Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Тамбурка нейдзе зывалілысь i ні найду — толькі што візала i німа. Барысавічы Клім. Kyni у кыпіраціві тамбурку, ато німа чым візаць. Крычаў. ТАМУ, прысл. Таму, з той прычыны. У нас пішчаныя почва, таму хлеб дренна родзіць. Слаўнае Мсцісл. Нылажылі бальшую пошліну ны зыгранішныя тывары, таму яны i дорыгі так сталі. Бяседавічы Хоцім. ТАМЫЦЬКА, прысл. Там. Вунь тамыцька стаіць мыя хата. Кокатава Мсцісл. Ты тамыцька ета ўсё скажыш, а мне нечыга гыварыць, я табе ні пасоблю. Студзянец Касцюк. Тамыцька быў i ён. Васілёўка Хоцім. ТАНБАРКА, -i, ж. Тамбурка, кручок для вязания. Танбаркаю зьпязалі чулок. Іванаўка Хоцім. TAHIHA, -ы, ж. Таніна, тонкасць. Твыя пряжа дужа тонкыя, такой таніны ні ў аднэй з нас німа. Высокі Бор Краснап. ТАНОК» -a, м. Карагод. Надзела вянок i пышла ў танок. Горка Краснап. ТАНУЦЬ, дзеясл. Тануць, тапіцца. Плыў, плыў ды змогся; пычаў ужо тануць быў, але нейк выплыў. Слаба да Крыч. ТАННЫЙ, прым. Танны. На бызары сяньні коні танныя. Расна. ТАНЮТКІЙ, прым. Танюткі, зусім тонKi. Зьві-ка ты мне, Саўка, танюткую бічэйку. Добрае Мсцісл. Мама сьпікла мне танюткі блін. Забелышана Хоцім. ТАПЁШКА, -i, ж. Тоўстая жанчына. Твыя бабка еткая тапешка, што яе ŭ ні na~ верніш. Хвёдараўка Краснап. ТАПГЦЦА, дзеясл. 1. Тапіцца. Пашоў бы тапіцца, ды выда халодныя. Пархвёнава Мсцісл. 2. Паліцца, гарэць у печы. Печка топіцца, a карысьці німа — усёдно холадна. Нашкавічы Мсцісл. Як будзе печка тапіцца, дык нагрэім вады цугун. Касцюшкавічы Крыч. ТАППДЬ, дзеясл. 1. Тапіць. УВасіля, як сучка ашчанілыся, дык ён эабраў шчынят у мішок i панёс іх тапіць. Нізькі Касцюк. 2. Паліць у печы. Прінясі ў хату бяремца дроў, будзім грубку тапіць. Слаўнае Мсцісл. ТАПОР, -a, м. Тапор, сякера. Пыдай топ ор — клін засеч нада. Ташна Клім. Узяў тапор i пашоў у лес сеч дровы. Бяседавічы Хоцім. Айдзе тапор — нада дроў насеч. Apцёмаўка Міласл. Затупілыся сусім лязо тыпыра, нада несьць у кузьню ды аттачыць. Слаўнае Мсцісл. Во, німа тыпыра: дзе-та загінуў. Дубеец Касцюк. ТАПТУХА, -i, ж. 1. Тоўуаная Івараная] бульба, камы. Таптуха ўжо гатова, ідзеце сьнедаць, пакуль гырачыя. Рэкта Калініпшчына. Дзеці елі таптуху. Ганнаўка Клім. 2. Ступа. Унясіця ў хату таптуху, нада троху круп стоўч. Сабалеўка Хоцім. ТАРАПЩЦА, дзеясл. Сгіяшацца. Сын таропіцца на службу. Вінаградаў Міласл. ТАРГОУЛЯ, -i, ж. Гандаль. Таргоўля сяньні ні важныя; німа купцоў на коні. Парадзіна Мсцісл. ТАРГУВАЦЦА, дзеясл. Таргавацца. Чаго ты зы рубля таргуісься, аддыоай, и о болі ўсёдно ніхто ні дасьць. Клімавічы. 