АДГАВОР, -у, м. Адгавор, адрайванне. Ня слухай ты адгавору, бяры яе, ладныя жонка будзіць. Каробчына Мсцісл. Н у бяры біз адгавору, выпі адну чарку! Клімавічы. Сусед адгуваріваў, штоб я ні судзіўсь, ды я ні паслухыўсь яго 'дгавору. Палуж Краснап.
АДГАЛОСАК, -ска, м. Рэха, водгулле. Лясьнік выстріліў, i пы лясу пашоў адгалосак. Гібалы Касцюк. У лесі рыздаецца адгалосак. Людагошч Мсцісл.
АДГАЛОСКА, -i, ж. Адгалосак, рэха. Так закрычаў, што аж адгалоска пыніслася. Хвёдараўка Краснап. Сяньні харошыя (а)дгалоска: заўтрі будзіць пагода. Дубеец Краснап.
АДГАЛОСКІ, -сак, мн. л. Адгалосак, рэха, водгулле. Стоіць толькі крікнуць у лясу, як пынясуцца na ўсіх быках адгалоскі. Слаўнае Мсцісл. Сяньня ўраньні дужа адгалоскі былі — пагода будзіць. Пірагова Мсцісл. ✓ АДГАРНУЦЬ, дзеясл. Адхіліць [адхінуць]. Адгарнуў пасьцілку — аж там дзіцёнык. Старае Сяло Мсцісл.
АДГОКЫЦЬ, дзеясл. Адгокаць, паскакаць у волю [адгоцаць i пабудаваць]. Бегла ны вічарінку, во ўжу думыла адгокыць там, аж на табе — ні скокуў, ні скымарохуў німа. Арцёмаўка Міласл.
АДГОН, -y, м. Перагон, двойчы перагнаная самагонка. Мы ў чатырох выпілі дзьве бутэлькі адгону. Лешчынка Мсцісл.
АДГРІЗАЦЦА [агрызацца], дзеясл. Агрызацца, адгаворвацца. Ідзі ўжо, ні адгрізайсь, бо пупадзець яшчэ. Краснаполле.
АДГУВАРВАЦЬ, дзеясл. Адгаварвадь. Сусед адгуварвыў мяне, штоб я ні судзіўся, ды я ні паслухыў яго 'тгавору. Каробчына Мсцісл.
АДГУКНУЦЦА, дзеясл. Адгукнуцца, адазвацца. Я яго гукнуў, а ён як бы ŭ ня слышыць, ні адгукнуўся. Шараеўка Чэрык.
АДГЫДАЦЬ, дзеясл. Адгадаць. Во мыладзец, які ты адыгадлівый, ўсё ўжо адгыдаў! Пірагова Мсцісл.
АДГЫНЯЦЬ, дзеясл. Адганяць. Марфа ат свае каровы ŭ мух адгыняіць. Гібалы Касцюк.
АДДАДЖОНЫЙ, прым. Адданы. Пыдатык ішчэ ні аддаджоны. Шараеўка Чэрык. Міла мыя дзіцятухна, || Што молыда заручона,\\ Што молыда заручона,\\ Чужым людзям аддаджона. 3 нар. песні, M. Г. 95.
АДДАДЗЕНЫЙ, прым. Адданы. Яны за глупства ададзены пад суд. Лешчынка Мсцісл.
АДДАРЫК, -a, м. Падарунак, што даецца ў аддар за падарунак, які быў раней. Сапрон мне прывёз сьвінку ў аддарык. Haшкавічы Мсцісл.
АДДАЦЬ, дзеясл. 1. Аддаць. Аддай маю пушку\ Вародзькава Крыч. Находныю вешч нады аддаць нызад. Слаўнае Мсцісл. 2. Выдаць (замуж). Іна ні хацела зы яго, дык сілком аддалі. Ардёмаўка Міласл. Аддыла мяне маці за горкыга пьяніцу. 3 нар. песні. Шыркі Раснян.
АДДЗЯЛЩЦА, дзеясл. Аддзяліцца, выдзеліцца. Аддзяліўся я ад братоў i жыву адзін. Сохана Мсдісл.
