ца, ніхай дужа ні зыдаюцца! Пірагова Мсцісл.
АТБЫВАЦЬ, дзеясл. Адбываць. Татка паехаў атбываць падводы. Ліпаўка Хоцім. Сын атбываіць службу ў арміі. Юшкі Мсцісл.
АТБЫЛДАКЫЦЬ, дзеясл. Хутка адбалбатаць. Атбылдакылі абедню абы-як ды хутчэй зы банкет. Нова-Ельня Краснап.
АТБЫРАНІЦЦА, дзеясл. Адбараніцца. Ат вора і замком ні атбаронісься. Пачаны Краснап.
АТБЫРАНІЦЬ, дзеясл. Адбараніць. Атбыраніця мяне, дзядзічка, ат гэтых сыбак. Сохана Мсцісл.
АТБЫТЫЙ, прым. Адбыты. Не, гетый дзень ужо лічыцца атбытым. Пірагова Мсцісл.
АТБЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Адбаўляць. Нады атбыўляць сваю ношку, дужа цяжка. Лешчынка Мсцісл.
АТВАГА, -і, ж. Адвага. У яе хопіць атвагі пайці аднэй уноччы. Пірагова Мсцісл.
АТВАДЗІЦЦА, дзеясл. Адвыкнуць, пакінуць хадзіць. Атвадзіліся яны ўжо, болі ня пойдуць. Пірагова Мсцісл.
АТВАДЗІЦЬ, дзеясл. Адвучыць, адбіць ахвоту. Я хачу атвадзіць іх, каб яны сюды не хадзілі. Пірагова Мсцісл.
АТВАЖЫВЫЦЬ, дзеясл. Адважваць, важыць. Пайдзем ёй жыта атважывыць, дзядзька прынёс двыйняк. Пірагова Мсцісл.
АТВАЖЫНЫЙ, прым. Адважаны, зважаны. Гета сена ўжо атважыныя, яго тут дваццыць пудоў. Юшкі Мсцісл.
АТВАЖЫЦЦА, дзеясл. Адважыцца. Хто атважыцца з вас піряпрігнуць ціряз етый равок? Канічы Касцюк.
АТВАЖЫЦЬ, дзеясл. Адважыць. Атваж мне трі хунты сахыру. Мсціслаў. Атважыў яму хлеб, што пазычаў увосінь. Ліпаўка Хоцім.
АТВАЗІЦЬ, дзеясл. Адвазіць, высцебаць. Я табе атважу пугаўём, будзеш памітуваць. Хвёдараўка Краснап.
АТВАЛ, -а, м. Адвал. Атвал зыраўся, нада плуг несьць к кывалю. Бязводзічы Мсцісл.
АТВАЛІВЫЦЬ, дзеясл. Адвальваць. Атвалівый етый камінь, пад ім павінны быць чырвякі. Судзілаўка Клім.
АТВАЛІЦЬ, дзеясл. Адваліць. Атваліў камінь, а пад ім — курапа. Дударaўка Міласл. Адчыніць, адсунуць завал. Атвалі вароты, татка прыехаў. Хвёдараўка Краснап. Адысці, [адпалавініць]. Атваліла гылытва з хаты. Там жа.
АТВАР, -у, м. Адвар, луг [настой на попеле]. Ізьдзелый атвару, бельлё мыць нады. Татаршчына Мсцісл.
АТВАРОТ, -а, м. Адварот, ніз, спод, подбіўка. Атварот майго пыльта зьдзелын з мульту. Пірагова Мсцісл.
АТВАРОТНЫЙ, прым. Адваротны. Гета атваротный бок сукна, а ты пыглядзі з правыга. Юшкі Мсцісл.
АТВЕДЫВЫНЬНЯ, -я, н. Адведванне, спроба. Атведывыньня варіва. Пірагова Мсцісл.
АТВЕДЫЦЦА, дзеясл. Адведацца [наведаць]. Ніхто хворыга чылавека і атведыцца ні пріходзіць. Палуж Краснап.
