гырлача сьметану, а тады еж мылако. Пірагова Мсцісл.
СЬМЁТНІК, -a, м. 1. заал. Смяцюх, аўсянка (птушка). Сьметнік такей, як вірябей, толькі c чубым i трошкі больший зы віріб'я. Аляксандраўка Красная. 2. Месца, куды выкідаюць смецце. Што ты сьмяцьцё кыла парогу кідаіш, пряма сьметнік тут зьдзелыла. Арцёмаўка Міласл. На сьметніку расьце дурнып'ян. Парадзіна Мсцісл.
СЬМЕХ, -y, м. Смех. Ну ды чаго етый ваш сьмех, кылы чаго вы сьміяцёся? Машавая Бялынкав. Ішоў тут некій хрант, дык як шлёпніцца ў гразь — во сьмеху было. Kaeцюковічы.
СЬМЁШНА, прысл. Смешна. Чаго йта вы там сьміяліся? Сьмешна было, дык. i сьміяліся. Дзеражна Касцюк.
СЬМІКАЛГСТ, -a, м. Цямлівы чалавек. Ох, брат, ты — сьмікаліст! Хвёдараўка Краснап.
СЬМГРНЫСЬЦЬ, -i, ж. Рахманасць, епакойнасць. Ета конь дужа харошый, яго адна сьмірнысьць чаго стоіць: яго ж дзіцёнык запутыіць i зывядзець, куды нада. Apцёмаўка Міласл.
СЬМГРЬНА, прысл. Сціпла, нясмела, скромна. Хлопіц крій бог які стаіць сьмірьна i да людзей баіцца падыйсьці. Цівецкая Краснап.
СЬМІТАНА, -ы, ж. Смятана. Я к мылако адстоіцца i начнець ськісаць, дык наверсі сьмітана зьбіраецца. Нізькі Касцюк. У нас быў мурластый кот, дык, бывала, ні аднаго гырлыча ат яго ні схуваіш — найдзіць i сьмітану паесьць. Бяседавічы Хоцім.
СЬМІЯЦЦА, дзеясл. Смяяцда. Закрый кутак, ато yci сьміяцца будуць. Хвёдараўка Краспап.
СЬМЯДЗІЦЬ, дзеясл. Чадзіць, дыміць. Залі ты тэя махныткі ў печы, ато будуць сьмядзіць. Касцюковічы.
СЬМЯРДЗЁЦЬ, дзеясл. Смярдзець. Мяса сьмярдзець пачынаець — яго нада npaмыць ды пысаліць. Хоцімск. Дзесь гаріць, чуеш, як сьмярдзіць. Касцюковічы.
СЬМЯРДЗЮК, -a, м. Смярдзюк. Сьмярдзюк ты, к табе ŭ прыступіцца брыдка. Хвёдараўка Краснап.
СЬМЯРОТНІК, -a, м. Адзежа, якую адзяваюць нябожчыку. Яму ўжо ŭ сьмяротнік сшылі, a ён узяў ды ачуняў. Хвёдараўка Краснап.
СЬМЯРОТНЫЙ, прым. 1. Чалавек пры смерці. Яму ўжо дохтырь ні паможыць, ён сьмяротный, пупа нада прівезьць. Клясін Краснап. 2. На выпадак смерці. Я сабе сьмяротную сарочку ўжу пашыла, штоб было ў чым пылажыць, як памру. Боханы Росл. ■/ СЬМЯХУН, *а, м. Смяхун, чалавек, што любіць смяяцца [i пасмяшыць].
НШпарь такей сьмяхун, што ніжывога рісьсьмяшыць, зь ім ні засьнеш. Балакеры Мсцісл.
СЬМЯЦЩЬ, дзеясл. Смяціць, рабіць смецце. Hi сьмяці ты пы хаці, толькі пыдміла, так ён i зноў настругаў на мост. Зоры Чэрык.
СЬМЯЩШЧА* -а, н. Сметнік. Сьмяцішча ны самый дарозі зьдзелылі, ня могуць яны аднесьць сьмяцьцё далій, а проста ны дарогу валюць. Касперка Міласл.
