A K PA IH A, -ы, ж. Край, бераг (лесу, балота, поля). Акраіна лесу зырысла густым ельнікам. Канічы Касцюк. АКРАІЦ, -айца, м. Акраец. Акраіц хлеба вялікій дыстаў. Раснян. 3 усяго хлеба самы смашны, гэта акраіц. Старае Сяло Мсцісл. Узяў у дарогу акраіц хлеба. Палуж Краснап. АКРАЙЧЫК, -a, м. Памянш. ад акраец. У мяне ў кішэні быў акрайчык хлеба, ім я ŭ пыабедаў. Канічы Касцюк. АКРАМОСЫК, -ска, м. Акрамосак, шматок крамнае матэрыі. У мяне многа акрамоскыў зысталося ат плацьця, адзін акрамосык узіла Мархва. Палуж Краснап. АКРАСЬЦЬ, дзеясл. Абакрасці. Мяне хацелі акрасьць сяе ночы, ды я пачуў. Kaнічы Касцюк. АКРАУКА, -i, ж. Акравак. Што ты ніпытпірязыный ходзіш, хуць ба акраўкый якей піріцягнуўся. Гаўрыленка Бялынкав. АКРІВАВІЦЦА, дзеясл. Акрывавіцца, акрывяміцца, разбіцца да крыві. Глядзі дзіцёнка — ударіцца (а)б пол i акрівавіцца. Канічы Касцюк. ✓ АКРІЯЦЬ, дзеясл. Акрыяць, аджыць, паправіцца. Я ўжо троху акріяў ат хваробы, сам хаджу. Слаўнае Мсцісл. АКРОПНА, прысл. Жудасна, страшна. Ішоўшы кылы кладбішча, i мне стала акропна. Кокатава Мсцісл. Мярцьвец ліжаў ны лаўцы, i мне акропна было ны яго глядзець. Слаўнае Мсцісл. 7 АКРУГА, -i, ж. Акруга, адміністрацыйная частка [адзінка] тэрыторыі. Наша акруга — першыя na прыдналогу. Клімавічы. Ны аўтамабілі нехта пріехыў, мабыць з акругі нычальства, ці што. Мсціслаў. АКРУГОВЫЙ, прым. Акруговы, належачы да акругі. Акруговый шпектыр хутка прыедзя к нам у школу. Старае Сяло Мсцісл. АКРУЖНЫЙ, прым. 1. Кружны (у аб'езд). Ды не, ета дарога акружныя, луччы ўжо цераз лес ехаць! Пірагова Мсцісл. 2. Наўкольны. Акружныя хутарі ўсе з аднэй дзяреўні пувуходзілі. Боханы Смал. АКРЫВЁЦЬ, дзеясл. Акрывець, стаць крывым, калекай. Сёмку дрэвым прыстукнула, i цяперыцька акрывеў. Тур'я Краснап. АКРЫДАЦЬ, дзеясл. Абкрадваць. Акрыдаюць яны мяне, ведаю я, гета, ды нічога ні магу падзелыць. Пірагова Мсцісл. АКРЫМЯ, прысл. Акрамя, апрача, апроч. Ты яшчэ, акрымя етыга, доўжын уплаціць мне тыя зытраты, што я ны цябе зрасходуваў. Пірагова Мсцісл. АКСШЬНЯ, -i, ж. Уласнае імя Аксіння. Аксіньня, ідзі пашукай сьвіньню ды зыгані ў хлеў. Гаўрыленка Бялынкав. АКСЬЦЩЦА, дзеясл. Перахрысціцца. Аксьцісь, табе ета пыкызалысь спрасоння. Маластоўка Краснап. АКСЮТА, -ы, ж. Уласнае імя Аксіння. Аксюту высвытылі, чыріз нядзелю будуць заручыны, а там i свадзьба скора. Арцёмаука Міласл. АКУЛЯРЫ, -раў, мн. л. Акуляры. Дзед носіць акуляры, біз акуляраў ён