бачыў яго тут. Кісялёва Буда Miласл. АНГЁРКА, -i, ж. Кароткая адзежына на ваце. Надзень ангерку, ато зьмерзьніш. Шэпілава Жлобін. АНГІЛ, -a, м. Ангел, анёл. Дзіцёнык, як ангіл, такей прыгожый. Рэчыца Чэрык. Дунай-рэчка возьміць крушу, || A ангілы маю душу. 3 нар. песні, M. Г. 118. АНГЛІЧАН, -a, м. Ангелец [англічанін]. Ета нейкій ні наській чылавек, англічан ці хранцуз, відзіш, i адзет ні пы-нашыму, i гыманіць ня ўмеіць. Каробчына Мсцісл. Хранцуз з англічаным пріехылі. Горкі Краснап. АНГЛІЧАНСЬКІЙ, прым. Ангельскі [англійскі]. ён пы -гарадзком у паш ы ў сабе англічанській касьцю м. Старае Сяло Мсцісл. АНДАРАК, -a, м. Андарак, саматканая суконная спадніца. Куды ты йдзеш у етый спадніцы пырванэй? Надзень андарак, ато людзі зысьмяюць. Бель Мсцісл. Матка выткала дачцэ андарак. Юшкавічы Раснян. АНДРАК, -a, м. Андарак. Халодна нешта, надзену-тка андрак, мо цяплей будзя. Касцюшкавічы Крыч. Як пыкрасіла ты сваю воўну, дык i андрак прыгажэйшы. Новый Капачы Мсцісл. Я выткала пяць губык сукна ны андракі. Забычанне Касцюк. Мама надзела новый андрак i хусту i пышла нейдзе. Шумячы. АНДРЭЙ, -я, м. Уласнае імя Андрэй. Пайдзем, Андрэй, лавіць рыбу. Гаўрыленка Бялынкав. Чаго ты, Андрэй, туляісься ат людзей? Селішча Чэрык. АНДЫРАК, -a, м. Андарак. У бабы новы андырак. Машавая Бялынкав. У нашых дзевык прыгожыя андыракі. Кокатава Мсцісл. Пашыла сабе андырак у пяць пол. Барысавічы Клім. АНЕ, часц. 1. Але [так]. Анё, на выстаўку павёў свайго жарабца. Таўстукі Стрэш. 2. Няўжо. Анё, ці падумаў ты аб етым? Там жа. АНЁЛЯ, -i, ж. Уласнае імя Ганна. Анеля длі свае МарЧ ныклала поўны кубел пылытна ў пысагу. Барысавічы Клім. АНЗГНА, -ы, ж. Ангіна. У хлыпца ў горлі анзіна. Прыбярэж Раснян. A H f, часц. Дні, ні. Ані ня хочыцца спаць. Слаўнае Мсцісл. Маўчы, ані пікні! Палуж Краснап. Спыдыбала мне a ні ель, ні сысна, II A ні ель, ні сысна, ні белыя бярёза — \\Спыдыбала мне жоўтыя івіна. 3 нар. песні. Багацькаўка Мсцісл. АНІШЧЭЦЬ, дзеясл. Збяднець. Вн так анішчэў, што нечыга было есьці. Палуж Краснап. Людзі зусім анішчэлі, ні ў кога нічога ні было. Малашкавічы Клім. * АНІЯК, прысл. Ніяк, Hi змагу я гэтыга зьдзелыць аніяк. Канічы Касцюк. Яму аніяк ні ўныравіш. Горкі Краснап. АНІЯКІЙ, прым. Ніякі. Лёг спаць ны масту i падлогі аніякый ні ўзяў, так на голым i заснуў. Дубровіца Клім. АНОГДЫ, прысл. Часамі [іншы раз]. Аногды табе ні ўдасца етыга зрабіць, што тады? Канічы Касцюк. Аногды ён прыдзець ак нам, але ні часта. Судзілавічы Клім. АНТОН, -а, м. Уласнае імя Антон. Антон адразу дыгыдаўсь, хто схуваў яго шапку. Асінаўка Мсцісл. Антон атмарозіў сабе вушы. Гібалы Касцюк. АНТОНІХА, -i, ж. Жонка Антона. Антоніха сваю Варку замуж аддыла. Баханы Чэрык. Антон казу вядзець, || Антоніха пыгыняіць, II Ны тыбаку зырыбляіць. 