АГРІМАДНЫЙ, прым. Аграмадны, вялізны. Якій твой сын стау агрімадный, проста дзіва, як ён вырас. Пірагова Мсцісл. Агрімадныя сысна пувалілысь ат ветру. Высокі Бор Краснап. АГРЬІЗЫК, -зка, м. Агрызак. Яблыкі паелі, адны агрызкі пакінулі. Я кінуў агрызык яблыка. Лешчынка Мсцісл. АГРЫМАДНЫСЬЦЬ, -i, ж. Аграмаднасць, веліч, велізарнасць. Агрымаднысьць тыкая, што страх — вокам ні ўськініш. Boжыгаўшчына Мсцісл. Агрымаднысьць яго зыстыўляіць усіх глядзець ны яго, калі ён ідзець na вуліцы. Пірагова Мсцісл. АГРЫСТ, -y, м. бат. Агрэст, яграст. Агрыст ужо спелый, есьць можна. Малашкавічы Клім. Схадзі ты, Ганнычка, наійчыnaŭ агрысту i смуродзіны. Ушакі Чэрык. АГРЫСТНІК. -a, м. Агрэставы куст [кусты]. Пылавіна агрыстніку сёліта высыхла. Шыркі Раснян. Агрыстнікам пыкалола рукі, агрыст шчыпаўшы. Каўшова Мсцісл. АГРЫСТОВЫЙ, прым. Агрэставы. Ета толькі куст агрыстовы, а ягыд на ім німа. Ушакі Чэрык. Агрыстовыя вареньня смачныя, але трэба шмат працуваць над ім. Мсціслаў. АГУ, выкл. Ай-яй. Агу, хлопчык, што ж ты тут надзелыў\ Слаўнае Мсцісл. АГУДЗІЦЬ, дзеясл. Зганіць, абгаварыць. A ніхай ты з етыю Аўдоцьцію, усякыга йна агудзіць, абгаворыць, yci ў яе нічога ні вартыя, толькі адна іна на ўвесь сьвет! Крывы Лес Шумяц. АГУКІВЫЦЦА, дзеясл. Агуквацца, пераклікацца, падаваць адзін аднаму голас. Мы ў лесі будзем часта агуківыцца, штоб ні заблудзіць. Лешчынка Мсцісл. АГУКІВЫЦЬ, дзеясл. Агукваць, аклікаць, гукаць. ён б уд зіц ь агуківы ць цябе ў л есі, ты сл уха й, штоб ні пацірацца. Лешчынка Мсцісл. АГУКНУЦЦА, дзеясл. Адгукнуцца, адазвацца на голас. Я цябе гукаў, гукаў, а ты й ні агукнуўсь ні разу. Малашкавічы Клім. Нада было агукнуцца, як я цябе клікаў. Лешчынка Мсцісл. АГУЛЫМ, прысл. Агулам, агульна. Ды што там хунтамі вешаць — бяры агулым усё. Старае Сяло Мсцісл. Мой бацька прыдаў воз сена агулым. Я збожжа прыдаў агулым. Лешчынка Мсцісл. АГУЛЬНА, прысл. Агулам. Я прьідаў агульна ўсіх гусей. Агульна прыдываць тывар ш варта, лети ны вагу. Лешчынка Мсцісл. г АГУЛЬНЫЙ, прым. Агульны, супольны. Браты пыжаніліся, алі жылі разым, хызяйства мелі агульныя. Старае Сяло Мсцісл. Жывём у камуні, ны агульным хызяйстве. Віхраны Мсцісл. АГУЛЬТАІЦЦА, дзеясл. Разленавацца, зрабіцца гультаём. Змалку агультаіўсь i цяпер ня можыць узяцца за дзела. Лешчынка Мсцісл. і/АГУНДЫР, -а, м. Сабачы сын (лаянка). Пыпаўсь-такі, агундыр етый! Малятычы