Старонка 470
◀ / 512 ▶
ж балелі ногі, што ён хадзіў ны хадылях. Хоцімск. ХАЗЯЙКА, -і, ж. Гаспадыня. Мыя хазяйка пасадзіла курыцу ны яйцы. Пірагова Мсцісл. ХАЙ, часц. Хай, няхай. Наліла дзецям клёцак ды мылаком зыбяліла — хай ядуць. Парадзіна Мсцісл. Пірывярні ты відро дыгары ныгамі — хай сохніць. Ушакі Чэрык. Ну хай бы ты троху раней прышоў — якрас бы ўсіх зыстаў тут. Забалоцце Раснян. ХАЙЛО, -а, н. 1. Непарадак, беспарадак. У мяне тут такое хайло, што ні наймеш, дзе што ляжыць. Серчыцы Краснап. [2. Глотка]. ХАІЦЬ, дзеясл. Хаяць. На што ты мяне хаіш? Палуж Краснап. Ні хай мае работы, а калі табе ні ныраніцца, дык сам луччы зьдзелый. Пархвенава Мсцісл. ХАЛАДЗЕЦ, -дца, м. Студзяніна, халадзец. Мама зварыла халадзец з цілячых ног. Віхраны Мсцісл. ХАЛІМОН, -а, м. Уласнае імя Філімон. Халімон прыдаў свайго кыня. Камароўка Крыч. 2. Карагод. Дывайця, дзеўкі, будзем гуляць у Халімона. Хвёдараўка Краснап. ХАЛІПА, -ы, ж. Халепа, хлюпа, снег з дажджом. Целый дзень тыкая халіпа, што й носа ня высунуць: вецір, дождж і сьнег — проста біда. Мануйлы Краснап. ХАЛОДНА, прысл. Холадна. Нада ўстаўляць дубальтовыя вокны, халодна ўжо. Валымар Раснян. Надзень сподкі, ато рукам халодна будзя. Баеўка Крыч. Нешта халодна стала, нада кажух надзіваць. Прыпечына Касцюк. ХАЛОДНЫЙ, прым. Халодны. Квас такі халодны, дзе ён у вас стаіць, на погрыбі ці што? Машавая Бялынкав. Сяньні ноч была дужа халодныя, ядраныя. Пірагова Мсцісл. ХАЛОННА, прысл. Холадна. Злазі-ка на вышкі пыглядзі, ці ні нада там моху прібавіць ці пяску, ато халонна будзіць узімку ў хаці. Арцёмаўка Міласл. ХАЛОННЫЙ, прым. Халодны. Кажух мой сусім халонны, вынасіўся ўжо, ня грэіць. Машавая Бялынкав. ХАЛУЙ, -я, м. Лёкай, прыслужнік, падліза. Вялікыя шышка — халуём быў у афіцэра ці што. Палуж Краснап. ХАЛУПА, -ы, ж. Халупа, хата, хаціна. Халупа бедныга Мыкара ўрысла ў зямлю. Лешчынка Мсцісл. Жынець у нейкай халупі. Маластоўка Краснап. ХАЛЭМУС, -а, м. Непарадак, беспарадак. У яе ў хаце цэлый халэмус: міскі пыд лаўкый, а гаршчок на кырваці, ні дай бог. Гусарка Клім. ХАЛЯВА, -ы, ж. Халява. Зрабіў ты мне халявы, што хоць з гылавою лезь у іх. Тур'я Чэрык. ХАМУТ, -а, м. Хамут. Хамут новы нада купляць — увесь пырваўся, што й запрeч кыня не ўва шта. Бязводзічы Мсцісл. Атсупонь ты хамут, нада гужы пыдцягнуць, ато слаба дзержаць. Журбін Бялынкав. Крапчэй сьцісні клешчы, ато хамут парвеш. Бяседавічы Хоцім. ХАНДОГА, -і, ж. Чысцёха. Во ўжу хандога, як пычанець чысьціцца ды мыцца, дык пыўгадзіны