ТАЧКА, -i, ж. Тачка. Прывезьлі дзьве тачкі пяску. Міцькаўшчына Мсцісл. ТАЧЬІЦЬ, дзеясл. Тачыць. Лукерья з Аксютый пынясьлі сярьпы тачыць да кузьні. Брылёўка Краснап. ТАЯЦЬ, дзеясл. Таяць, раставаць. Сёлета сьнег пычау таяць толькі ў марці. Пірагова Мсцісл. ТВАНЬ, -i, ж. Твань. Зыцягнула твань усю речку. Лешчынка Мсцісл. Як залез кыла рэчкі у твань, дык чуць вылез. Вародзькава Крыч. Тут німа пясочку, а 'дна твань. Маластоўка Краснап. У возірі твані многа лі бірягоў. Барысавічы Клім. ТВАРЬ, -i, ж. 1. Твар. У мяне ад зубоу, што быляць, уся тварь распухла. Пбалы Касцюк. 2. Стварэнне. Ох, ты, подлыя твари! Там жа. ТВЁДЫЦЦА, дзеясл. Даведацца [адведацьі. Чылавек зыхварэў, дык яго ніхто ня 'тведыўсь. Палуж Краснап. V ТВІЧАЦБ, дзеясл. Адказваць. Напісаў брату пісьмо, а ён нешта доўгі ні 'твічаіць. Пірагова Мсцісл. ТВОЙ, займ. Твой. Колькі каштуе твой гадзіньнік? Віхраны Мсцісл. Я быў у Менску i відзіў твайго брата. Гібалы Касцюк. Ладныя твыя скрыпычка — добра йграіць. Белы Мох Мсцісл. Тваё сьпіваньня мне ўжо абрыдла — каб жа добра пела, ато пішчыць толькі. Ушакі Чэрык. ТВОРІЦ, -рьца, м. Творца. Поп кажыць, што творіць сусветныя т— бог, a вучыціль кажыць, што бога нет, i сусьветныя сама стварілась. Казельская Буда Краснап. ТКАШНА, -ы, ж. Тканіна. Сяляне носяць вопратку з сымаручнай тканіны. Сохана Мсцісл. Купіў нейкія тканіны на рубашку. Дарагая Крыч. TKAHKA, -i, ж. Пасма льну, якая ўплятаецца ў косы замужнімі жанчынамі. Калі Наста была дзеўкай — заплітала касу, a як вышла замуж — ёй тканку зывізалі. Гібалы Касцюк. ТКАНЫЙ, прым. Тканы. Ета ні вышываныя, a тканыя палікі. Гусарка Клім. ТКАНЬНЯ, -я, н. Тканне. Нада рыхтывацца ды тканьня — кросны снываць ды ставы ставіць. Макуліна Раснян. ТКАЦЬ, дзеясл. Ткаць. Макрыда, садзіся ткаць кросны, нечыга бібікі біць! Бродкі Крыч. Насукай мне цеўку, ато ткаць нечым. Слаўнае Мсцісл. Бялёўкі пыставіла — буду ткаць. Хвёдараўка Краснап. TKI, часц. Такі. Трэба ж-ткі рызальліць ваду, бяз етыга ні абойдзіцца. Бардзіч Kpaспап. ТКУЛЬ, прысл. Адкуль. Нізьвесна ткуль зыявіўся. Хвёдараўка Краснап. ТЛУСТЫИ, прым. Тлусты. Вапрук ваш ужо тлусты. Хвёдараўка Краснап. Крупенч тыкая тлустыя, з салым, а ты есьць ня хочыш. Слабада Крыч. ТЛЫМАЦЬ, дзеясл. Адламаць. Бацька тлымаў дручыну i дывай біць каня. Маластоўка Краснап. ТО, займ. Toe. Усё-ткі я ўзяў то, што хацеў. Бяседавічы Хоцім. ТОДАР, -a, м. Уласнае імя Тодар. Тодар злымаў грабільно. Бязводзічы Мсцісл. ТОЙ, займ. Той. Нашто ты ўзыриу той лабыр — на ім ўсёдно нічога ні расьцець. Краснаручча Раснян. Скаціна i тая пынімае, хто яе корміць. Парадзіна Мсцісл. Пачынай ат'ізныва, я ўжо тое забыў. Пірагова Мсцісл. TOK, -y, м. Ток. Ток у гумне шырокі. Пухиава Раснян. Ны.