рад, кадык. Адамыва костка ета ат таго, што Адам яблык зьеў, а іна ў горлі й зыстряла, во цяпер іна й тырчыць пыд бырадою ў мужчыны. Слабада Раснян. АДАРВАЦЦА, дзеясл. Адарвацца. УВасіля адарваўся ад кашулі гузік. Зялёны Луг Мсцісл. АДАРВАЦЬ, дзеясл. Адарваць. Hi адарваць анучкі ад болькі — гэтак прыкарэла. Ушакі Чэрык. АДАТКНУЦЬ, дзеясл. Адаткнуць, дастаць затычку. Адаткні бутэльку, бо мылако ськісьніць. Папоўшчына Мсцісл. АДБАВІЦЦА, дзеясл. Зменшыцца. Наша кынпанія адбавіцца ны пылавіну, таму што сем хлопцаў пайдзець у войська. Лешчынка Мсцісл. АДБАВІЦЬ, дзеясл. Збавіць, зменшыць. Табе, брат, трэба крыху гонару адбавіць, надта ты ўжо гынарыстый стаў. Лешчынка Мсцісл. АДБІЗУНІЦЬ, дзеясл. Адсцёбаць бізуном, пугаю. Нада адбізуніць кыня пугыю, можа пырухавеіць. Слаўнае Мсцісл. АДБІРАЦЬ, дзеясл. Адбіраць, адсартоўваць. Ны пасеў трэба адбіраць добрыя насеньня. Лешчынка Мсцісл. АДБГЦЦА, дзеясл. 1. Адбіцца, адламацца. У бутэльцы горлічка адбілыся. Хвёдараўка Краснап. 2. Адбіцца, згубіцца, адлучыцца. Нечый жырябёнык ходзіць, відна ат маткі адбіўся. Пірагова Мсцісл. АДБЩЬ, дзеясл. 1. Адбіць ад цэлага кавалка). Адбіў рыльца ў бутэльцы. Мсціслаў. Адбі ты мне крэміню, ато німа чым агню высеч. Крывы Лес Шумяц. 2. Адбіць [адарваць прыбітае]. Адбі ты верхнію дошку, дык дыстанеш. Кажамякіна Краснап. 3. [Пашкодзіць, адарваць нешта ўнутры]. Ік упаў на лёдзе, ўсі пячонкі адбіў. Віхраны Мсцісл. Адбіў сабе пячонкі, ўпаўшы. Палуж Краснап. 4. Адбіць дровы, налажыць кляймо, закляйміць. Лясьнік дровы адбіў лі школы, січас вазіць нады. Рылаўшчына Мсцісл. Калі ты хочаш, штоб табе скарей адбілі лес, дык нада зымасьліць лісьніку вочы, тады скора атаб'ець. Слаўнае Мсцісл. 5. Паслаць тэлеграму. Пісьмо ні скора дайдзець, ціліграму адбіць нады. Мазалава Мсцісл. 6. Адлучыць, адбіць дзяўчыну ад хлапца. Мікола з Нютай во як любілісь, а прыехыў етый авантурнік Сашка, жыва адбіў дзеўку — за ім цяпер бегаіць. Мсціслаў. АДБОИ, -ю, м. Сігнал, знак да заканчэння якой-небудзь справы. Ужо быў адбой — кідайце работу! Судзілаўка Клім. Дос прыцываць! Ужо адбой быў. Лешчынка Мсцісл. АДБОРЫШ, -a, м. Пласт сена. Янка пазьбіваў на лугу сухое сена ў адборышы, а тады пычаў кідаць на воз. Куляшоўка Клім. ✓ АДБРЫЗЫК, -зка, м. Самае буйнае зерне, якое адскаквае ў часе веяния ўручную. Буйныя жыта — адзін адорызык. Хвёдараўка Краснап. Адорізык сыбярі паасобку: сеіць ім будзім. Высокі Бор Краснап. АДБУКСУВАЦЬ, дзеясл. Аддубасіць, пабіць, адбуксаваць. Я цябе адбуксую добря, будзеш ты помніць. Хвёдараўка