АСЁТКА, -i, ж. Месца над печчу ў асеці, дзе сушацца снапы; партыя снапоў, загружаная на сушку. Сяньні ў нас невялікая асётка — сотні трі насоджына — скора змалоцім. Пірагова Мсцісл.
АСЁУКІ, -евык, мн. j0 Высеўкі, вотруб'е. Дужа дренна пумалолі муку — як сеіш, дык зыстаецца пасьці пылавіна aceвык. Слаўнае Мсцісл. Дужа грубыя асеўкі зь етай мукі, знаць, жыта сырое было. Пірагова Мсцісл.
АСЁЦЬ, -i, м. Сушыльня у гумне [з падвальнай печчу]. Аўса нысадзілі цэлую асець. Машавая Бялынкав. Пайдзём нысадзім асець. Прыбярэж Раснян. Як толькі зьвезьлі жыта ны гумно, зараз жа нысадзілі асець снапоў i пычалі сушыць. Стаpae Сяло Мсцісл. Малыя пыдлазьзя ў тваeŭ асеці. Хвёдараўка Краснап. Поўную асець снапоў нысадзілі. Тэкліна Шумяц.
АСЁЧЫНЫИ, прым. 1. Абсечаны, наўкола высечаны. Лес цяпер стаіць увесь асечыный, як пубывала там наша дзяреўня. Пірагова Мсцісл. 2. Высцебаны. Capoміў, сароміў мяне бацька, i пайшоў я ад яго, як асечыный. Каробчына Мсцісл.
АСІДАЦЦА, дзеясл. Асядацца, асядаць. У маей хаце вуглы пычылі асідацца. Пірагова Мсцісл. Тынкуваць яшчэ нільзя, сьцены асідаюцца. Гусарка Клім.
АСІДАЦЬ, дзеясл. Асядаць. У хаце куты пычалі асідаць. Барысавічы Клім.
АСІКАЦЬ, дзеясл. Абсякаць. Нада aciкаць сучча ны яблынях. Пірагова Мсцісл.
АСІЛАК, -лка, м. 1. Асілак, чалавек вялікай сілы. Быў у нашый вёсцы асілак, дык ён усіх паборыў. Старае Сяло Мсцісл. 2. Сіло, пастка. Сёньня ў мой асілак тхор пупаўся, цяпер ужо ня будзець пісклят душыць. Пірагова Мсцісл.
АСІЛІЦЬ, дзеясл. Асіліць, перамагчы. Асіліла мяне хвароба, паміраю я ўжо. Пірагова Мсцісл.
АСГНА, -ы, ж. бат. Асіна. Мылыдая acina здалёку надобна ды бярозы, а старую ўжо адразу распызнаіш. Пірагова Мсцісл. Асіна балота красіла. Лінь Чэрык.
АСШІНА, *ы, ж. Асінавае [асобнае] дрэва. Зрэжце-ка вы, хлопцы, тую асініну, што ны лагу стаіць, ато іна толькі засьціць. Пірагова Мсцісл.
АСШКА, -i, ж. Памянш. ад асіна. Вырысла ў мяне ў садзе мыладзенькыя асінка. Пірагова Мсцісл.
АСШЬНІК, -a, м. Асіннік, параснік aciны. Пайдзем у асіньнік, пушукаім пыдасінавікаў. Вародзькава Крыч. Пыдасінавікі i абабкі растуць у бярэзьніку i мыладым асіньніку. Асмолавічы Мсцісл.
АСІРАЦІЦЬ, дзеясл. Асіраціць. Што ж ты забіў квакуху, ты ж пісклят асіраціў! Пірагова Мсцісл.
АСІРОЧАНЫЙ, прым. Асірочаны. Маленький асірочаный хлопчык зыстаўсь адзін, як матка памёрла. Пірагова Мсцісл.
АСКАБЕЛ, -а, м. 1. Чурбак, вялікі аскепак. Етыга аскабёла цельный воз. Тур'я Чэрык, 2. Здаровы, дужы чалавек. Ты здаровый аскабёл. Хвёдараўка Краснап.
АСКАРЖЫНЫЙ, прым. Абскарджаны. Аскаржыныя справы ізноў піріглідаюцца. Пірагова Мсцісл.
