Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АСТбИВЫЦЦА, дзеясл. Адстойвацца. Мылако астойвыіцца, i зьверху сыбіраіцца сьмітана. Пірагова Мсцісл. АСТРАВОКІЙ, прым. Вастравокі. Астравокыя дзяўчына, так, здаецца, цябе вачыма i колець. Пірагова Мсцісл. АСТРАШКА, -i, ж. Пагроза, грозьба [застрашванне]. Астрашка нады — пачуюць, як аднаго ныкызалі, другея будуць быяцца. Арцёмаўка Міласл. АСТРОЖНА, [астарожна], прысл. Асцярожна. Астрожна ты тут хадзі, ато звалісься. Юшкі Мсцісл. АСТРОЖНІК, -a, м. Арыштант. Сёньня ціріз нашу дзяреўню міліцыя пывіла астрожнікыў. Пірагова Мсцісл. Hi трогый астрёжніка етыга, бо ён цябе скалечыць. Горкі Краснап. АСТРЁІЦ, -ейца, м. Аўстрыяк [аўстрыец]. Астреіц тут быў у пліну з Астреі, дык Аўдотка зь ім пышла. Горкі Краснап. АСТРОЖНЫЙ [астарожны], прым. Асцярожны. К яму нады ціха пыдхадзіць — ён дужа астрожный. Юшкі Мсцісл. АСТРОЖНЫСЫДЬ [астарожнасць], -i, ж. Асцярожнасць. Астрожнысьць ніколі ні пашкодзіць — спычатку пыспрабуй, a тады ўжо дзелай. Юшкі Мсцісл. АСТРЫГАЦЬ, дзеясл. Астрыгаць. Астрыгаць валосься ножнямі. Пірагова Мсцісл. АСТРЫНЯ, -i, ж. Вастрыня. Вось дзе астрыня піла мыя новыя, што купіў сяньні! Пірагова Мсцісл. АСТУДЖЫНЫЙ, прым. Астуджаны, ахалоджаны, астылы. Бяры, ні бойся — падкова астуджыныя. Краснаполле. АСТЫВАЦЦА, дзеясл. Аставацца [заставацца]. Астывайцісь здаровы, кажуць пры разьвітаньні! Машавая Бялынкав. АСТЫГАЦЬ, дзеясл. Астываць, рабіцца халодным. Прыйшлі, а ён ужо i астыгаць пычаў. Пірагова Мсцісл. АСТЬІГЛЫЙ, прым. Астылы, халодны. Адкыпалі яго зь сьнегу ўжо астыглыга. Пірагова Мсцісл. АСТЫГНУЦЬ, дзеясл. Астыць, зрабіцца халодным. Астыг у весь чыста, рукі ŭ ноei — як лядні. Пірагова Мсцісл. АСТЫНЫУЛЯЦЦА, дзеясл. Астанаўляцца, прыпыняцца. Пыдарожнікі ні зыхацелі астыныўляцца ды дальшы паехылі. Палуж Краснап. АСУВАЦЦА, дзеясл. Марнець. Ты, братка, пычаў асувацца; айдзе твой румяніц падзеўсь? Пірагова Мсцісл. АСУДЗІЦЬ, дзеясл. 1. Асудзіць, вынесці прысуд. Завочна яго асудзілі, ён i ня быў на судзе. Маляцічы Крыч. Асудзілі мужыка за нівошта. Слаўнае Мсцісл. 2. Абгаварыць. Асудзіць, абгываріць чылавека — гэта іна можыць. Пірагова Мсцісл. АСУДЛІВЫЙ, прым. Асудлівы, абгаворлівы [схільны да абгаворвання]. Hi люблю я к ім хадзіць, дужа яны асудлівыя людзі, абгаворуць кругом! Пірагова Мсцісл. АСУДНІК, -а, м. Той, хто любіць асудзіць, абгаварыць [асуджальнік]. Асуднік ты! Ны сябе нерве пыглядзі, тады над другімі сьмейся. Пірагова Мсцісл. АСУДНІЦА, -ы, ж. Тая, што абгаворвае, асуджае [асуджальніца]. Біряжысь Матруны, іна асудніца, кожныга асудзіць. Палуж Краснап. АСУЖАЦЬ, дзеясл. Асуджваць, абгаворвадь. Дренна асужаць чылавека, калі ты сам ня лепшы зы яго. Пірагова Мсцісл. АСУЖОНЫЙ, прым. Асуджаны, засуджаны. Аб ім ужо німа наго кызаць, ён ужо асужоный навек. Юшкі Мсцісл. АСУМІЦЦА, дзеясл. Засумаваць, зрабіцца сумным. Асуміўся хлапец, як скызалі яму ета. Галынец Краснап. АСУРОЧАНЫЙ, прым. Зурочаны, уракнуты. Асурочаный можыць тры дні хварець. Пірагова Мсцісл. Чаго йта наш маліц плачыць, ці ні асурочын ён? Канічы Касцюк. АСУРОЧЫЦЬ, дзеясл. Зурочыць, урачы. Асурочылі мяне злыя людзі, рызламілыся мыя галовухна! Пірагова Мсцісл. АСЦА, -ы, ж. Хвароба лішай. У яго зывілась кароста, ну дык ета падкожныя асца ні даець яму жыць, нада ўвесь час скресьць цела. Слаўнае Мсцісл. У дзіцёнка гылыва ў струп'i — знаць, асца ў яго, yci выласы павыпадуць. Глінь Касцюк. АСЫБАЧЫЦЦА, дзеясл. Асабачыцца, страціць пачуццё павагі. Асыбачыўся ты саўсім, ня хочыш ужо i старому ўважыць. Пірагова Мсцісл. АСЫБНЯК, -а, м. Асабняк, хутар. Асыбняк майго дзеда тут, нідалёка ад нашай дзяреўні. Ганнаўка Клім. АСЫБНЯКОМ, прысл. Асобна. Дзядзька Лявон жыве асыбняком. Ганнаўка Клім. АСЫКА, -i, ж. бат. Асака, балотная трава. У той амшары, што ладныя асыка! Вот коні ныядуцца! Пірагова Мсцісл. Карові асакі цельный мех ныжала. Лінь Крыч. АСБВІЧАЦБ, дзеясл. Свяціць. Ета раньш нада було асьвічаць, а січас i нісьвячоныя ладна — абы было. Старае Сяло Мсцісл. АСЬВЯЖЬЩЦА, дзеясл. 1. Дыхнуць свежым паветрам. Выйдзем на вуліцу, нада хуць троху асьвяжыцца, ато дужа душна тут. Арцёмаўка Міласл. 2. Дайсці, кончыцца [закончыць агонію]. Кыбан асьвяжыўся цераз пяць мінут, як яго зыкалолі. Пірагова Мсцісл. АСЬВЯЖЬЩЬ, дзеясл. Асвяжыць, упусціць свежага паветра. Адчыні дзьверы, асьвяжы хату, ато накурылі, што дыхнуць нельга. Пірагова Мсцісл. АСЬВЯЦГЦЦА, дзеясл. Асвятліцца, асвяціцца. Полымем асьвяціўся зыкат. Шыркі Раснян. АСЬВЯЦГЦЬ, дзеясл. 1. Асвятліць, асвяціць. Мылыдня ўсё неба асьвяціла. Крычаў. Мылыдня хату асьвяціла, дык yci куточкі відны сталі. Лядзішча Міласл. 2. Пакрапіць святою вадою. Новую хату хыдзяін павінен асьвяціць. Слаўнае Мсцісл. АСЬКЯЛЁПЫК, -пка, м. Трэсачка [адшчэпак]. Калоў дровы, дык аськялёпык пыпаў у вока. Хвёдараўка Краснап. АСЬЛГБА, прысл. Хіба што. Асьліба ён паможа, больш некыму. Палуж Краснап. АСЬЛЯЗЩЬ, дзеясл. Разжалобіць да слёз. Іна ўвесь род свой асьляліза. Маластоўка Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

астбй, струпi
16 👁
 ◀  / 512  ▶