Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АВЫЦЬКІ, выкл. Авыць, вон. Авыцькі! Hi дадуць курам паесьці. Гімбатаўка Мсцісл. Авыцькі, чужэя, пашлі 'д карыта! Жалезніца Краснап. АВЯСЁЦ, аўсіца, м. Памянш. ад авёс. Авясец наш добра расьцець, скора выплываць пычанець. Каўшова Мсцісл. Пажні, дачухна, авясец, || Тады к табе сватоў прынясець.\\ А я авясец пыжала, || Сватоу у вочы ні відала. 3 нар. песні, M. Г. 108. АГА, часц. 1. Ага, так [выражае задавальненне]. Ага?! Так яму i нада\ Бяседавічы Хоцім. 2. Выражае здагадку. Ага?! Разумею, разумею! Там жа. 3. Так [але]. Ага, ета той самы\ Бялынкавічы. АГАЛЁЦЬ, дзеясл. Збяднець, зрабіцца голым, бедным.Ш маю нічога, саусім агалеў. Сохана Мсцісл. АГАЛЩЦА, дзеясл. 1. Пагаліцца. Нада йці агаліцца, ато бырыда 'брысла. Мсціслаў. 2. Зрабіцца голым, распрануцца да гала [загаліцца]. Агалілыся дзевухна, як табе ні сорымна, ты ж ні мылая. Дзіснакіта Мсцісл. Увесь сад агаліўсь. Б. Хутары Краснап. АГАЛЩЬ, дзеясл. 1. Агаліць, пагаліць. Агаліў быраду, дык мыладзей стаў. Малашкавічы Клім. 2. Забраць усю маёмасць. Усе зыбралі, саўсім агаліліі Сохана Мсцісл. АГАРАДЗПДЬ, дзеясл. Абгарадзіць. Агарадзіў я свой гарод лескаю. Сохана Мсцісл. ААГАРНУЦЬ, дзеясл. Агарнуць. Агарнула сэрца жаль. Вожыгаўшчына Мсцісл. Жаль агарнула серца, відзючы, як ён плачыць. Слаўнае Мсцісл. Агарнула дзіцёнка сьвіткай. Маластоўка Краснап. АГАРНЫВЫЦЬ, дзеясл. Агортваць, ахопліваць. Мяне страх пычаў агарнывыць. Сохана Мсцісл. АГАРОД, -y, м. Агарод. Маім нібальшэй агарод, з таго i жывём. Мсціслаў. Цыбуля пышыпталыся ў агародзе. Крычаў. Агарод засеяў ячменем, дык цяпер курэй ды віраб'ёў ні 'тыгнацца. Малашкавічы Клім. АГАРОДА, -ы, ж. Агароджа. Кыля нашыя царквы дык зялезныя агарода. Парадзіна Мсцісл. Агарода рызвалілась, i сьвіньні ў сад ходзюць. Сохана Мсцісл. АГАРОДЖА, -ы, ж. Агароджа, паркам, прасла. Каб у сад ні лазілі дзеці, трэба высокую агароджу пыставіць. Старае Сяло Мсцісл. Агароджа твыя рызвалілась, nynpaвіць нада. Барысавічы Клім. АГАРОДЖАНЫЙ, прым. Агароджа ны. Вучастак агароджан жордкамі. Сохана Мсцісл. Мой двор кругом агароджан пряслам. Казённая Буда Краснап. АГАРОДНІНА, -ы, ж. Агародніна. Сёліта ўрадзіла ў нас агародніна: капуста, бруква, цыбуля — што лес. Сохана Мсцісл. АГАТА, -ы, ж. Уласнае імя Агата. Удыва Агата кепска жывець, усягды плачыць. Міцькаўшчына Мсцісл. ён пашоў у прымы да Агаты Палуж Краснап. АГАШНІК, -а, м. Матуз у штанах, замест пояса. Агашнік пырваўсь, i штаны зьсхылі. Шыркі Раснян. АГЛЁДЗЩЦА, дзеясл. Агледзецца, пазнаёміцца