Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Мсцісл. Мы зь ім разым у арміі служылі. Стары Стан Міласл. АРМЯК, -а, м. Армяк, суконная верхняя доўгая вопратка. Трэба ны нашлег сёньні надзець армяк, ато едка. Усполле Раснян. Надзень армяк, ато будзщь халодна ў адным пінжаку. Віндградаў Міласл. АРОЛ, арла, м. Арол. У яго конь, як арол. Паланіца Крыч. Kyniy кыня ік арла. Малашкавічы Клім. Вот табе, вутычка, вот табе серыя, || Зы твае пірялёты! || Як ты літала i пірібірала || Арламі, сыкыламі, II Выбрыла сабе сілязенічку, || што літаіць нізенічка. 3 нар. песні, M. Г. 25. АРТАЧЫЦЦА, дзеясл. Наравіцца [паказваць нораў]. Як пычаў мой конь артачыцца, я яго i біў, i чаго ні дзелыў, a німа рады! Пірагова Мсцісл. АРТЫКУЛ, -a, м. 1. Артыкул, параграф. Етый артыкул ды каго хочыш можна дыпасуваць, i нявінныга можна абвінуваціць. Верамеева Чэрык. 2. Выверт, фокус. Сьціпан як пычаў артыкулы выкідываць — чуць ні памерлі ca сьмеху. Мазалава Мсцісл. АРУДУВЫНЬНЯ, -я, н. Мудрагельства. Ніякія тут арудувыньня ні паможыць, тут нада ўсё спычатку дзелаць. Пірагова Мсцісл. АРУДУВЫЦЬ, дзеясл. Выдумляць, paбіць пустое. Што ты тут арудувыіш, дзелыць табе нечыга? Пірагова Мсцісл. Як пычаў тут Ляксей арудывыць, дык yci naмёрлі ca сьмеху. Каробчына Мсцісл. АРХІЯРЁЙ, -я, м. Архірэй. Раней apхіярей езьдзіў у кареці чацьвёркай, a січас пешкі ходзіць. Куравічы Мсцісл. АРЩСТ, -a, м. Артыст. Гэта арціст пашоў — у ціятры прістыўляіць. Старае Сяло Мсцісл. Арцісты пріехылі, прыстыўляць будуі{ь. Палуж Краснап. АРШЫН, -a, м. Аршын, мерка даўжыні, локаць. Аршын чатыры рублі каштуе, а колькі ета будзе метар? Лядзішча Міласл. Ужо двынаццыць аршын углыбкі выкьіпылі калодзісь, a вады ўсё німа. Добрае Мсцісл. Во хлапец — аршын c шапкый ад зямлі. Бяседавічы Хоцім. АРЫШТАНТ, -a, м. 1. Арыштант, той хто сядзіць у астрозе. Арыштанты з турмы паўцікалі. Крычаў. Ноччы два арыштанты ўцяклі сь цюрьмы. Маластоўка Краснап. 2. Грубіян, задзіра. Што ты зьдзелыіш зь етым арыштантам, ён чылавека ставіць ні ўва што. Хутар Міхайлаў Раснян. АРЫШТОВАНЫЙ, прым. Арыштаваны. Табе вядома, што твой Іван арыштован? Касцюковічы. АРЭХВА, -ы, ж. Рэхва. Трэба ўзьбіць арэхву ны каток. Людагошч Мсцісл. АРЯБША, -ы, ж. Верабіна [рабіна]. Марожыныя арябіна укусныя. Высокі Бор Краснап. АСАБЛІВА, прысл. Асабліва. Асабліва ўкажы яму ны яго нідахопы. Пірагова Мсцісл. Асабліва ты ні пяреч яму, калі ён будзе ныстаівыць. Ліпаўка Хоцім. АСАБЛІВАСЬЦЬ, -i, ж. Асаблівасць. На дубе ўвосень доўга лісьця ні 'пыдаіць, гэта—яго асаблівасьць. Стары