ціўся, аж сорамна глянуць ны яго! Пірагова Мсцісл. АПЛЮГАВІЦЬ, дзеясл. Забрудзіць, абняславіць [зрабіць нікчэмным]. Аплюгавіў ён мяне, як бы я ўжо i нічога ні вартый. Асмолавічы Мсцісл. АПЛЮГАУЛІНЫЙ, прым. Забруджаны, абняслаўлены. Hi жанісь ты зь ёю: аплюгаўліныя ж іна, абгаворыныя з усіх бакоў. Пірагова Мсцісл. АПОЕК, -ойка, м. 1. Адкормленае цяля. Зарезыў цялёнка-апойка. Палуж Красная. 2. Вырабленая цялячая скура. Чыбаткі сабе сшыла з апойка. Хвёдараўка Краснап. АПОЗЬНІВЫЦЦА, дзеясл. Апознівацца, пазніцца. Ня трэба апозьнівыцца, ато цёмна будзець. Канічы Касцюк. АПОІВЫЦЬ, дзеясл. Апойваць. Hi нада цялёнка апоівыць, ні здарова ета. Слаўнае Мсцісл. АПОИКА, -i, ж. Апоек. Зь етыя anoŭкі двоя ботаў можна сшыць. Маластоўка Краснап. АПОКА, -i, ж. Гультай, абібок [i цяжкое сукаватае бервяно]. Апока век зы работу ні бярэцца. Кокатава Мсцісл. Чаго ляжыій, апока ты нішчаснэй! Паўлавічы Клім. Апока етый, нічога ні зработыя. Хвёдараўка Краснап. АПОЛАК, -лка, м. Аполак. Трэба атрэзаць аполак ды перымасьціць у хаце. Kaнічы Касцюк. Етый аполак ны забор гадзіцца. Тур'я Чэрык. АПОМНІЦЦА, дзеясл. Апамятавацца, схамянуцца. Апомнісь, на што ты ета дзеріва зрубіў, яно нам карысьць прінасіла! Канічы Касцюк. АПОРЫК, -рка, м. Апорак, атопак, бот без халявы. Дзе йта мой апорык задзеўсь? Адзін ёсьць, a другога німа. Верамеева Чэрык. Надзеў нейкія апоркі, што глядзець стыдна. Брылёўка Краснап. Надзеў на ногі апоркі, ды так i ходзіць у апорках. Хвёдараўка Краснап. АПОСЬЛІ, прысл. Пасля, потым. Цяпер пупрацуім, апосьлі будзем сядзець. Канічы Касцюк. АПОЧЧА, -a, н. Паленне, што колецца кепска. Вот апочча, ніяк ні разьбіць. Паланіца Крыч. АПОЧЫНА, -ы, ж. 1. Гультаішча. Anoчына етыя толькі ны пячы ляжыць, хуць ба дроў нарубаў ны заўтра. Асінікі Клім. 2. Палена, што кепска колецца, [набраклае бервяно]. Етыю апочыну дык i ні расколет, бач ікая сукыватыя. Лінь Крыч. АПОШНІЙ, прым. Апошні, астатні. У апошні раз я паеду ў горыд. Лешчынка Мсцісл. Каноплі бяруць i бульбу кыпаюць увосень; гэта дзьве апошнія гародныя працы. Пірагова Мсцісл. АППАРЫК, -рка, м. Венік, апараны гарачаю вадою [парай]. Вазьмі аппарык ды пыдмяці хату. Хвёдараўка Краснап. АППАРЫЦЬ, дзеясл. Апарыць, абварыць. Аппарыў сабе руку. Хвёдараўка Краснап. АППЁЧ, дзеясл. Апячы. Ня еж жаркыга, а студзі, каб ні аппеч у році. Слаўнае Мсцісл. АППІРАЦЦА, дзеясл. Абапірацца. Вылымый ты