Крыч. АГУРА, -ы, ж. Неслух, непаслухмяны. Агура хлапец, нічога ня здзелыя, што зыгыSaim. Маластоўка Краснап. АГУРОК, -рка, м. Гурок. Агуркі ўжо цьвятуць; сёліта ўрыджай ны агуркі. Дубеец Касцюк. Выпіць ёсьць, толькі закусіць німа чым — адзін агурок, а болыи нічога. Забалоцце Раснян. АГУРЭЧНІК, -а, м. [Агурочнік], гуркавінне, націна гурка. Які добры ў гэтым годзе агурэчнік, павінна быць многа гуркоў. Нашкавічы Мсцісл. Шельма етый агуркі павыбрыў i агуречнік павырваў. Маластоўка Краснап. АГЫЛАДЗЁЦЬ, дзеясл. Згаладацца, знясілець ад голаду. Дзеці чыста агыладзелі, німа ні скарынкі хлеба ў хаці. Тур'я Краснап. АГЫЛАШОНЫЙ, прым. Агалашоны, абвешчаны. Сярод агылашоных пымянулі i яго прозьвішча. Сохана Мсцісл. АГЫЛАШЭННЯ, -я, н. Агалашэнне, аб'ява ўголас. Аб етым было агылашэньня ў газэце i ў сельсавеце таксама. Сохана Мсцісл. АГЫЛЫШАЦЬ, дзеясл. Агалашаць, гаварыць [зачытваць] аб'яву, паведамленне. Пычалі агылышаць сьпіс абраных у прызідзіум. Сохана Мсцісл. АГЫЛЯЦЦА, дзеясл. Агаляцца [загаляцца], рабіцца голым. / як ета ёй ні coрымна так агыляцца?! Дзіснакіта Мсцісл. АГЫЛЯЦЬ, дзеясл. Агаляць. Шорнік касою агыляіць кожу ат шэрсьці. Сохана Мсцісл. АГЫНЬ, выкл. Вон [ужываецца, калі гоняць гусей]. Агынь, гусі, агынь на выгынь. Шумячы. АГЫРАДЗЩЬ, дзеясл. Агарадзіць, загарадзіць з усіх бакоў. Сад бальшэй, агырадзіць чаго стоіць. Мсціслаў. Агырадзіў свой гарод лескаю. Сохана Мсцісл. АД, прыназ. 1. Паказвае напрамак. Ды нас ad горыду дзесіць вёрст. Лешчынка Мсцісл. 2. Паказвае прычыну. Ад етыга ўсё ŭ пашло. Бялынкавічы. Ад малый насьмешкі ён ужо хліпыць пычынаіць. Лешчынка Мсцісл. Ад страху ў кыня аж храпы раздуваюцца. Барысавічы Клім. АДАГНУЦЬ, [атагнуць], дзеясл. Адагнуць, выпрастаць што-небудзь загнутае. Адагні етый гвозд, ды забі ў сьцяну. Папоўшчына Мсцісл. АДАЛЁЦЬ, дзеясл. Перамагчы, падужаць. А ну-ка! Хто каго адалеіць? Кокатава Мсцісл. АДАМА, -ы, ж. Дама [у картах]. Я сходзіў адаму, а ён забіў яе кыралём. Хвёдараўка Краснап. АДАМКНУТЫЙ, прым. Адамкнуты, незамкнуты. Прышоў я, аж гляжу: дзьверы адамкнуты i ў хаце нікога німа. Іванаўка Хоцім. Погрыб адамкнутый, ідзі біз ключа. Затоны Раснян./ АДАМКНУЦЬ, дзеясл. Адамкнуць. Замок пыпсуваўсь, ніяк ні адамкнуць. Татаршчына Мсцісл. АДАМЫВА KOCTKA. Адамава яблыка, гартанны храсток, што выдаецца напе
Дадатковыя словы
абява, абяву, агўківы, атагнўць, туря, ііагун
16 👁