Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АТДЫШКА, -i, ж. Аддышка, адпачынак. Ну, хлопцы, цяпер атдышка на тры дні, раней ня буду працуваць! Асмолавічы Мсцісл. АТ'ЁЗЬДЗІНЫ, -ін, мн. л. Ад'ездзіны [провады]. Прііжджай к нам, будзем ат'езьдзіны спрыўляць — еду ў шахты. Пірагова Мсцісл. АТ'ЕСЬЦЬ, дзеясл. Ад'есці. Мышы ўсі калосьсі ў сныпах ат'елі, адны гузырі асталісь. Верамеева Чэрык. Уночы ваўкі ат'елі ногі жырябёнку. Пірагова Мсцісл. АТ'ЁТУЛЬ, прысл. Адгэтуль, адсюль. Ат'етуль ды Мсьціслаўля будзіць ікраз дзесяць вёрст. Нашкавічы Мсцісл. Далёка, ад'етуль ні відаць. Пірагова Мсцісл. Ат'етуль ды лесу кіламетры з два будзіць. Палуж Краснап. АТЖАЛКУВАЦЬ, дзеясл. Пашкадаваць, паспачуваць. Дужа скушна мне было, a ён прігалубіў, атжалкуваў мяне, i нічога, палегчыла! Пірагова Мсцісл. АТЖАЛОВЫНЫЙ, прым. Падараваны, дадзены. Етый маёнтык быў атжаловыны(э)й нейкыму шляхтычу. Жэраціно Мсцісл. АТЖАЛЫВЫЦЬ, дзеясл. Падараваць, адпісаць па духоўнай, даць. Дзядзька яго быгатый, хутыр маіць бальшэй, пылавіну яму атжалуіць. Юшкі Мсцісл. АТЖЫВАЦЦА, дзеясл. Аджывацца [выжываць], мажнець. Ягор пымалу атжывацца пычаў: калёсы зьдзелыў, плуг. Шыркі Раснян. Атжыўся малысьць: купіў лышадзёнку, карову. Пірагова Мсцісл. АТЖЬІЛІЦЬ, дзеясл. Адлічыць супроць згоды другога. Атжыліў-ткі ў яго дзесяць рублёў! Жэраціпо Мсцісл. АТЗАДЗІ, прысл. Адзаду, ззаду. Ен ішоў атзцдзі мяне, а я — наперадзе. Пірагова Мсцісл. АТЗАДУ, прысл. Адзаду, ззаду. Ныпаў ны яго атзаду, той i ні агледзіўся — як відзіш, пываліў! Сапрынавічы Мсцісл. АТЗІМАК, -мка, м. Пярэзімак. ёс ь ц ь у мяне пара пырысят-атзімкаў. Юшкі Мсцісл. АТЗЫЧЫЦЬ, дзеясл. Узаемна пазычыць, аддаць пазычанае. Я табе пазычаў, цяпер ты мне атзыч, хоць хунты два. Пірагова Мсцісл. АТЗЫЧЭНЬНЯ, -я, н. Узаемная пазычка, вяртанне пазыкі. ён у мяне пазычаў, дык цяпер атдаў, дык ета ні пазычка, a атзычэньня. Лядзішча Міласл. ён мне даў, а пысьля я — яму, во i вышла супольнае атзычэньня. Жэраціно Мсцісл. АТТДАЦЦА, дзеясл. Ад'ядацца. Летым у нас харошыя паша, каровы атЧдаюцца к восені, хуць сала зь іх реж. Арцёмаўка Miласл. АТ'ІЖДЖАЦЬ, дзеясл. 1. Ад'язджаць. Іван заўтрі атЧжджаіць у шахты, пріхадзі прывыжаць. Рэчыца Чэрык. 