СЫЛЫЧЧАК, -а, м. бат. Грыб белы з загнутымі берагамі ў шапцы, хрусткі. Пашоу у грібы ды замест сылыччакоў ныбраў сьвіньней. H i знаіць, што сьвіньні, калі ныдлумаць, дык з яго мылако цякець, ды i чорный зверху, хуць i такей, як сылыччак. Арцёмаўка МІласл.
СЫЛЫДІСОН, -a, м. Сальнісон, тоўстая каўбаса (правэнджаная). Дзесяць сыльцісоныў зьдзелыла. Палуж Краснап.
СЫЛЯНКА, -i, ж. Сальніца, пасудзіна ма соль. Схадзі ў клець i насып сылянку солі i пыстаў яе на печ, ніхай прасохніць. Бяседавічы Хоцім.
СЫМАВОЛКА, -i, ж. Сваволыііца [непаслухмяная]. Сымаволка іна ў мяне, нікога ня слухаіць. Васілёўка Хоцім. Ікая ў цябе дычка сымаволка, як-то можа быць, штоб іна маткі ні слухыла. Дарагая Крыч.
СЫМАВОЛЬНІЦА, -ы, ж. Свавольніца. Тыкая стала сымавольніца, што нікога ні пытаіцца — што хочыць, то i дзелыіць. Apцёмаўка Міласл.
СЫМАВОЛЬНЫЙ, прым. Сваволыіы [непаслухмяны]. Што ж ты ня слухаішся? Дужа сымавольный расьцеш! Пірагова Мсцісл.
СЫМАВОЛЬСТВА, -a, н. Свавольства, пепаслушэнства. Сымавольства пашло вялікыя: што хто хочыць, то i дзелыіць. Kacперка Міласл.
СЫМАВУЧКА, -i, м. i ж. Самавучка. Наш кываль — сымавучка, a зьдзелыіць луччы наўчоныга. Маластоўка Краснап.
СЫМАВУЧЫМ, прысл. Самавучэннем. Нідзе я ні вучыўсь — сымавучым дайшоў, прабіў сабе дарогу. Хвёдараўка Красная.
СЫМАВУЧЭНЬНЯ, -я, н. Самаадукацыя. Я прайшоў курс сымавучэньня ў нашым дзеравенскім універсітэцс. Пірагова Мсцісл.
СЫМАГОН, -y, м. Самагонка. Выпіў сымагону, дык другей дзень ляжыць — ніяк ні расчухыіцца. Ясенка Краснап.
СЫМАГОНКА, -i, ж. Самагонка. Ныбраўся сымагонкі, дык ляжыць біз паміці. Ясенка Краснап.
СЫМАДЗЁЛЬНЫЙ, прым. Самаробпы. Ета сымадзельныя сукно — сымытканіна. Пірагова Мсцісл.
СЫМАДЗЁЛЬШЧЫК, -a, м. Саматужнік. Мой бацька — сымадзельшчык, бондар, прыдаець бочкі на бызары. Пірагова Мсцісл.
СЫМАДРЬІНА, -ы, ж. Тварог з сыроваткай, кіслае малако. Я сыбрала многа сымадрыны. Восаў Краснап.
СЫМАДУРАЦ, -рца, м. Самадур, чалавек без сталага погляду, няўстойлівы. Ат етыга сымадурца ўсяго можна ждаць. Хвсдараўка Краснап.
СЫМАЛУК, -a, м. Сагнутая палка, якая абводзіцца з трох бакоў бараны, служыць аснован i да якое прычапляецца ворчык, калі барануюць. Сымалук у быране пулумаўсь. Хвёдараўка Краснап.
СЫЛ1АРУЖКА, -i, ж. Кветка. Сымаружка пы дубровым жоўтым цьветым цьвіцець. Хвёдараўка Краснап.
СЫМАСЁД, -a, м. Чалавек, які доўга сядзіць за сталом у часе абеда. Сымасед ты, ніяк ні ныясіся. Хвёдараўка Краснап.