Краснап. Адбуксую я цябе за ета, глядзі\ Тур'я Чэрык. АДБУКСЫРЫЦЬ, дзеясл. Аддубасіць [пабіць], адбуксаваць. Я яго адбуксырыў, будзе ведыць\ Хвёдараўка Краснап. АДБЫЛДАКЫЦЬ, дзеясл. Паспешна, невыразна адказаць, выказацца. Папы 'бедню аттылдакылі, адбылдакылі. Нова-Ельня Краснап. АДБЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Адбаўляць, змяншаць. Гонару ў яго хуць адбыўляй. Галкавічы Мсцісл. Патроху адбыўляй, штоб ні заметна было. Крывы Лес Шумяц. АДБЫЦЦА, дзеясл. Адбыцца, стацца, мінуцца. Адбылося ўсё тоя, ніхай яно ня вернецца. Судзілаўка Клім. Адбылася паруга ныд чылавекым. Слаўнае Мсцісл. АДБЫЦБ, дзеясл. Абыйсціся. Спасібам ні (а)дбудзіш, a дні тры касіць будзіш. Парадзіна Мсцісл. АДВАГА, -i, ж. Адвага, смеласць. Адвагі ў яго хуць адбыўляй, куды хош пайдзець. Татаршчына Мсцісл. АДВАЖНЫИ, прым. Адважны, смелы. Адважны нідзе ня зьгінець. Папоўшчына Мсцісл. Адважныму i ў цэркві добра. Cyдзілаўка Клім. АДВАЖЬІЦІДА, дзеясл. Адважыцца, набрацца адвагі, смеласці. Гэта ж трэба адважыцца — ударыць нажом аж у серца. Лешчынка Мсцісл. Я йшчэ ня купаўсь сёліта: ніяк ні адважусь лезьці ў ваду. Мсціслаў. АДВАЖЫЦЬ, дзеясл. Адважыць, зважыць. Адваж мне тры хунты сахыру. Пыгадзі, вось яму нада йшчэ адважыць круп, тады ŭ табе дам. Мсціслаў. АДВАЛ, -а, м. Паліца [у плузе], плашка над лемяхом, што адвальвае падрэзаны ім пласт глебы. Адвал купіў, нады плуг к вясьне ладзіць. Мсціслаў. АДВАЛГЦЬ, дзеясл. Адваліць. Адвалі етый камінь, тама есьць норка мышыныя. Судзілаўка Клім. АДВАР -у, м. Луг, шчолак. Выбер попел з печкі, ад вар будзем дзелаць. Лешчынка Мсцісл. АДВАРОТНА, прысл. Назад, наадварот. Калі йсьці адваротна ўдвору, то неяк хутчэй, здаецца. Нашкавічы Мсцісл. АДВАРЬІЦЬ, дзеясл. Адварыць, зварыць. Трэба бульбы адварыць к абеду. Лешчынка Мсцісл. АДВЁДЫЦЦА, дзеясл. Даведацца [адведаць, пераведаць]. Хадзіў хворыга адведыцца. Ушакі Чэрык. АДВІЗАЦЦА, дзеясл. Адвязацца, адчапіцца, адстаць. I што ета за хлоп'щ, як прыстаніць, дык адвізацца 'д яго нільзя, як смыла ікая\ Судзілаўка Клім. Як пычануць чыстуваць, дык ні адвяжысься — хочаш ні хочаш, а еж! Слаўнае Мсцісл. АДВГЛЬВАНЬНЯ, -я, н. Адвільванне, выкручванне, ухіленне ад простага адказу. Ты ня віляй, а проста кажы — адвільваньне табе не паможа. Мсціслаў. АДВІЛЬНУЦЦА, дзеясл. Ухіліцца ад простага адказу. Hi маё ета дзела, скызаў—адвільнуўсь толькі. Мсціслаў. АДВІХНУІДЦА, дзеясл. Адкаснуцца. Ен адвіхнуўся 'д яго. Тур'я Краснап
Дадатковыя словы
адбрызык, адбрізык, атабець, туря, хлопщ
13 👁