нічога ні бачыць. Гаўрыленка Бялынкав. Дрэнна, што пабіў я свае акуляры, зусім сьляпы стаў. Старае Сяло Мсцісл. АКУРАТ, прысл. Акурат. Ваўчок — рыба схожыя акурат на плоць. Хвёдараўка Краснап. АКЦЫЯ, -i, ж. Акцыя, шанс. Твае,дзеўка, акцыі растуць. Старае Сяло Мсцісл. АКЫЛЁЧЫНЫЙ [акалечаный], прым. Акалечаны, скалечаны. Чыя ета акылечыныя сьвіньня хрымаіць на дзьве нагі? Пірагова Мсцісл. АКЬІЛЁЧЫЦЦА [акалёчыцца], дзеясл. Акалечыцца, скалечыцца. Упаў ён з страхі ны зямлю, увесь чыста акалечыўсь. Пірагова Мсцісл. АКЫЛЁЧЫЦЬ [акалёчыць], дзеясл. Акалечыць. Дзіцёнык акылечыў пісклёнка, тый i здох. Пірагова Мсцісл. АКЫМЯНЁЦЬ, дзеясл. Акамянець, зрабіцца каменем. Лепш на месцы акымянець, чым ніпраўдую жыць. Лешчынка Мсцісл. АКЫПАЦЬ, дзеясл. Акапаць, абматыжыць. Бяры матыгу i ідзі акыпай бульбу. Тур'я Чэрык. АКЬІШ, выкл. Кыш (ужываецца, калі адганяюць птушак). Акыш з гароду, ястріб вас выдзярі! Канічы Касцюк. Акыш, кыш, кыш! Пріклятыя, yci гряды пыгряблі. Ста- рае Сяло Мсцісл. АКЫЯННЫЙ, прым. Акаянны, пракляты, нягодны. Пабіў мяне мой акыянны(э)й мужык, што трецьці дзень ні ўстаю з места. Лешчынка Мсцісл. Акыянныя баба, i што толькі іна ні выдумыіць. Гаўрыленка Бялынкав. АКЫЯНСТВА, -a, н. Акаянства, упартасць. Ета ж ні акыянства? Хуць ты яго ў лоп стрялі, дык ён усё сваё. Арцёмаўка Miласл. АЛЁ, злучн., часц. Але, толькі, так. Ідзі, але ні баўся там, бо ждаць ні будзем. Ліпаўка Хоцім. Але ж думай ты — цеперсе яго шукаюць i ніяк ня знойдуць. Мсціслаў. Але ж крепкыя ў цябе, Мікіта, задоўка. Бязводзічы Мсцісл. АЛЁЙ, -ю, м. Алей. 3 кынопель робяць алей. Прыбярэж Раснян. Алей нейкі нядобры — ні пахнець саўсім. Лабанаўка Клім. A ці лілі алей у бульбу? Куркаўшчына Мсцісл. Ільля наліў алею поўную пляшку. Гібалы Касцюк. Я вельмі люблю кашу з алеім, алей мне пыдыбаецца. Шумячы. АЛЁЙНІК, -a, м. Гаспадар алейні. Ka мне пріхадзіў алейнік спрашываць, ці буду я біць алей. Канічы Касцюк. АЛЁЙНІЦА, -ы, ж. Пасудзіна на алей. Алейніца наша прадзіравілась i цяпер некуды ўзяць алею. Канічы Касцюк. АЛЁЙНЫЙ, прым. Алейны, запраўлены алеем. Алейныя каша смашней за поснаю. Старае Сяло Мсцісл. АЛЁЙНЯ, -i, ж. Алейня, завод, дзе вырабляюць алей. Зывязі ў алейню кынапель, ніхай выб'юць алею, a жмакі каровым noŭдуць. Слаўнае Мсцісл. АЛЁІЦ, -ейцу, м. Алеец, алей. Вазьмі ны вакне ў пляшцы алеіц i зыпраў бульбу. У нас алеіц дужа харошый. Канічы Касцюк
Дадатковыя словы
абезд, выбюць, туря
16 👁