441 ТАРГУВАЦЬ, дзеясл. Таргаваць. Tapгуваў я сяньня кыня, дык во, брат, конь — a няхай яго воўк, як зьвср. Хацеў дужа купіць, але ў цане ня сышліся. Касцюшкавічы Крыч. TAPOK, тарка, м. Кладка праз рэчку з бярвенняў. Зьвізалі тарок i na ём пычалі хадзіць ціраз рэчку. Хвёдараўка Краснап. ТАРЧАЦЬ, дзеясл. Тырчаць. У твайго сыбакі вушы тарчаць, як у вуўка. Пірагова Мсцісл. Вырві етый гвозд, ато тарчыць тут i адзежу рвець. Маркаўка Хоцім. Hi ў головы, ні пад бок, тарчыць кыбызом. Палуж Краснап. ТАРЧМАКА, прысл. Тырчма. Я к кінуў палку, дык тырчмаком у вока каро'ві пыпала. Яго ўдарылі так, што ён тарчмаком паляцеў. Рэкта Калініншчына. ТАСЕМКА, -i, ж. Тасёмка. Заместа гачлікоў папрішыты тасёмкі. Сабалеўка Хоцім. Kyni там у горыдзі тасёмку: белое два мэтры i чорнае два. Сідараўка Калініншчына. ТАТА, -а, м. Тата, бацька. Тата купіў мне пушку на пёркі i кырындаш. Барысавічы Клім. Мой тата паехаў у горад. КармаПа йкі Міласл. Не, сынок, каму Я гор, а табе — тата. Старае Сяло Мсцісл. ТАТКА, -а, м. Татка, бацька. Татка з Амсьціслаўля прывёз нізку быранкыў. Мазала ва Мсцісл. Таткі німа дома, паехаў у лес па дровы. С л аба да Крыч. Асаблівый наклон ат мяне перадай свайму татку. П i р а гова Мсцісл. ТАТУХНА, -ы, м. Татуля, ужываецца ў песнях. Абнясі, татухна, двор рякою, || Hi пусьці, татухна, быярыў на двор — || Будуць цябе, татухна, выіваць, || А й мяне ат цябе атбіраць. 3 вясельн. песні. Расна. ТАТЫН, прым. Татаў. У яго ўсі рыхтычкі татыны: усенькі тата. Кокатава Мсцісл. ТАТЫЧКА, -а, м. Памянш. ад тата. Прынясі, татычка, мне кіёчка з лесу. Слабада Крыч. Чаго ты, татычка, плачыш? Сохапа Мсцісл. ТАУКАЧ, -а, м. Таўкач. Ступа ёсьць, а таўкач знойдзецца. Абылванілі мяне ў цырульні — як таўкач зрабіўся! Пірагова Мсцісл. ТАУКАЧЫКІ, -аў, мн. л. бат. Таўкачыкі, пустазелле. Як толькі сойдзець сьнег, у ipжышчы вырыстаюць таўкачыкі. Пірагова Мсцісл. ТАУКУШКА, -i, ж. Таўкач, мяла. Бяры таўкушку ды таўчы бульбу. Хвёдараўка Краснап. ТАУСЬЦЁЦЬ, дзеясл. Таўсцець, рабіцца тоўстым. Калі далі яму хорошую выгаду, дык ён зразу пычаў таўсьцець. Бяседавічы Хоцім. / ТАУЧЫІтоўч], дзеясл. Таўчы. Ня трэба ўжо болый таўчы пышаніцу, даволі ўжо. Навасёлкі Мсцісл. Маці таўкла ў ступе проса. Ганнаўка Клім. ТАУШЧЭННЫИ, прым. Таўшчэнны [таўшчэзныі, тоўсты. Дзед таўшчэнный, як бочка. Вяседавічы Хоцім. Сьпілілі таўшчэнную сасну: будуць харошыя дошкі. Палуж Краснап. ТАХЬІЦЬ, дзеясл. Тахаць [ляпацьі. Дзеўка ні малоціць, a толькі тахыя цэпым. Палуж Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карові, тамў, таукўш, тоў^аная
5 👁
 ◀  / 512  ▶