Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
дык хлопцы думаюць ехыць паступаць. Маластоўка Краснап. АНЯГО, прысл. Няўжо. Аняго ж ты мне ні дасі i куска хлеба? Канічы Касцюк. Аняго ж ты ні бачыў? Селішча Чэрык. АНЯУЖО, прысл. Вядома, так, але (у сэнсе сцвярджальным). Ці быу ты ў дваре? Аняужо ж. Палуж Краснап. АНЯЦЬ, дзеясл. Абняць, захапіць. Сьмех аняў усіх, што ні маглі ўстрымацца. Хвёдараўка Краснап. Ік аняў мяне страх, проста ногі ня йдуць. Гаўрыленка Бялынкав. АПАКЫСЬЦІЦЦА, дзеясл. Апакасціцца, запляміцца маральна, страціць давер'е, апаскудзіцца. Нада ж так гыварыць, ні naдумаўшы, апакысьціўсь толькі. Слаўнае Мсцісл. АПАЛОШЫЦЬ, дзеясл. 1. Абдурыць, затуманіць галаву. Яны яе зусім апалошылі: стаіць як дурная. Лапаціна Мсцісл. 2. Перапалохаць. Саўсім хлыпца апалошылі — увесь дрыжыць ат страху, нада ж ета. Там жа. АПАРА, -ы, ж. Мякіна або вотрубі, запараныя ў печы, на корм жывёле. Ці нагытувала ты сьвіньнім апары? Не йшчэ! Палуж Краснап. АПАСКА, -i, ж. Непакой, небяспека, стра'х. Мяне апаска бярець кыля етыга магільніку. Канічы Касцюк. АПАСКУДЖАНЫЙ, прым. Запаскуджаны, заплямлены, запэцканы. Хвартух твой надта ўжо запаскуджыный. Слаўнае Мсцісл. АПАСКУДЗІЦЦА, дзеясл. Запэцкацца, запляміцца, абняславіцца. Ня бегай, дзеткі, лі калёс — апаскудзісьсі. Лінь Крыч. Сусед наш нядобры чылавек, зь ім ня доўга ŭ апаскудзіцца. Канічы Касцюк. АПАСКУДЗІЦЬ, дзеясл. Запэцкаць, запляміць, абняславіць. H i чыпай, ато рукі апаскудзіш! Лінь Крыч. Ен мяне нізашто хацеў апаскудзіць. Канічы Касцюк. АПАСЫВЫЦЦА, дзеясл. Апасацца, сцерагчыся. У етым лесі нада хадзіць ды anaсывыцца — тут многа ваўкоў. Канічы Касцюк. АПАСЬЛІВА, прысл. Небяспечна. Апасьліва ехыць уночы цераз Чалый Лог — там ваўкі буваюць. Пірагова Мсцісл. АПАСЬЛІВЫЙ, прым. Небяспечны, ненадзейны. Ты асьцярожней лезь у пограб, там лесьніца дужа апасьлівыя. Пірагова Мсцісл. АПЁКА, -i, ж. Апека. Я ні хачу пыдпыдаць пыд яго апеку, сам як-нібудзь выкручуся. Слаўнае Мсцісл. АПЕКУВАЛЬНІК, -a, м. Апякун. Пысьля сьмерці Івана апекувальнікым ныд дзяцьмі зыстаўся Сідар. Каробчына Мсцісл. АПЁКУН, -a, м. Апякун. Радзівоныў апекун саветыіць прыдаць бычка i купіць цёлку. Палуж Краснап. АПЁНКА, -i, ж. бат. Грыб-апенька. Кыла пнёў було многа гыварушык. Я перша падумыла, што ета апенкі; толькі гыварушкі смакым ня хужы апенык. Арцёмаўка Міласл. АПЕРІЖАЦЬ, дзеясл. Апераджаць, выпярэджваць. Позна аперіжаць таго сеньня, хто пашоў учора. Канічы Касцюк. АПЕРІЗАЦЦА, дзеясл. Аперазацца, падперазацца. Надзеў