АТВЕСЬЦІ [атвесьць], дзеясл. Адвесці. Пакушый ты квасу, ён такій смашный, што калі пыспрабуіш, дык за вуха ат відра трудна будзіць атвесьць. Старае Сяло Мсцісл.
АТВЕТНЫСЬЦЬ, -і, ж. Адказнасць. Я бяру ны сябе атветнысьць. Хоцімск.
АТВЕЦІЦЬ, дзеясл. [Адказаць, даць адказ], аддзякаваць. Я яму зьдзелыў столькі дыбра, а ў яго тыкі хваціла совісьці так мне за ўсё атвеціць. Бяседавічы Хоцім.
АТВІЗАЦЬ, дзеясл. Адвязаць. Пымажы мне атвізаць повыд, я ні 'твяжу. Бяседавічы Хоцім.
АТВІЗАЦЦА, дзеясл. Адвязацца. Прічапіўсь, як смыла, і атвізацца нільзя. Лядзішча Міласл.
АТВІЛЬВАЦЬ, дзеясл. Адвільваць, ухіляцца. Ты ні атвільвай, а пряма кажы, ты ета зьдзелыў? Лінь Крыч.
АТВІЛЬЖЭЦЬ, дзеясл. Адвільжэць, адсырэць, зрабіцца вільготным. Куды ты цяпер будзеш гета сена гресьць, яно ўжо атвільжэла! Пірагова Мсцісл.
АТВІЛЬНУЦЬ, дзеясл. Адвільнуць, ухіліцца. Атвільнуў ён толькі, а ні скызаў праўды. Ліпаўка Хоцім.
АТВІНЦІЦЬ, дзеясл. Адвінціць, адшрубаваць. Атвінці-ка ты етую гайку. Арцёмаўка Міласл.
АТВІНЧЫНЫЙ, прым. Адвінчаны, зняты [адкручаны]. Ляжыць атвінчыныя ручка ат веілкі, хто ета яе атвінціў? Арцёмаўка Міласл.
АТВІТАНЬНЯ, -я, н. Адвітанне, развітанне. Як буду выіжджаць ат вас, дык ны атвітаньня ўжо пыцалуюсь с табой. Ушакі Чэрык.
АТВІТАЦЦА, дзеясл. Адвітацца, развітацца. Пыдажджы, нада з усімі атвітацца, тады пайдзем. Верамеева Чэрык.
АТВОЙСТРІВЫЦЦА, дзеясл. Вастрыцца, навострывацца. Што ты пыклаў тапор пад зэдлік, каб ён атвойстрівыўся? (жартаўліва). Пірагова Мсцісл.
АТВОЙСТРІВЫЦЬ, дзеясл. Вастрыць, адвастраць. Каб лепшы резаў нож, нады яго атвойстрівыць. Пірагова Мсцісл.
АТВОЙСТРІНЫЙ, прым. Адвостраны, навостраны. На табе мой нож, ён атвойстріны(э)й. Сапрынавічы Мсцісл.
АТВУЧАЦЬ, дзеясл. Адвучаць. Я доўга атвучаў яго ат дренных слоў. Пірагова Мсцісл.
АТВУЧЫЦЬ, дзеясл. Адвучыць. Атвучу я цябе от етыга. Рудня Клім. Раньшы я курыў і піў, а січас не — жонка атвучыла. Селішча Чэрык.
АТВЫЛЯЦЬ, дзеясл. Адваляць, аддубасіць. Добря яму атвылялі, будзіць помніць! Хвёдараўка Краснап.
АТВЫРАЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Адварочваць, адкіроўваць. Атвырачывый кыня туды далій, ато пыдсанкымі зачэпіш за пень. Бяседавічы Хоцім.
АТВЯСЬЦІЦЬ, дзеясл. Адказаць. Суседзі пыталі ў Сапрона, дык ён нічога ні атвясьціў. Палуж Краснап.
82 👁