Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Слаўнае Мсцісл. Апрыстай мне етый мяшок, вышп куды-небудзь гарох, мне хутка ён нада. Рудня Клім. АПРЭГЧЫСЯ, дзеясл. Апрэгчыся, абапіцца. Апрэгчыся можна, выпіўшы столькі. Стары Стан Міласл. Апрогся, піўшы ваду. Горкі Краснап. АПРЭЖЦА, дзеясл. Апрэгчыся. Каб жа ён піў так, як людзі, ато не, яму трэба апрэжца да біспаміцтва. Лядзішча Міласл. АПРЯНУТЫЙ, прым. Апрануты. Прііжджаў нейкі з акругі, апрянутый у хутpy — мабыць ньічальнік нейкі. Лядзішча Міласл. Табе цёпла, ты апрянутый добра. Лінь Крыч. АПРЯНУЦЦА, дзеясл. Апрануцца. Апрянуліся мы ў цёплыя кажухі i пашлі памалу. Пірагова Мсцісл. Табе трэба апрянуцца, ато халодна будзя. Канічы Касцюк. АПРЯНУЦЬ, дзеясл. Апрануць, надзець. Ты ж ба апрянула што на плечы, ато халодна. Пірагова Мсцісл. Трэ было кажух апрянуць, дык ня зьмерз ба. Паланіца Крыч. АПРЯТЫВЫЦЦА, дзеясл. Апратвацца, апранацца. Цяплей апрятывыцца нада, ня лета цяперь. Пячоры Касцюк. Нада апрятывыцца ўзімку цяплей. Пірагова Мсцісл. АПРЯТЫВЫЦЬ, дзеясл. Апратваць, апранаць. Апрятывай яе цяплей, ато ноды прастудзіцца! Пірагова Мсцісл. АПТЭКА, -i, ж. Аптэка. Зьбегай ты, Міхась, у аптэку i купі іоду. Клімавічы. Сыбачы рамон старухі зьбіраюць i прадаюць у аптэку. Пірагова Мсцісл. АПУСТОШЫВАЦЦА, дзеясл. Апустошвацца, пусцець. Апустошываюцца засекі ў інбары к вясьне. Пірагова Мсцісл. Апустошываецца пуня, а ды вясны яшчэ далёка. Лядзішча Міласл. АПУСТОШЫНЫИ, прым. Спустошаны. УЗялёный Дуброве увесь лес апустошынэй. Пірагова Мсцісл. АПУСТОШЫЦЬ, дзеясл. Спустошыць. У нас ужо ўсё пыжалі, апустошылі, няма нічога на полі. Пірагова Мсцісл. АПУСЬЦЩЦА, дзеясл. Апусціцца. Апусціўся наш Ігнат i ны сябе ні падобін стаў. Міцькаўшчына Мсцісл. АГІУХА, -i, ж. Апуха. Апуха ны кажуху ні аднакывыя. Краснаполле. АПУХЛЫЙ, прым. Апухлы. Апухлыя рука была перівязына кыла локцю. Пірагова Мсцісл. У цябе ўвесь твар апухлы, што ета с табою? Стары Стан Міласл. АПУХНУЦЬ, дзеясл. Апухнуць. Ныга ў мяне нешта апухнула, ноды ці ня рожа ў мяне? Дудараўка Міласл. АПУШЧАНЫЙ, прым. Апушчаны. Ходзіць ён цяпер, як у ваду апушчаный. Пірагова Мсцісл. АПУШЧЭЛЬНІК, -a, м. Нядбайны гаспадар. Апушчэльнік Ігнат — увесь будынак апусьціў, што развальваіцца. Міцькаўшчына Мсцісл. АПУШЧЭНЕЦ, -нца, м. Нядбайла. Апушчэнец ты, да чаго ты двор давёў — yci пуні пызывалілісь. Пірагова Мсцісл. АПУШЧЭНСТВА, -а, н. 1. Распуста [нядбайнасць]. Hy i апушчэнства стала: прівядзець коні ў луг i сам лажыцца спаць. Kaнічы Касцюк. 