тулуп, аперізаўсь рэмням i паехаў у лес. Пірагова Мсцісл. АПЕРІЗАЦЬ, дзеясл. Аперазаць, падперазаць [i лупнуць пугаю]. Ці можна мне твой пыяс аперізаць? Судзілава Клім. Aniражым мы цябе зылатым пыяском. Пірагова Мсцісл. АПЁЧ [абпёч], дзеясл. Апячы. Кычырга так нагрелыся, што руку апеч можна, вельмі ж гырачыя. Селішча Чэрык. Апёк руку, дык садніць дужа. Куляшоўка Клім. АПЁШЫНЫЙ, прым. Апяшалы [разгублены]. Hi чыкаў такога, пайшоў, ік aneшыный. Краснаполле. АПЕНЫК, -нка, м. Апенька. Сяньня ў лесі ні нышла ніводныга дайжа апёнка. Kaнічы Касцюк. АПЕНЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад апёнак. Кыля гэтыга пню вельмі добрыя апёнычкі. Канічы Касцюк. АПІВАНЬНЯ, -я, н. Апяванне, адправа набажэнства па нябожчыку. Апіваньня на Рыгорывай магілкі будзя ны радуніцу. Мазалава Мсцісл. АПІКУВАЛЬНІК, -a, м. Апекавальнік, апякун. А табе якоя дзела, што ты мой апікувальнік ці што? Што хачу, тое ŭ paблю. Рэчыца Чэрык. АПГЛЫЧЫК, -чка, м. Апілачак, адпілованы кавалак дрэва. Ад дрэва адрезылі добры апілычык. Канічы Касцюк. АПІЛЬСГН, -a, м. Апельсін. Апільсіныў быгата прівезьлі ў кыпіріціў. Краснаполле. АПІНАЛКА, -i, ж. Вялікая хустка. У кыпіраціў прывезьлі апіналкі, нада купіць сабе, бо мыя ўжо старыя, ня греіць. Ліпаўка Хоцім. A сколькі каштуя гэта апіналка? Рагачоў. АШТКІ, -ыў, мн. л. Недапітая чарка (рэшткі пітва). Hi хочу піць: тут аоны апіткі, налівай новую чарку. Горкі Краснап. АПЛАТА, -ы, ж. Аплата, плата. Аплата зы працу вельмі кепскыя стала. Канічы Касцюк. АПЛАЦПДЬ, дзеясл. Аплаціць, заплаціць. Трэба яму аплаціць за ету працу. Kaнічы Касцюк. АПЛАЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Аплочваць. Раз дзяржыш бытрыка — нада яму аплачывыць. Слаўнае Мсцісл. АПЛАЧЫНЫЙ, прым. Аплочаны. Гэты вексыль ужо аплачынэй. Канічы Касцюк. АПЛАШЫВЫЦЦА, дзеясл. Аплашацца, хібіць, здаваць. Ня пріходзіцца аплашывыцца, трэба увесь час працуваць. Канічы Касцюк. v АПЛАШЫЦЦА, дзеясл. Схібіць, здаць. Калі аплашыцца мне, дык уся справа загініць. Канічы Касцюк. АПЛІТАЦЬ, дзеясл. 1. Аплятаць. Гаршкі ўсі пыразварівалісь — аплітаць нада. Шараеўка Чэрык. 2. Прагна есьці. Налілі Янку міску бульбы, ну i стаў ён яе аплітаць. Канічы Касцюк. АПЛЫНУЦЬ, дзеясл. Заплыць гразёю, згладзіцца. Hi аплыне наш сьлед. Хвёдараўка Краснап. Учора йшлі тут, а сьледу німа, аплынуў саўсім. Асінікі Клім. АПЛЮГАВІІДЦА, дзеясл. Забрудзіцца [зрабіцца нікчэмным]. Аплюгавіўсь, апусь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

давере
28 👁
 ◀  / 512  ▶