АДДЗЯЛЩЬ, дзеясл. Аддзяліць, вылучыць частку з гаспадаркі. Мірон сына свайго аддзяліў: даў яму хату i палову маёмасьці. Шараеўка Чэрык.
АДДОІНЫЯ, прым. Аддоеная, выдаеная, падоеная. Карова ўжу аддоіна, гані ў стада. Б. Хутары Краснап.
АДДУБАСІЦЬ, дзеясл. Набіць, аддзяжыць, [адлупцаваць дубцом]. Ладна аддубасілі, будзіць доўга помніць. Мсціслаў.
АДДУДУРІВЫЦЦА, дзеясл. Аддудырвацца, адтапырвацца, адстаўляцца дудкаю. Спадніца ў цябе нешта аддудурівыіцьца. Хвёдараўка Краснап.
АДДУДЎРЫЦЦА, дзеясл. Аддудырыцца, адтапырыцца. Кішэня аддудурылась. Хвёдараўка Краснап.
АДДУЛЫВАТЫЙ, прым. Адутлаваты, азызлы. Аблічча ў яго аддулыватыя. Горкі Краснап.
АДДЫДЎРІЦЦА, дзеясл. Аддудырыцца, адтапырыцца. У мяне балный паліц аддыдуріўся, i ніяк яго ні прігнеш. Гібалы Касцюк.
АДДЫДУРЫЦЬ, дзеясл. Аддудырыць, адтапырыць, адставіць дудкаю. Карова хвост аддыдуріла ды як зыкнула — толькі пыл закурэўі ўГібалы Касцюк.
АДДЫЛЯЦЬ, дзеясл. Аддаляць. Я буду патрохі аддыляць сьвятло, а ты глядзі. Лешчынка Мсцісл.
АДДЫЛЯЦЦА, дзеясл. Аддаляцца. Кажыцца, мы былі бліжэй ад лесу, a січас пычалі аддыляцца. Сапрынавічы Мсцісл.
АДДЫХАНЬНЯ, -я н. Адпачынак. Hi ды аддыханьня мне цяпер, калі на полі стаіць работа. Лешчынка Мсцісл.
АДДЫХАЦЬ, дзеясл. Адпачываць. Я рупна дыжала сваё жыта, а цяпер буду аддыхаць. Слаўнае Мсцісл. Цяпер можна аддыхаць, калі ўсё паробліна. Лешчынка Мсцісл. ś АДДЫХНУЦЬ, дзеясл. Адпачыць. Haмучыліся мы ў дарозі, хочым цяпер аддыхнуць. Пірагова Мсцісл. Ты саўсім ужо замудохылась, ідзі аддыхні. Сутокі Мсцісл. Посьлі абеда нады троху аддыхнуць. Лешчынка Мсцісл. Дзеці ўжы ўгамывалісь, цяпер я хуць троху аддыхну. Шараеўка Чэрык.
АДДЫХЫЦЬ, дзеясл. Выжыць, ачуняць [выдыхаць]. Мыя матка чуць-чуць аддыхыла посьлі хваробы. Нізкі Касцюк.
АДДЬІХЫЦЦА, дзеясл. Аддыхацца. Дай аддыхыцца, іцьці ні магу. Камуна Раснян. Мяне ўзіла задышка, ні магу аддыхыцца. Хвёдараўка Краснап.
АДЖА, злучн. A ўсё ж-такі. Аджа ж пріехаў, хуць ні хацеў. Мсціслаў. Аджа я табе кызаў, што так будзя — яно ŭ сталыся. Судзілаўка Клім.
АДЖАЛЁЦЬ, дзеясл. Аджалкаваць, адшкадаваць, перастаць шкадаваць. Аджалела я свайго мужука, цяпер пірістала. Нашкавічы Мсцісл.
АДЖАРІЦЬ, дзеясл. Аджарыць, набіць, высцебаць. Аджарыў яго тыкі добра пугыю. Палуж Краснап.
АДЖАЦЬ, дзеясл. 1. Аджаць, зжаць, пачынаючы ад чаго-небудзь. Сяньні хуць ба 'д дарогі аджаць з гоні. Зарэчча Мсцісл
42 👁