2. Запусцеласць. Агароды ні гароджаны, яравішча ні пахына — апушчэнства поўнае. Шумячы. 3. Гультайства. Heŭкыя апушчэнства найшло ны мяне: нічо?а рабіць ня хочыцца. Парадзіна Мсцісл. АПУШЧЭНЬНІК, -а, м. Нядбайла. Во апушчэньнік, дакуль ета ты будзеш сядзець? Людзі ўжо сколькі чаго пынадзелалі, а ён сабе сядзіць i бяды яму мала. Бяседавічы Хоцім. Апушчэньнік ты, што ж ты зы скатом ні глядзіш? Пірагова Мсцісл. АПУШЫК, -a, м. Апуха. Кыжушок чорный, а апушык серый. Горкі Краснап. АПЦУГГ, -оў, мн. л. Абцугі. Яму апцугі нада, ён так етыя гвозьдзя зь сьцяны ня выцініць. Дудараўка Міласл. Прінясі мне апцугі, павырваць гвозьдзя нада. Новае Сяло Мсцісл. Вазьмі апцугі ды павырві етыя гвозьдзя. Шумячы. АПЧЭСЬЦЬВІННЫЙ, прым. Грамадскі. Ета бугай апчэсьцьвінный, уся дзяреўня яго садзержыць. Лядзішча Міласл. Нашы дзіравенцы пастроілі апчэсьцьвінную лазьню. Лінь Крыч. АПШАСНУЦЦА, дзеясл. Абшаснуцца, аступіцца, ступіць не туды, міма. Ішла пы кладыццы, апшаснулыся i пыляцела ў ваду. Старае Сяло Мсцісл. ён ішоў пы кладычках, апшаснуўся ды ў ваду — бурдык! Кокатава Мсцісл. АПШЬІВАНКА, -i, ж. Лодка з шалёван. Апшыванка наша цякець, нада зыкыныпаціць ды прысмаліць хырашэнька. Паланіца Крыч. Сёньня апшыванку сваю спусьцім ны ряку. Людагошч Мсцісл. АПЫВІДАНЬНЯ, -я, н. Апавяданне. Учоpa ўвечары ён рыскызаў нам страшныя апывіданьня. Старае Сяло Мсцісл. АПЫГАНІНЫЙ, прым. Апаганены, забруджаны. Ета вядро апыганіныя — памыі ў ім былі. Лядзішча Міласл. АПЫГАНІЦЬ, дзеясл. Апаганіць, запаскудзіць. Hi апыгань вядро, бярэсься бруднымі рукамі. Брылёўка Краснап. АПЫЗНАЦЦА, дзеясл. Абазнацца, не пазнаць. Глядзі ляпей, ато можаш апызнацца. Канічы Касцюк. Апызнаўся я, думаў, што ета Міхась, а ета зусім нізнаёмы чылавек. Стары Стан Міласл. АПЫМЯНУЦЦА, дзеясл. Апамятавацца, апомніцца. Апымяніся, хлопыц, што ты робіш? Брылёўка Краснап. АПЫНТАНЫЙ, прым. Апантаны, адурэлы, звар'яцелы. Што ты бегаіш, як апынтаный, ня ведаіш, што тут нада ціха хадзіць? Пірагова Мсцісл. Апынтаныя ты! Пралупі вочы, што ты тут нырабіла. Лядзішча Міласл. Ходзіць, як якій апынтаный. Кокатава Мсцісл. АПЬІНТАЦЬ, дзеясл. Абступіць, напасці [апанаваць]. Апынталі мяне сыбакі i ну резыць, ледзь абыраніўся. Хвёдараўка Краснап. Чылавека сыбакі апынталі. Старае Сяло Мсцісл. АПЫНУВАЦЬ, дзеясл. Апанаваць, абступіць. Я к апынувалі мяне сыбакі, дык чуць ня зьелі. Кокатава Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зваряцелы
24 👁
 ◀  / 512  ▶