Старонка 469
◀ / 512 ▶
ФЕКЛА, -ы, ж. Уласнае імя Фёкла. Пёклу ў школі вучыціль завець Фёкла. Мінькаўшчына Мсцісл. ФІГУРА, -ы, ж. Фігура, выверт бараною, які робяць на паласе, калі канчаюць баранаваць. Дос ужо скырадзіць, дзелый фігуру і паедзім! Хвёдараўка Краснап. Фіга. На табе фігуру за ета! Брылёўка Краснап. ФІЛЁНКА, -і, ж. Філёнка, палавінка дзвярэй. У дзьвери адна філёнка гатова, цяпер другую буду дзелыць. Журбін Бялынкав. ФІЛЁНЧЫСТЫЙ, прым. Філёнчасты, зроблены з філёнак, на дзве палавіны. У хаці ў яго філёнчыстыя дзьвери — сам масьцір, ды дзіва што зьдзелыў. Хвёдараўка Краснап. ФІЛЕПІЦА, -ы, ж. Мокры снег з ветрам. Ны дваре тыкая філепіца, што проста вочы заліпляя. Барысавічы Клім. ФІРАНКА, -і, ж. Фіранка. Прыбрала хату, мост вымыла, чыстыя фіранкі павесіла. Пірагова Мсцісл. Фіранкі ўжо гразныя на вокнах, нада іх памыць. Барысавічы Клім. ФЛЯЧКІ, -ыў, мн. л. Піражкі, начыненыя фаршам з кішак. Я дужа люблю флячкі, ды кішок німа, німа з чаго зрабіць. Залессе Касцюк. ФОЛЬВАРК, -а, м. Фальварак, невялікі маёнтак. У фольварку новы рындатыр. Нашкавічы Мсцісл. ФОРМА, -ы, ж. Форма. Надзівай лапці на сугакі, каб мелі харошую форму. Слаўнае Мсцісл. ФРАНТ, -а, м. Франт, зухаваты хлапец. Янка, як адзеўся, дык проста франт. Палуж Краснап. ФРАНТОН, -а, м. Франтон. Будзім пуню рубіць у лімягі з франтоным. Брылёўка Краснап. ФРЭНЧ, -а, м. Фрэнч, пінжак адмысловага крою. Хлопіц жаніцца задумаў — пашыў сабе файны фрэнч. Дарагая Крыч. ФУГАНІЦЬ, дзеясл. Габляваць фуганкам. Што ён там фуганя? Хвёдараўка Краснап. Дошкі на дзьвери нада фуганіць. Канахоўка Клім. ФУГАНЫК, -нка, м. Фуганак, вялікі гэбаль. Пыдай сюды фуганык, нада дошкі пафуганіць. Хвёдараўка Краснап. ФУКНУЦЬ, дзеясл. Фукнуць, дзьмухнуць. Пылажы ны далонь ету пушынку, фукні, дык іна і пыляціць. Ушакі Чэрык. ФУКУЛЬЦЯПІСТА, прысл. Спрытна. Фукульцяпіста ета ў яго вышла. Хвёдараўка Краснап. ФУКУЛЬЦЯПІСТЫЙ, прым. Здольны, спрытны. Ен хлопіц дужа фукульцяпістый. Вербеж Чэрык. Ат! Ен нейкій ні фукульцяпістый, нічога ня ўмея. Хвёдараўка Краснап. ФУРМАН, -а, м. Фурман. Нынялі сабе фурмына ехыць ны станцыю. Сохана Мсцісл. ФУРТАВІНА, -ы, ж. [Мяцеліца], пурга, завея, бура. Ны дваре нейкыя фуртавіна ўзьнілася, проста носа высунуць нільзя. Палуж Краснап. ФУФАЙКА, -і, ж. Вязаная цёплая кашуля. Надзень фуфайку, цяплей будзець. Клімавічы. ФЫБРА, -ы, ж. Малярыя. У мяне, верна, фыбра — нешта то холадна, то жарка робіцца. Мсціслаў. ФЭ, выкл. Фэ. Фэ! Тухліць падлаю. Старае Сяло Мсцісл. Х ХА-ХА, выкл. Ха-ха. Табе ўсё ха-ха ды хі-хі-хі, больш ты нічога ні знаіш, угамону табе німа! Арцёмаўка Мілас. ХАБЕЛ, хабла, м. Хам, хамула. Паны кызалі: мужык — хабёл, ці быгата ён чаго ведыя, а еты хабёл усё зыбраў. Тур'я Краснап. ХАБОЦЬЦЯ, -я, н. зборн. Пазаддзе, горшыя зярняты, што кладуцца па-за мякінай, ззаду лепшых. Дай конім ета хабоцьця, ніхай зьядуць. Кокатава Мсцісл. Лахманы. Абырваўся, абшырпаўся так, што ні адзежа на ім, а 'дно хабоцьця. Арцёмаўка Мілас. ХАБЫР, -у, м. Хабар. Нада яго пыпрасіць і хабыру даць, дык ён удобрыцца і зьдзелыіць. Арцёмаўка Мілас. ХАВАЦЦА, дзеясл. Хавацца. Дзізірціры хаваюцца па лесі. Маркаўка Хоцім. Дос табе хавацца, усі роўна бачу, што ты дома. Ушакі Чэрык. ХАДАЛЫ, -оў, мн. л. Ногі. Я свае хадалы ўжо прыхадзіла. Канава 1 Хоцім. ХАДЗІЦЬ, дзеясл. Хадзіць. Хадзіў-хадзіў у лесі і зублудзіў неяк. Парадзіна Мсцісл. Сяньні мы хадзілі ў лес. Гібалы Касцюк. Пасвіцца, есці траву. Коні ходзяць па лузе. Іванаўка Хоцім. На вазярышчы ходзяць коні. Ляхі Чэрык. Рабіць заход пры гульні ў карты. Хадзі ў казыра ўперід. Парадзіна Мсцісл. ХАДЗІЦЬ З КАСОЙ. Касіць. Такую пішч еўшы, няўздоліш с касой хадзіць. Палуж Краснап. ХАДЗЯКА, -і, ж. Хадзяка. І адкуль ідзець гэсты хадзяка? Хай бы атпачыў у нас трохі. Ушакі Чэрык. ХАДОРА, -ы, ж. Уласнае імя Фядора, Тадора. Хадора Міхасёва прынесла сяньні поўны кош грыбоў. Канахоўка Клім. ХАДОРКА, -і, ж. Памянш. ад Хадора. Хадорка сыма ета зрабіла, а зьвярнула ны брата. Палуж Краснап. ХАДОСКА, -і, ж. Уласнае імя Фядосся. Хадоска вышыла сабе ны сароццы палікі. Гібалы Касцюк. ХАДОСЬСЯ, -і, ж. Уласнае імя Фядосся. Хадосься хочыць вучыцца, а матка ні пускаіць. Гусарка Клім. ХАДЫЛЬ, -я, м. Палка, на якую абапіраюцца бязногія або старыя людзі. Янку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