3 нар. песні, М. Г. 152. АНТОНЬКА, -а, м. Памянш. ад Антон. Пыбяжы ты, Антонька, гукні бацька — будзем сьнедаць. Сялец Клім. УАнтонькі ды явыр ны дваре, || Сыбраў nip ні людзём ён— сабе. 3 нар. песні, М. Г. 2. АНТОСЬ, -я, м. Уласнае імя Антон. Надзеў Антось новую кашулю, дык быццам i прыгож стаў. Малюшын Краснап. Антось абстрыг сваю Кучму, дык мыладзей стаў. Маляцічы Крыч. АНУЧА, -ы, ж. Ануча. Мама, атарві мне анучы, ато етыя пытыпталісь — дзіркі ны пятых. Янаўка Мсцісл. Павесь анучы на курчыну, ніхай прасохнуць. Пбалы Касцюк. У старыка на ныгах брудныя анучы i пыдраныя лапці. Крычаў. АНУЧКА, -i, ж. Памянш. ад ануча. Ніяк ня лезіць ета анучка ў сапог. Канічы Касцюк. Павесь свае анучкі на печы, ато заўтрі абуіш мокрыя. Бяседавічы Хоцім. Дзед абуў новыя анучкі. Машавая Бялынкав. Тыцяна, дай мне белыя анучкі. Прыбярэж Раснян. АНУЧНІК, -а, м. Анучнік, гандляр, што скупляе анучы, веташнік. Анучнікі паехылі ў дзяржаўню — зьбірайця анучы. Палуж Краснап. АНУЧЫНА, -ы, ж. Асобная ануча. Ну i грязныя ў мяне ны назе анучына. Канічы Касцюк. Анучыны на ногі i тае німа, тыкая ўжо галота. Шараеўка Чэрык. АНУЧЫНКА, -i, ж. Шкумацік, анучка. Ета анучынка дужа чысьцінькыя. Канічы Касцюк. Зывяжы паліц вось етыю анучынкаю. Гаўрыленка Бялынкав. АНЦІК, -a, м. Прыгожы, прыгожая. Вун пашоў анцік (на дзеўку кажуць). Хвёдараўка Краснап. АНЦІМОНІЯ, -i, ж. Доўгая пустая гутарка [разважанне]. Што ты тут анцімюнію разводзіш? Ідзі двору! Хвёдараўка Краснап. АНЦІРЁС, -y, м. Інтарэс, цікавасць, карысць. Вялікі мне анцірес дырма табе работыць. Слаўнае Мсцісл. Аніякыга мне анціресу няма туды ісьці. Азерцы Клім. АНЩХР1СТ, -a, м. Антыхрыст, бязбожнік, адшчапенец. Анціхріст ты, i бога ні баісься, і душы ні маеш. Канічы Касцюк. У цэрькву ні ходзіць анціхріст еты. Kpacнаполле. АНЦЫЛЁРЫЯ, -i, ж. Артылерыя. На вёсцы пынаехыла анцылерыя. Прыбярэж Раснян. АНЫГДА, прысл. Часамі [іншы раз]. Сёньні добры абед, аныгда i етыга ня бывав. Канічы Касцюк. АНЬГЫЛЬ, -a, м. Ангел, анёл. Сёння дзень майго аньгыла. Мазалава Мсцісл. Дзе ты ета возьміш, аньгыл зь неба прінясець? Б. Хутары Краснап. АНЫДІ'СЛЫУ, -ыва, м. Мсціслаў. УАньцісльіве, кажуць, цехнікум адкрыўсь
Дадатковыя словы
аныдіслыу
14 👁