Стан Міласл. АСАБЛГВЫЙ, прым. Асобны. Асаблівый наклон майму татку. Пірагова Мсцісл. АСАБНІК, -a, м. Асабняк, хутар. Kyпіў сабе асабнік, пысяліўся i жыве сабе. Дудараўка Міласл. АСАДА, -ы, ж. Аправа [праёмаў для вакон i дзвярэй]. Я ныняў плотнікаў зрабіць асаду ў хаце на вокны. Юшкі Мсцісл. АСАДЖВЫЦЬ, дзеясл. Прыладжваць [апраўляць i устаўляць]. Пойдзем-ка acaджвыць дзьверы, бо зіма находзіць, зараз хылады будуць. Пірагова Мсцісл. АСАДЗІЦЬ, дзеясл. Прыладзіць, уставіць [аправіць асадаю]. Ен узяўся вокны ŭ дзьверы асадзіць за дзесяць рублёў. Асмолавічы Мсцісл. АСАДКА, -i, ж. Абсадка. Якая ў цябе асадка ны грядых — бручка ці рэдзька? Пірагова Мсцісл. АСАРОМІЦЬ, дзеясл. Асарамаціць. Асароміў ты яе на ўвесь сьвет. Пірагова Мсцісл. Ты ж можыш асароміць дзяўчыну, так скызаўшы. Лінь Крыч. АСАЧЫЦЬ, дзеясл. Дасачыць, асачыць, знайсці. У нас ваўкі ў лесі, нада асачыць, ідзе яны жывуць, i аблаву зьдзелыць. Apцёмаўка Міласл. ACBA, -ы, ж. Aca.i ён жа ні рызьбярэ — што асва, што пчыла. Старае Сяло Мсцісл. Асва мяне зы нагу ўкусіла — лядзі, як распухла. Паланіца Крыч. АСВАБОДЖЫНЫЙ, прым. Асвабоджаны, вызвалены. Асвабоджынэй з падпечча певень ад радысьці пычаў пець. Пірагова Мсцісл. АСВОЙВЫЦЦА, дзеясл. Асвойвацца, знаёміцца, прывыкаць. Хутка пычаў асвойвыцца на новым месьці. Старае Сяло Мсцісл. Пычаў зь дзелым асвойвыцца. Б. Хутары Краснап. АСВЫБАДЖЭНЬНЯ, -я, н. Асвабаджэнне, вызваленне. Асвабаджэньня зьняволіных з-пыд арышту ізьдзелылі пысьля рывалюцыі. Барысавічы Клім. АСВЫБАДЗПДЬ, дзеясл. Асвабадзіць, вызваліць. Асвыбадзі ты яго, ніхай ідзе двору. Гаўрыленка Бялынкав. АСЁВЫК, -еўка, м. Асевак, высеўкі [тое, што не прасейваецца, вотруб'е]. Вазьмі етый асевык i зынясі ў абору. Куркаўшчына Мсцісл. АСЁВЫЧНЫИ, прым. Высевачны. Aceвычную муку сыпяць сьвіньням. Пірагова Мсцісл. АСЁЛІНА, -ы, ж. Сядзіба, двор, хата. Там, сярод поля, нейкыя аселіна відна, туды i паедзім! Пірагова Мсцісл. АСЁЛІЦА, -ы, ж. Аселіца, лужок каля сядзібы. Выгынь сьвіньней ны аселіцу, niхай троху паходзюць. Слаўнае Мсцісл. АСЁЛЫЙ, прым. Прыйшлы. Яны аселыя, ні тутэйшыя — прішлі сюды з Ціхіля. ГІірагова Мсцісл. АСВЛЫК, -лка, м. Асялок, брусок. Вось твой асёлык дык добра бярэ касу. Усполле Раснян. АСЁЛЫСЬЦЬ, -i, ж. Аселасць. Гэта аселысьць была з тае прычыны, што ім у другіх месцах ні дызвылялі жыць, дык яны сюды пынаехылі. Пірагова Мсцісл. АСЁНЬНІЙ, прым. Асенні. Дзіўна прыгожы ясныя, зорныя ночы асеньнія. Сохана Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вотрубе
13 👁
 ◀  / 512  ▶