СЬМЯЦЬЦЁ, -я, н. Смецце. Сьмяцьцё вьіляіцца пыд ныгамі, а падмесьць ніхто ні хочыць. Іванаўка Хоцім. У хаці було ні npiбрана, ні падмеціна, a сьміцьця — пы калена. Арцёмаўка Міласл.
СЬМЯЦЬЦШІЧА, -a, н. Сметнік. Tanop кінуў ны сьмяцьцішчы. Хвёдараўка Краснап.
СЬМЯЯЦЦА, дзеясл. Смяяцца. Вышла замуж за нідаростка — yci сьмяюцца. Палуж Краснап. Сьмяецца, скаліць, зубы, а чаго — каб спытаць? Бродкі Крыч.
СЬНЕГ, -у, м. Снег. Сёліта рана сьнег ныпадаў — павінін яшчэ рыстаць. Ушакі Чэрык. Патрэбен ты мне, як леташні сьнег ны градых. Паўлавічы Клім. За ныч нымяло столькі сьнегу, што й дзвярэй ні 'тчыніць. Дубровіцы Клім.
СЬНЁДАНЬНЕ, -я, н. Сияданне. Сёньня на сьнеданьне была дужа смашныя крупеня, зварыця такую i на полудзень. Бель Мсцісл. На сьнеданьне хызяйка пыдала яешню з блінамі. Сохана Мсцісл.
СЬНЁДАЦЬ, дзеясл. Снедаць. Хадзіця, дзеці, сьнедаць, ужо бліны гатовы. Куркаўшчыиа Мсцісл. Бягі пакліч бацьку, ніхай ідзе сьнедаць, бо бліны прастынуць. Хоцімск.
СЬНІГА, -i, ж. Снег. Сьніга вялікыя ныпала. Зімою зы сьнягою, a вясною зы вадою, так i ні зьбярэсься прыехыць ды вас. Нова-Ельня Краснап.
СЬНІДАНЫК, -нка, м. Снеданне. Ньі сьніданык маці зварыла зацірку. Палуж Краснап.
СЬНІДАНЬНЯ, -я, н. Снеданне. Матка выгыпіла печку i пынісла сьніданьня жнеям. Пірагова Мсцісл.
СЬНІ-ТРЫВА, -ы, ж. бат. Сон-трава. Сьні-трыва расьцець на межах i на лузе. Невысокій туўстуватый сьцябель, цьвіцець сінім ці ілавым цьветам. Пірагова Мсцісл.
СЬНЯДАНЬНЯ, -я, н. Снеданне. Нясі ў поля бацьку сьняданьня. Смолькаўская Буда Бялынкав.
СЬНЯЖОК, -жку, м. Памянш. ад снег. Зыпытрашыў сьняжок — буря будзя ноччу. Хвёдараўка Краснан.
СЬПЁВАКА, -i, м. Спявак. Ён жа ў нас такІ сьпевака — якую хочаш песьню сыіяець. Ушакі Чэрык.
СЬПЕВАНЬНЕ, -я, н. Спяванне. Тваё сыгеваньне мне ўжо абрыдла — каб жа добра пела, ато пішчыць неяк. Ушакі Чэрык.
СЬПЁРАДЗІ, прысл. Наперадзе [спераду]. Сьперадзі воза бег сыбака, a ззадзі — жырыбя. Маркаўка Хоцім.
СЬПЁСЬЦІЦЬ, дзеясл. Распесціць. Дзіцёнка балывылі, балывылі, пакуль сьпесьцілі. Хвёдараўка Краснап.
СЬПЕЦЬ, дзеясл. Заспяваць. Я прашу цябе сьпець родную біларускую песьню. Слаўнае Мсцісл.
СЬПЕУ, -ву, м. Спеў, матыў. Песьня харошыя, толькі ты ні на тэй сьпеў яе пяеш. Аляксандраўка Краснап.
СЬГТЕХ, -y, м. Спех, паспешнасць. Паціху, ні сьпяшы; сьпех — людзям сьмех. Пухнава Раснян.
СЬПЁШНА, прысл. Спешна, хутка [паспешліва]. Я сьпешна справілыся з работый i лігла атдыхнуць. Лешчынка Мсцісл
Дадатковыя словы
вірібя, дурныпян
18 👁