Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
паў у калдобіну, i воз абярнуўся. Бяседавічы Хоцім. АБЯРНУЦЬ, дзеясл. Перавярнуць, перакуліць. Пымажы мне воз абярнуць. Сохана Мсцісл. Паціху там цісьні, ато жэрдзь зломіцца, i воз аберніші Бяседавічы Хоцім. АБЯСЬПЁЧЫЦЬ, дзеясл. Абнадзеіць. Ты ж мяне абясьпечыў, абішчаў зайці пы мяне, прымусіў ждаць i ні зайшоў. Глядзі ж ні абясьпеч мяне ныпрасна, каб ета так зрабіў, як мы ўмовілісь. Сохана Мсцісл. АБЯСЬПІЧАЦЬ, дзеясл. Абнадзейваць. Абясьпічаеш ты мяне ні адзін раз, ды ні разу ні споўніў, што абішчаў. Куравічы Мсцісл. АБЯСЬСГЛІВЫЦЬ, дзеясл. Мучыць, знішчаць сілу [знясільваць]. На што ты кыня так абясьсілівыіш етым возум, ці ні мог ты зы два разы прывезьць? Зоры Чэрык. АБЯСЬСГЛІЦЬ, дзеясл. Знясіліцца, страціць сілу. ён ішоў два дні, ня еўшы, i ўжу саўсім абясьсіліў, так што ня можыць ног пыцягнуць. Арцёмаўка Міласл. АБ'ЯВА, -ы, ж. Аб'ява, абвестка. У сельсавет аб'ява прышла. Галкавічы Мсцісл. АБ'ЯГОРЫЦЬ, дзеясду Ашукаць. Ен такей некій, што яго ўсякій i малый аб'ягорыць. Куркаўшчына Мсцісл. АБ'ЯДЗЁНЬНЯ, -я, н. Аб'ядзенне, смачная страва. Січас мы зьдзелыім кашы: стаўчом бульбы, усыпім грэцкіх круп, зальлём маслым з цыбулькый — аб'ядзеньня будзіць. Слаўнае Мсцісл. АБ 'ЯУКА, -i, ж. Абвестка [абвяшчэнне] праз друк. А йдзе тут можна зьдзелыць аб'яўку, што коньскі дакумант паціраў. Мсціслаў. У волысьці аб'яўку вывісілі. Дзіснакіта Мсцісл. У сельсавеці аб'яўку вывісілі. Maластоўка Краснап. АБ'ЯУНІК, -a, м. Аб'яўнік, той, хто робіць абвестку [аб'яву]. Хто цябе просіць аб'яўнікым быць? Самі скажым, што нада. Дзіснакіта Мсцісл. \/АВАДЗё Н, -дня, м. заал. Авадзень. Праз лес ехылі, дык коні авадзён зыкусаў. Малашкавічы Клім. Авадні ні даюць cnaкою конім. Глупікі Крыч. АВАЙ, выкл. 1. Азначае здзіўленне. Авай, як хораша вышлаі Добрае Мсцісл. 2. Азначае абурэнне. Авай! Што ты робіш, авантурнік? Васілеўка Хоцім. АВАЛІЦЬ, дзеясл. Паваліць, паду'жаць. Ік абняў яго ў пол, дык аваліў адразу. Сапрынавічы Мсцісл. АВАНС, -у, м. Аванс, выплата грошай наперад, у лік заробку. Пенсіі я йшчэ ні зырабіў, хіба дырэктар аванс дасьць, ато жыць не на што. Мсціслаў. АВАНСУВАЦЬ, дзеясл. Авансаваць, даваць аванс. Авансуваць грошы табе ня буду, бо ты мяне спыдманеш, i бульба зыстанецца ні 'бпахына. Каробчына Мсцісл. АВАНСЫМ, прысл. Авансам, наперад, пад заробак. Я свой заробык авансым увесь выбраў. Клімавічы. АВАНТУРА, -ы, ж. Дзіўнае здарэнне. Hy i авантура ж была ca мной сёньні ноччу: думаў, што сьвету болый ні ўбачу! Ушакі Чэрык. АВАНТУРНІК, -а, м. 1. Авантурнік, ашуканец. 