СЫМАСЁЙ, -я, м. [1. Тутун-самасад] 2. Дзіця без шлюбу. Дзіцёнык-сымасей — бацькі ў яго німа, адна маці зь і м Маластоўка Краснап.
СЫМАСЁЙКА, -i, ж. 1. Самасейка, тытун свайго гатунку. Як ні стала махоркі, дык дзядзькі пынаўчылісь тыбаку сеіць i січас yci сымасейку кураць. Рылаўшчына Мсцісл. 2. Дзіця без шлюбу. Ета дзяўчынка-сымасейка, вырісла біз бацькі. Палуж Краснап.
СЫМАСІНЯ, -i, ж. Доўгая верхняя вопратка. Во надзела сымасіню. Хвёдараўка Краснап.
СЫМАСУЙ, -я, м. Самасуй, выскачка. Ня будзь ты сымасуім, ня лезь, куды цябе ня просяць. Маластоўка Краснап. Сымасуй етый усюдых вылізіць, усюдых ён перьвый. Ясеика Краснап.
СЫМАХОЦЬ, прысл. Добраахвотна [сваёю ахвотаю]. Мой Пятрок хочыць іціць сымахоць у сылдаты. Лешчынка Мсцісл.
СЫМАХОЦЬЦЮ, прысл. Добраахвотна, сваёю ахвотаю. Сымахоцьцю атдаў свату сваю люльку, а січас во кручу цыгарькі с сымасею. Гарцуеўка Краснап.
СЫМОН, -а, м. Уласнае імя Сымон. Пыдажджы, будзіць іці Сымон, дык умесьці пойдзім. Баеўка Крыч.
СЫМУВАР, -а, м. Самавар. Сымувар ужо закіпеў, зьварівый чай. Старае Сяло Мсцісл.
СЫМЫПРЯТКА, -i, ж. Самапрадка, калаўрот. Ны сымыпряткі шнуры пырвалісь, нада зьдзелыць другея. Арцёмаўка Міласл.
СЫМЫТКАНІНА, -ы, ж. Саматканне. Ета сукно ні купліныя, а сымытканіна. Пірагова Мсцісл.
СЫМЫУПРАВА, -ы, ж. Самаўпраўства. Што вы яго забіць хочыця? Што за сымаўправа! Я міліцыю гукну. Пірагова Мсцісл.
СЫН, -а, м. Сын. Яго сын ужо ў школу ходзіць, у сімілетку. Бяседавічы Хоцім. Добрыга ты, сват, сына маіш, ладны хлапец. Нізькі Касцюк.
СЫНІТАР, -а, м. Санітар. Калі я быў ны вайне, дык служыў сынітарым. Бяседлвічы Хоцім.
СЫНОК, -нка, м. Памянш. ад сын. Бяжы, сынок, ак бацьку наўстрэч! Маластоўка Краснап. Што ты, сынок, робіш, чытаеш? Залесавічы Крыч.
СЫНЫПРАДКА, -i, ж. Самапрадка, калаўрот. Мыя сыныпрадка сыпсувалыся — ні прадзець. Людагошч Мсцісл. 1на ны сыныпрадку прадзе, а ні на вірцяно. Касцюшкавічы Крыч. Сыныпрадкі німа, а ны вірцяно многа ні ныпрадзеш. Зоры Чэрык. Ны вірцяно дренна прясьць; нада сыныпрядку купіць, кажуць, сыныпрядка стоіць трі рублі. Арцёмаўка Міласл.
СЫНЬНІЙ, прым. Сынаў. Сыньній хлеб ем, ні чужы! Сыньнія натура ўпірлівыя. Палуж Краснап.
СЫПАНУЦЬ, дзеясА. 1. Сыпнуць. Сыпануў пяском i зыпарушыў вочы. Нізькі Kac* ціок. 2. [Сапануць], бадануць. Яго карова сыпанула рогам у сьпіну. Куркаўшчына Мсцісл.
СЫПРАУДНЫЙ, прым. Сапраўдны. Глядзім — уваходзіць у хату сыпраўдный міліцыянер, з ныганым, у шынялі. Пірагова Мсцісл
17 👁