сабе кіёк, будзійі аппірацца, дык іці будзіць луччы. Слаўнае Мсцісл. АППУПАШЫЦЦА, дзеясл. Абпапашыцца, спудлаваць, не папасці ў цэль. Anпупашыўсь я пупасьць у цэль. Хвёдараўка Краснап. АППЫРСКЫЦЬ, дзеясл. Апырскаць, запырскаць. Кылі рукамоўніка ўсю сьцяну аппырскылі. Сутокі Мсцісл. Аппырскыла яго вадою. Палуж Краснап. АПРАБОУВЫЦЬ, дзеясл. Спрабаваць [выпрабоўваць]. Купіў новыя ружжо i пычаў яго апрабоўвыць, як яно стрыляіць, дык чуць сабе вочы ня высмаліў. Старае Сяло Мсцісл. АПРАБУВАЦЬ, дзеясл. Выпрабаваць. Раньшы, кыня купляўшы, нада яго anpaбуваць хырашэнька. Паланіца Крыч. АПРАВА, -ы, ж. Аправа. У абрызах anpaea была зылытая. Слаўнае Мсцісл. Кніга ў скураной anpaei. Гаўрыленка Бялынкав. АПРАНУЦЦА, дзеясл. Апрануцца, адзецца. Сяньні цяплей над а будзець апрануцца ны нашлег, ато ўчоры халодна было. Стары Дзедзін Міласл. АПРАНУЦЬ, дзеясл. Апрануць, адзець. Апрануў бы ты, Тодар, хуць кажушок, у сё цяплей було б. Машавая Бялынкав. АПРАЦОУВЫЦЬ, дзеясл. Апрацоўваць. Прыехаўшы з горыду, ён зараз пычаў апрацоўвыць кожу, каб хутчэй зрабіць боты. Старае Сяло Мсцісл. АПРІЧ, прысл. Апрача, апроч [асобна]. Апріч етыга тыдню, увесь час пагода была добрыя. Канічы Касцюк. АПРІЧОНБНІК, -а, м. Асобніна, прыгатаванае што-небудзь асобна. Нечыга там апрічоньнікі гатуваць, ніхай есьць з усімі разым. Пірагова Мсцісл. АПРІЧОНБНЯ, -я, н. Асобніна, прыгатаванае асобна. Што ты тут апрічоньня заводзіш? Адны будуць сала есьць, а другія постуваць? Пірагова Мсцісл. АПРОЧ, прысл. Апрача, апроч. Апроч сваіх, пріехылі i з горыду. Арцёмаўка Miласл. Апроч нас, i Янка ня ведаў у лясу дарогі. Канічы Касцюк. Апроч мужыка, іна яшчэ бахыря маіць. Слаўнае Мсцісл. АПРЫКНУЦЬ, дзеясл. Апрыкраць, абрыднуць, надакучыць. Ды дос табе ўжу вярхыць, апрыкла, пакінь! Старае Сяло Мсцісл. АПРЫКРЫЦЦА, дзеясл. Апрыкраць, абрыднуць. Я думаю, што я ўжо апрыкрыўсь вам, штодзень ходзючы. Ой, што ты, не! Рэчыца Чэрык. АПРЫКРЫЦЬ, дзеясл. Апрыкраць. Апрыкрыў ён мне, што й глядзець ня можна. Парадзіна Мсцісл. АПРЫСТАНЬНЯ, -я, н. Апрастанне, аслабаненне. Ц і будзіць калі апрыстаньня ат етый работы? Слаўнае Мсцісл. АПРЫСТАЦЦА, дзеясл. Апрастацца, спаражніцца. Калі ўсі мяхі апрыстаюцца — сыбяры іх i зынясі ў інбар. Пірагова Мсцісл. АПРЫСТАЦЬ, дзеясл. Апрастаць, спаражніць, аслабаніць. Скарей ба Мар'ю выдыць замуж, рукі ат забот апрыстаць
Дадатковыя словы
марю, туря
20 👁