3 Рыгорым я гуляць у карты ня буду — ён вялікі авантурнік. Каробчына Мсцісл. 2. Дуроснік [дураслівец], свавольнік. Авантурнікі етыя акно разьбілі, дурэючы. Мсціслаў. АВАНТУРЫЦЬ, дзеясл. Дурэць, сваволіць. Што вы там авантурыця? Супакойцесь\ Мсціслаў. АВАПЛЕНЫЙ, прым. Абмазаны вапнаю. У яго ў садзе пырадык: зімля ўскыпана, дрэвы падрэзаны, аваплены — любыта глядзець. Малашкавічы Клім. АВАПЛІЦЬ, дзеясл. Пабяліць вапнаю. Трэба купіць зьвёскі ды хату авапліць. Каробчына Мсцісл. ABEC, аўса, м. бат. Авёс. Авёс пасьпеў — жаць уремя. Віхраны Мсцісл. Пры балоці коні чыста ўвесь авёс сдрысывалі. Вожыгаўшчына Мсцісл. Купіў тры пуды аўса ны пасеў. Малашкавічы Клім. АВЁЧКА, -i, ж. Авечка. Авечка мыя ня прышла с поля, няўжо іна прыпала? Камароўка Крыч. АВЁЧЧЫЙ, прым. Авечы. На руччы баба чысьціла трябух авеччый. Гібалы Кастой. Авеччый гной ны гарох добра. Малашкавічы Клім. АВЁЧЫЧКА, -i, ж. 1. Памянш. ад авечка. Авечычка мыя асьлепла, нешта бяльмом зыцягнула ўсё бечка. Брылеўка Краснап. Авечычка: мя-мя-мя! || Каровычка: му-му-му! II A конічык-рігатун, || A сыбачкабріхатун. 3 нар. песні, M. Г. 64. 2. Расліна з мяккім пушком. Пыд сасонкый, на полі, растуць авечычкі; іх завуць яшчэ шурычкамі. Хвёдараўка Краснап. АВГДЗЬ, часц. Вось жа. Авідзь, пыд самым носым стаіць, а ты ŭ ні бачыш. Забалоцце Раснян. Авідзь жа, за етый горкай, i наша дзяреўня. Янаўка Мсцісл. АВІНУВАЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Абвінавачваць. Што ты мяне авінувачыіш? Я нічога ня ведыю na етай справе\ Пірагова Мсцісл. АВІНУВАЧЫНЫЙ, прым. Абвінавачаны. Чылавек ні за што зыстаўсь авінувачыный. Малашкавічы Клім. ABO, часц. Во [вось]. Аво i яны тут. Мсціслаў. Аво i яны прышлі\ Брадок Крыч. Хто цябе абідзіў? А во ж етый маліц. Мсціслаў. АВОЙ, выкл. Выражае здзіўленне. Авой, што ты надзелыў\ Мазалава Мсцісл. Авой! Якей у цябе андырак красівый. Забалоцце Раснян. АВОСЬ, часц. Вось. Авось i ні праўда, ні так було, як ты гаворыш. Забалоцце Раснян. АВОСЫДЕКА, часц. Вось. Авосьцека твыя ручка, пыд лаўкый была\ Мсціслаў. ABOT, часц. Вось. Авот жа ні дам табе вілы, хоць забі мяне\ Каробчына Мсцісл. АВОХЦІ, выкл. Ах, ай. Авохці мне, напужаў\ Сохана Мсцісл. АВУНЬ, выкл. Вон (ужываюць, як праганяюць сабаку). Авунь, пашлі, каб ны вас ліха! Біз палкі ні 'тбаронісьсі. Ушакі Чэрык. АВЫЦЬ, выкл. Вон (кажуць, калі адганяюць парасят). Авыць ад карыта, чужаяі Жалезніца Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абява, абяву, абягоры, абягорыць, абядзенне, абядзеньня, абядзён, абяунік, абяўку, абяўнік, абяўнікым, падужаць, іавадзё
12 👁
 ◀  / 512  ▶