прайдзець. Арцёмаўка Міласл. ХАНДЫБА, -ы, ж. Чалавек, што памалу ходзіць. Вот пышла хандыба, пакуль дайдзець, дык вечыр будзя. Гусарка Клім. ХАПАЦЬ, дзеясл. Хапаць. На той клін у міне сімяноў ні хапіць. Арцёмаўка Міласл. Дос тибе шчыпаць лучыну — хапіць ужо. Ушакі Чэрык. Мы пычалі атбівацца ад іх, ды не хапіла сілы. Пірагова Мсцісл. ХАПУГА, -і, м. Хапуга, хабарнік. Нічога ня зробіш, трэба заткнуць зубы хапугу етыму. Палуж Краснап. ХАПУН, -а, м. Хабарнік, хапуга. Бый прыстаў у нас — ну й хапун быў: бывала, пасьледній выцігніць. Маластоўка Краснап. ХАПУНОК, -нка, м. Кароценькі пінжачок. Хапунок уськінуў на плечы і побег. Хвёдараўка Краснап. ХАПЫЦЬ, дзеясл. Хапаць, лавіць. Бідняга хапыў паветра ротым — і ўсё яго тут. Палуж Краснап. ХАРАСТВО, -а, ж. Хараство, прыгажосць. Якоя ж хараство было тут: лес, рэчка, а січас і рэчка зьмянілась, як лес высяклі. Ушакі Чэрык. ХАРКАВІНЬНЯ, -я, н. Жабіна ікра. Поўны луг лягушыныга харкавіньня. Юр'евічы Калінінчына. ХАРОШЫЙ, прым. Добры. У нас цяпер хароши вучыціль. Арцёмаўка Міласл. Жонка яго — харошыя баба, даглядлівыя. Журбін Бялынкав. Ен зямец харошый: пчол у яго быгата. Касцюковічы. Харошыя трыва сёліта зырадзіла. Бяседавічы Хоцім. Ны лядых сёліта жыта харошыя. Пірагова Мсцісл. Усім ты харош, толькі сядзелка ў цябе там, айдзе ў людзей гылына. Горкі Краснап. ХАРЧЫ, -оў, мн. л. Харч. Прабыў бы я там і болі, ды харчоў ні хапіла, а ны пайку іхнюю там ні пражывеш. Хоцімск. Мы цяпер ялывічыну ядзім — з ялывічынаю нічога харчы. Арцёмаўка Міласл. ХАТА, -ы, ж. Хата. Наша хата прыстарней зы вашу. Машавая Бялынкав. Хата рубіцца ў трынаццыць вянцоў. Вародзькава Крыч. Мы ўжо перайшлі ў новую хату. Добрае Мсцісл. Лі нашый хаты перад вокнымі палісаднік адгарожаный. Шумячы. ХАТОМКА, -ы, ж. Катомка, кайстра. Была ў яго маленькая хатомка — паложыць хлеба й да хлеба, уськінець на плечы ды пашоў. Ушакі Чэрык. Узяў хатомку за плечы і пайшоў з двыра. Тур'я Краснап. ХАТЫЛЬ, -я, м. 1. Плецены з бяросты кошык для хлеба. Кладзі сала ў хатыль, бо з адным хлебым прыстаніш. Хвёдараўка Краснап. Паўлюк насушыў сабе ў дарогу хатыль сухароў. Гібалы Касцюк. 2. Катомка, кайстра. Ты хатыль свой растрос. Кокатава Мсцісл. Старіц чуць дзьвінуўся, сагнуўся, саўсім ні па сілі быў хатыль зы плічамі. Слаўнае Мсцісл. ХАТЫЧКА, -і, ж. Памянш. ад хата. Лі рякі стаіць нейкыя хатычка на бугры, ці тут хто жывець, ці не? Гарбавічы Касцюк. ХАУБОСЬЦЯ, -я, н. зборн. Лахманы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 512 ▶