2. Адсоўвацца. Пірівяжы там ніты, ато во ат Чжджаюць ніткі. Бяседавічы Хоцім. АТ'ГЗНЫВА, прысл. Нанава. Пычынай атЧзныва, я ўжо тоя забыў. Пірагова Мсцісл. АТ'ІНАЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Перайначваць, перарабляць (назад). Я атпыхаў тут мяжу, а ён узяў ды атЧначыў па свойму. Юшкі Мсцісл. АТ'ІНАЧЫНЫЙ, прым. Перайначаныў перароблены. Нехта тут нешта рабіў—етый кусок атЧначыны(э)й, ні такей, як мы кідалі. Юшкі Мсцісл. АТКАЗ, -y, м. Адказ, адмова. Паехыў у сваты i палучыў атказ. Пірагова Мсцісл. Я ды цябе з ласкый, а ты ў атказ ругацца? Старае Сяло Мсцісл. АТКАЗА, -ы, ж. Адказ, адмова. Біз атказы даў хлеба. Нашкавічы Мсцісл. Ідзі біз атказы: ні пайдзеш — хужы будзіць. Б. Хутары Краснап. АТКАЗЫВАЦЬ, дзеясл. \. Адказваць, несці адказнасць. Я зрабіў, я ŭ атказываць буду. Парадзіна Мсцісл. 2. Адмаўляць. Атказываць мы яму ня будзем, скажам — ніхай яшчэ раз пріедзець. Пірагова Мсцісл. АТКАЗЫВЬЩЦА, дзеясл. Адмаўляцца. Раз пыстынавілі, дык нечыга цяперь атказывыцца — сам гылысываў! Арцёмаўка Miласл. АТКАЛУПАЦЬ, дзеясл. Адкалупаць. Пымалу-пымалу, але аткалупаў сабе кывалык хлеба. Пірагова Мсцісл. АТКАЛУПАНЫИ, прым. Адкалуплены. Аткалупаный кусочык ні пріставіш. Пірагова Мсцісл. АТКАЛУШЦЦА, дзеясл. 1. Адчапіцца {адкасацца]. Аткалупісь ты ат мяне, ныхаба! Галоўчыцы Калініншчына. Вот прічапіўсь, што i аткалупіцца 'т яго нільзя. Kaжамякіна Краснап. 2. [Адкалупіцца], адламацца, аддзерціся. Гляжу, ажно аткалупілась пасьці пылавіна. Пірагова Мсцісл. АТКАЛУШЦЬ, дзеясл. Адкалупіць. Аткалупіў я трошкі, ажно там нешта шавеліцца. Пірагова Мсцісл. АТКАЛУПЛІНЫЙ, прым. Адкалупаны, адарваны. Падносык у боце саўсім аткалупліны(э)й, i набуць німа як. Нашкавічы Мсцісл. * АТКАЛУПНУЦЬ, дзеясл. Адкалупнуць, адламаць. Аткалупнуў я пальцым, nacnpoбуваў — не, нісмашна. Пірагова Мсцісл. Аткалупнуў німнога хлеба дзіцёнку. Палуж Краснап. АТКАЛЫХАЦЬ, дзеясл. Адкалыхаць, адгушкаць, адшугаць [i адкачаць]. Людзі выцігнулі дзеўку з вады i ледва (а)ткалыхалі. Палуж Краснап. АТКАСНУЦЦА, дзеясл. Адкаснуцца, адчапіцца. Ды чаго ты прывізалысь, як асва, аткасьнісь ты ат мянеі Старае Сяло Мсцісл. Аткасьнісь ты, гора! Пірагова Мсцісл. Аткасьнісь ат мяне, чаго ты лезіш у вочы, як німаведыма хто. Беразяк Краснап. АТКАСЫВАЦЬ, дзеясл. Адкасваць. Я буду зь етыга боку аткасываць, а ты дзяржы, штобы іна ні закручывылась. Пірагова Мсцісл. АТКЁЛЬ, прысл. Адкуль. Аткель ты йдзеш? 3 горыду. Юшкі Мсцісл. АТКІДАЦЬ, дзеясл. Адкідаць. На гумне нада снапы аткідаць. Пірагова Мсцісл. АТКЩЫВЫЦЦА, дзеясл. Адкідвацца, адбягацца. Ён колькі разоў аткідываўсь ат яго, а тады зноў падбігаў. Пірагова Мсцісл. АТКШУЦЦА, дзеясл. Адкінуцца. ён аткінуўсь ны падушку. Пірагова Мсцісл. 5. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адездзіны, адесці, адетуль, адядацца, адязджаць, атгзныва, атезьдзіны, ателі, атесьць, атетуль, аткаснўцца, атёзьдзіны, атётуль, атіж, атіначы
10 👁
 ◀  / 512  ▶