АСКАРДЗІЦЬ, дзеясл. Абскардзіць. Етыю пыстанову можна йшчэ аскардзіць у вышэйшы суд. Рэчыца Чэрык. Аскардзіць можаш, калі ніздаволены.
ГІячоры Касцюк.
АСКЁПАК, -пка, м. Трэска, шчэпкаў Узяў із злосьці паськіпаў, паськіпаў тый стул, толькі аскёпкі зысталіся! Юшкі Мсцісл.
АСКЁПЫЧЫК, -чка, м. Памянш. ад аскёпак. Маленькі аскёпычык зыляцеў у вока, з таго часу i баліць яно ў мяне. Юшкі Мсцісл.
АСКІРЗАЦЦА, дзеясл. Агрызадца, гаварыць адзін аднаму прыкрасці. Зоська з Ганнай спычатку гыманілі паціху, a потым пычалі аскірзацца. Старае Сяло Мсцісл.
АСКОЛА, -ы, ж. Bicyc, чалавек, што ўсюды паспее. Hy ŭ аскола етый хлопіц, усюдых пасьпеіць, з усімі паб'ецца, каждыга зачэпіць; а вочы так i бегыюць, так i ішчуць, што такоя нытваріць. Арцёмаўка Міласл.
АСКОЛАК [аскрётак], -лка, м. Бярозавае палена на лучыну. 3 роўный бярёзы асколкі шчыпаюцца хырашо. Слаўнае Мсцісл.
АСКОМА, -ы, ж. Аскома. Во кіслае яблыка, адразу аскома зьявілыся. Пірагова Мсцісл. Аскома ны зубах — есьці нічога ні магу. Гаўрыленка Бялынкав.
АСКОМІЦЦА, дзеясл. Надакучаць, набіваць аскому. Аскоміцца мне ета работа, нада шукаць другую. Юшкі Мсцісл.
ACKOMKA, -i, ж. Памянш. ад аскома. Ныгнаў я сабе аскомку ў зубы. Асмолавічы Мсцісл. Кіслыя яблыка, аж аскомка ны зубах. Краснаполле.
АСКОМЛІВЫРІ, прым. Кіслы [што аскому наганяе]. Аскомлівыя яблыка, аж зубы зыбалелі. Хвёдараўка Краснап.
АСКОМНЫЙ, прым. Ласы, смачны. Г эта, братка, аскомный кусочык, ды ні нам с табой яго есьці! Пірагова Мсцісл.
АСКРАБЛІНЫЙ, прым. Абскрабаны, абдрапаны, абдзёрты. Зьявіўся двору — стрыхыта глядзець: ліцо ўсе аскрабліныя, аж кроў плувець. Пірагова Мсцісл.
АСКРАБНУТЫЙ, прым. Абскрабаны, абдрапаны, абдзёрты. Hi чыпай кыта, ато будзеш аскрабнутый хадзіць. Юшкі Мсцісл. Аскрабнутый кагоцьцямі кыта. Пірагова Мсцісл.
АСКРАБЫВЫЦЬ, дзеясл. Абскрабаць, скабліць, ачышчаць ад кары [абдзіраць]. Бяры-ка ты скоблю ды аскрабывый гэтый асінавый паплён. Пірагова Мсцісл.
АСКРАБЫЦЦА, дзеясл. Абскрабацца, абадраць сабе скуру на деле. Як лез на дрэва, аскрабыўся аб сучча. Пірагова Мсцісл.
АСКРАБЫЦЬ, дзеясл. Абскрабаць, абдзерці [i абдрапаць]. Кот абскрабыў дзіцёнка. Асмолавічы Мсцісл. Hi чыпай кыта, ато ён цябе аскрабыіць. Стары Стан Міласл.
АСКРЁБЫК, -бка, м. Астаткі, падонне [i апошні блін, булка хлеба]. У гырлачу ўжо німа нічога, адны аскрёбкі зысталіся на дзенцы. Пірагова Мсцісл.
АСКЫРЖАЦЬ, дзеясл. Абскарджваць. Ці будзіш ты ў суд аскыржаць, ён жа цябе было забіў! Пірагова Мсцісл
Дадатковыя словы
вотрубе, пабецца, туря
20 👁