечны пакой, атгаруваў ён жыцьцё, цяnep атпачнець. Судзілавічы Клім. АТГЕТУЛЬ, прысл. Адгэтуль, адсюль, з гэтага месца. Пыхаць будзем атгетуль i вунь ды тае мяжы, што відна. Пірагова Мсцісл. АТГОН, -y, м. Адгон, перагон, двойчы перагнаная самагонка. Атгону напіўся, дык цяпер вірадуя. Хвёдараўка Краснап. АТГОРНЫВЫЦЬ [атгарнывыць], дзеясл. Адгортваць, адграбаць. Там нады стыяць каму атгорнывыць, ато іна ўсё ціріз край пірісыпаіцца. Пірагова Мсцісл. АТГОЦЫЦЬ, дзеясл. Адгоцаць, адскакаць. Атгоцылі свадзьбу — нада i за работу брацца. Сялец Клім. Hy i атгоцылі мы сягоньня: досьвіту змылацілі асець, успыхалі дзісяціну, ды яшчэ i ў Жэрацін зьбегалі. Пірагова Мсцісл. АТГРАМПДЬ, дзеясл. Адваяваць [адстаяць з боем]. Хуць з крыкам, з гвалтам, але ж атграмілі сабе тый лог, што хацелі. Пірагова Мсцісл. АТГРЫЗАЦЦА, дзеясл. Адгрызацца, адгаворвацца, адказваць груба. Я яму кажу, а ён атгрызаецца. Юшкі Мсцісл. H i атгрызайся ты ў мяне, бо дыстанеш лазіны. Гусарка Клім. АТГУЖАНЫЙ, прым. Без гужоў. Чаго гета хамут атгужаный выляецца. Пірагова Мсцісл. АТГУЖЫЦЬ, дзеясл. Адвязаць гужы. Атгуж-ка ты хамут, нада пыслабіць гужы. Асмолавічы Мсцісл. АТГУКАЦЦА, дзеясл. Адгуквацца. Ты ідзі, ня бойсь, мы табе будзем атгукацца. Пірагова Мсцісл. Мы гукалі, гукалі, а ён ні атгукаіцца — знаць, далёка зайшоў i ні чуець. Гаўрыленка Бялынкав. АТГУКІВЫЦЦА, дзеясл. Адгуквацца, адгукацца. Калі будзеш дуць у пустую бутэльку, то там будзець атгуківыцца, як у званы. Пірагова Мсцісл. АТГУКІВЫЦЬ, дзеясл. Даваць водгалас [адклікацца рэхам]. Лес можыць атгуківыць чылавечыя гыласы — такія 'тгалоскі пойдуць, што ўхадзі. Пірагова Мсцісл. АТГУКНУЦЦА, дзеясл. Адгукнуцца. Хацеў я перве атгукнуцца, а тады думаю—не, пыляжу лепшы ціха. Пірагова Мсцісл. АТГУКНУЦЬ, дзеясл. Адклікаць. Атгукнуў мяне ўбок, ды ŭ кажыць: «Ідзі ты двору»,— я ŭ пашоў. Палуж Краснап. АТГЫВАРПДЦА, дзеясл. Адгаварыцца. Атгываріцца тут іму нечым: yci аб етым ведыюць. Б. Хутары Краснап. АТДАНЫИ, прым. Адданы. Узяў ён атданый яму мех на плечы ды ŭ панёс. Пірагова Мсцісл. АТДАРУВАЦЬ, дзеясл. Аддараваць, аддзякаваць (падарункам). Я летысь Міхасю даў быў кыня успыхаць пыд ярь, дык ён мне атдаруваў сёлета — прывёз мне пырасёнка. Баханы Чэрык. АТДАРУНЫК, -нка, м. Аддарунак, падзяка. Гета будзіць мой атдарунык за тое, што ты мяне зь бяды вызваліў. Пірагова Мсцісл. АТДАЦЬ, дзеясл. Аддаць. Калі знайшоў, дык нады атдаць, чужога ні нада браць! Бяседавічы Хоцім. Атдай ты сінельніку свае штаны пасініць, ато рыжыя, як сыбака. Ушакі Чэрык. АТДЗЁРЖЫВАЦЬ, дзеясл. Вытрымаць, пратрымаць. Калі куріца заквохчыць, то яе нада колькі дзён атдзержываць у noграбе, каб іна пыхылыдала. Пірагова Мсцісл. АТДЗЁРЦІ (атадраць, аддзёрць), дзеясл. Аддзерці. Шкыда табе атдзерці шматок паперы, у цябе ж яе быгатаі Прыбярэж Раснян. АТДЗІРАЦЬ, дзеясл. Аддзіраць, здзіраць. Кабыла здохла, дык нада скуру атдзіраць. Пірагова Мсцісл. АТДЗЯКУВАЦЬ, дзеясл. Аддзякаваць. Ты мне пасоб, а я табе ўжо атдзякую — дам табе гароху ці круп ячных. Пячоры Касцюк. АТДУБАСІЦЬ, дзеясл. Аддубасіць, адлупцаваць, пабіць. Атдубасіў я яго, як сьлед быць, цяпер будзець слухаць мяне. Пірагова Мсцісл. АТДУБАШЫНЫИ, прым. Аддубашаны, высцебаны, пабіты. Як я бачу, ты будзеш сяньні атдубашыный. Юшкі Мсцісл. АТДУДУРІВЫЦЦА, дзеясл. Аддудырвацца, адтапырвацца, адстаўляцца. Heшта ў цябе кырман атдудурівыіцца, пакажка, што там ляжыць. Пірагова Мсцісл. АТДУДУРІНЫЙ, прым. Аддудыраны, адтапыраны, адстаўлены. Нешта твой кырман дужа атдудуріны(э)й, вытряхівый яго! Асмолавічы Мсцісл. АТДУДУРІЦЬ, дзеясл. Аддудырыць, адтапырыць, адставіць. Што атдудуріў? Пірагова Мсцісл. АТДУТЫЙ, прым. Аддуты, няроўны, уздуты. Ты пырыўнай мех, ато ён ў цябе нейкій атдутый. Юшкі Мсцісл. АТДУХА, -i, ж. Аддушына. Заторні-ка чым атдуху, каб пара ня выходзіла. Пірагова Мсцісл. АТДЫВАЦЬ, дзеясл. Аддаваць. А мы яму ня будзем атдываць увесь гарод. Пірагова Мсцісл. АТДЫРЫВАНЫЙ, прым. Аддараваны, падараваны. Увесь атдырываны(э)й хвольварк пірідаў ён па духоўнай плямяньніцы. Пірагова Мсцісл. 64 ч
13 👁