з умовамі. Тут я чылавек новы, i мне спычатку трэба агледзіцца. Сохана Мсцісл. АГЛЁДЧЫК, -а, м. Аглядчык, рэвізор. Трэба прывесьці ўсі справы ў пырадык, ато заўтры павінен прыехаць агледчык. Старае Сяло Мсцісл. Агледчык зьявіўсь, што ты тут аглідзіш? Палуж Краснап. АГЛЁЖЫНЫЙ, прым. Агледжаны. Аглежыныя намі мясцовысьць акызалысь быгатай тырфянымі балотымі. Конь, снасьць — усё аглежына, усё ў пырадку. Сохаиа Мсцісл. АГЛІДАЦЦА, дзеясл. Аглядацца, азірацца. Яму скызалі іці i назад ні аглідацца. Вожыгаўшчына Мсцісл. Чаго ты ўсё аглідаісься? Ідзі! Малашкавічы Клім. АГЛІДАЦЬ, дзеясл. Аглядаць, рабіць агляд. Прышла камісія ўрыджай аглідаць ны карню. Сохана Мсцісл. Твой чылавек там кыня аглідая. Клімавічы. АГЛОХНУЦЬ, дзеясл. Аглухнуць, зрабіцца глухім. Тут можна аглохнуць ат етый трыскатні. Сохана Мсцісл. АГЛУМГЦЦА, дзеясл. Адурэць [атлуміцца]. Ад такога добрыга жыцьця з ім зусім можна аглуміцца. Старае Сяло Мсцісл. АГЛУШЬІЦЦА, дзеясл. Аглухнуць. Ад гэтага гуку аглушыцца можна. Сохана Мсцісл. + АГЛУШЫЦЬ, дзеясл. Аглушыць. Як аглушылі яго, дык ён попыўзкым папоўз. Палуж Краснап. Аглушыў мяне етый шум. Малашкавічы Клім. АГЛЫБЛЯ, -i, ж. Аглобля. Аглыбля сасновыя ні гадзіцца, іна ня крепкая. Пухнава Раснян. Hi даедзім, аглыбля зломіцца. Мсціслаў. АГШШЧА, -a, н. Вогнішча. Агнішча гарыць, a людзей німа. Каўшова Мсцісл. Кыла 'гнішча паселі кунюшкі. Хвёдараўка Краснап. АГОНЬ, агіпо, м. Агонь [касцёр, свет, цяпло]. Агонь расклала, а баран ні атчыніла. Таўстыкі Стрэш. Патушы агонь ды спаць кладзіся. Лешчынка Мсцісл. Дзе гэта нашыя скалка — агню высячы, каб закурыць. Ушакі Чэрык. Шлі кызакі сы палону, II Нясьлі агонь пыд палою. 3 нар. песні. Слаўнае Мсцісл. АГОРНУТЫЙ, прым. Агорнуты. Агорнутый страхым, ён ня мог устоіць i кінуўся ўцікаць. Сохана Мсцісл. АГОУТАЦЦА, дзеясл. Агоўтацца [cyпакоіцца, сцішыцца], прывыкнуць. Спычатку трудна було, a пысьля трохі агоўтаўсь i жыву. Мсціслаў. Пажьіў у іх месяц, другі, агоўтаўсь трохі — бачу, людзі нішто сабе. Ушакі Чэрык. АГРАНОМ, -a, м. Аграном. Аграном завёў з намі рызгавору пры пасевы. Палуж Краснап. АГРЁТЫЙ, прым. 1. Абагрэты, ацеплеп ы. У агретый хаце нішто, а як цяпер у поле ны марозе? Ушакі Чэрык 2. Агрэты, біты [удараны, стукнуты]. Зваліўсь ны зямлю, агретый камнхм у лоб. Лешчынка Мсцісл. АГРЁЦЬ, дзеясл. Агрэць, выцяць. Агрей яго палкый па сьпіне. Лешчынка Мсцісл. АГРІВАЦЬ, дзеясл. Абаграваць. Адна печ агріваіць дзьве хаты. Слаўнае Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вірабёў
15 👁
 ◀  / 512  ▶