кані ні ўз'іждай на ток, ато пыкывіряіш, дык малаціць нельга будзіць. Бяседавічы Хоцім. Ны таку цэлыя куча жыта нымалочына. Машавая Бялынкав. Пышкрабылі ток, што нельга мылаціць. Бродкі Крыч. ТОЛК, -y, м. Толк, парадак, карысць. На сходцы крічалі многа, а да толку ні дапшлі. Слаўнае Мсцісл. А якей толк з таго, што ты будзіш гываріць — усёдно ніхто цябе ні паслухыя. Васілеўка Хоцім. ТОЛЬКА [толькіі, прысл. Толькі. Зь ёй ня только жыць —сустрэцца нельга. Радзіонаўка Мсцісл. Толькі зыпаліла лямпу, так стакан i лопнуў. Смолькаўская Буда Бялынкав. Я толькі кароў пацыркаю i будзем сьнедаць. Бабынічы Мсцісл. ТОМНА, прысл. 1. Цёмна. Томна стала ў вычах. Хвёдараўка Краснап. 2. Томна. Томна таму, хто каго любіць. Студзянец Касцюк. ТОМНАСЦЬ, -i, ж. Томнасць, знямога ад душэўных перажыванняў. Усё цела маё нейкыя томнасьць агарнула. Студзянец Касцюк. ТОМНЫЙ, прым. Хворы, нездаровы. У мяне томный жывот i ўсё цела томныя. Краснаполле. ТОНІНБКШ, прым. Тоненькі. Мой бізунчык хуць тонінькій, алі добра данімаіць. Слаўнае Мсцісл. Яшчык зьбіт з тонінькіх дошчычак. Горлава Раснян. ТОНКА, прысл. Тонка. Гдзе тонка, там i рвецца. Слабада Крыч. ТОНКАПРЯДНЩА, -ы, ж. Пралля, папрадуха, што тонка прадзе. Суклета—тыкая тонкапрядніца, што i ў сьвеці німа. Палуж Краснап. ТОНКІЙ, прым. Тонкі. Тонкі твой кій— гнецца. Забелышана Хоцім. У кыбына ны пыдчароўку сала было тонкыя. Касцюковічы. Чэріз речыньку, чэріз быструю || Тонка кладычка ляжыць. 3 нар. песні, M. Г. 6. ТОНКЫСЬЦЬ, -i, ж. Тонкасць. Тут, браце, тыкая тонкысьць, што ў рукі вазьмеш, дык i ня чутна i наскрозь уся сьвіціцца. Бяседавічы Хоцім. ТОПКА, прысл. Топка, грузка. Асьцярожна ступайце пу балоці — тут топка, i можыш пу пояс у грязь шаснуць. Васілеўка Хоцім. ТОПКІЙ, прым. Топкі. Рячулка етыя выцікаець з балота, у яе i бірягі там топкія, ні пыдыйсьці. Горлава Раснян. ТОПКЫСЬЦЬ, -i, ж. Топкасць. Тут раныиы была страшэнныя топкысьць, ступіць нільзя было, а ік выкыпылі кынаву — падсохла i хадзіць можна. Гусарка Клім. ТОПЛШЫЙ, дзеепрым. Топлены. Топліный лой можаць доўга ліжаць i ні псуецца. Касперка Міласл. ТОРБА, -ы, ж. Торба. А йдзе мыя торба, нада ў школу йціць. Гусарка Клім. Жыбрак назьбіраў цэлую торбу хлеба. Белы Камень Бялынкав. Вазьмі хоць бульбы ў торбу, бо хлеба німа. Горлава Раснян. Адрэзыў
Дадатковыя словы
атізныва, тблькіі, ўзырйў, ўзіждай
13 👁