Заплаціць за што працаю жняі. Мне ж нады i сваё зжаць, ды 'шчэ МаксІму за пыхату аджаць два дні. Селішча Чэрык.
АДЖДЖВУЧЫЦЬ, дзеясл. Адсцябаць, высцебаць. Хырашэнька аджджвучый poзычкый, дык будзіць знаць, як у чужэй сад лезьць. Горкі Красная.
АДЖДЖУБАСІЦЬ, дзеясл. Аддубасіць. Аджджубасіў яго na сьпіне ŭ пы гылаве — дзе пупала. Палуж Красная.
АДЖОН, -y, м. Аджын, заялата [разлік] за што-небудзь лрацаю жняі. Аддалжы мне аўса ны аджон летым. Каробчына Мсцсіл.
АДЖЫЦЬ, дзеясл. 1. Аджыць, перажыць [лражыць жыццё]. Аджыў я сваё, дзеткі, цяпер паміраць нады. Белы Мох Мсцісл. 2. Вярнуцца да жыцця. Пясклёнык быў акалеўшы, ік пылажылі ў цёплыя тряпкі, дык аджыў. Зарэчча Мсцісл.
АДЗАДЗІ, прысл. Ззаду. Бярі яго адзадзі i лажы на пол. Лешчынка Мсцісл.
АДЗАДКУ, прысл. Ззаду. ён ішоў адзадку трошкі зы мяне. Пірагова Мсцісл.
АДЗАДУ, прысл. Ззаду. Пыглядзі-ка, што ў цябе адзаду цягніццаі Гарбавічы Касцюк. Я ўзяў яго адзаду i адразу пуваліў ны зямлю. Лешчынка Мсцісл.
АДЗАДЫК, -дка, м. Задок, задняя частка тушкі. Купіў цэлы адзадык цілячы. Мсціслаў.
АДЗЁЖА, -ы, ж. Адзежа, вопратка, адзенне. Разьдзеўсь, сам на тэй бок nanлыў, а адзежа на етым берызі 'стылась. Старае Сяло Мсцісл. Пыклала б ты ету адзежу ў скрыню, ато выляіцца іна тут. Зоры Чэрык. Справіла адзежу меськаю,\\ Зыстылася мужуку сельскаму. 3 нар. песні.
АДЗЁЖНІК, -a, м. Надзежнік. Пакрый дзежку адзежнікам. Вярбоўка Раснян..
АДЗЁЖЫНА, -ы, ж. Адзежына. У старца старыя адзежына. Лешчынка Мсцісл.
АДЗЁЖЫНКА, -i, ж. Памянш. ад адзежына. Ікая ў яго дырыгая адзежынка\ Лешчынка Мсцісл.
АДЗЁНЬНЯ, -я, н. Адзенне. Пыра ўжо ŭ табе зьмяніць сваё адзеньня — знасілась ушчэнт. Лешчынка Мсцісл. Ох, якоя прыгожыя ў nyna адзеньня\ Пірагова Мсцісл.
АДЗЁРЖЫЦЬ, дзеясл. Стрымаць, прыпыніць. Адзержыў кыня ды зьлез c калёс. Налікавічы Мсцісл. Адзержылі злодзія. Палуж Красная.
АДЗЁЦЬ, дзеясл. Адзець, алрануць. Я хацела сяньні новыя плацьця адзець, ды пагода спорцілась. Кісялёва Буда Міласл. Адзень сяньня жупан, ато балыйэй дождж— замокнет. Новае Сяло Мсцісл.
АДЗЁІНЬНЯ, -я, н. Адзенне. У горыдзі ні такея (а)дзеіньня, як ў нас. У чорным адзеіньні ходзя. Палуж Красная.
АДЗІВАЦЬ, дзеясл. Адзяваць, апранаць. Пашыў мне кравец кажух, што i адзіваць сорам — саўсім сапсуваў. Барысавічы Клім.
АДЗГН, аднаго, ліч. Адзін. Адзін дзіцёнык памёр, другій зыхвареў — што ета за нішчасьця ны маю гылаву! Пірагова Мсцісл. Адзін талір пыкаціўся, другей прізыстаўся, IIЗнаю, знаю: мой міленькі з другою скыхаўся. 3 нар. песні. Слаўнае Мсцісл.
АДЗІНАКЫВЫЙ, прым. Аднолькавы. Я пашыў сабе армяк, адзінакывый c тваім. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНАНЦЫТЫЙ, прым. Адзінаццаты. Ёй ужо адзінанцытый год пашоў з восіні. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНАНЦЫЦЬ, -i, ліч. Адзінаццаць. Маці прыдыла адзінанцыць хунтыў грыбоў. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНАРНЫЙ, прым. Адзінарны, не падвойны. Адзінарныя сукно, а так дорыга стоіць! Нада браць большы, бо ета ж адзінарный малюскін. Маластоўка Красная. Трэба пышукаць лепшыга сукна, ато ета адзінарныя. Каробчына Мсцісл.
АДЗІНЁХТЫНЬКІЙ, прым. Адзінёханькі, зусім адзін, адзінюткі. Пысьля сьмерці бацькоў зыстаўся ён адзінёхтынькій. Навасёлкі Мсцісл. Жывець адзінёхтынькый, нікога ў яго німа. Маластоўка Красная.
АДЗІНЁЦ, -нца, м. Адзінец, адзінокі чалавек. Сядзіць сабе зы сталом адзінец адзінцом: жонка памерла, ды i дзяцей бог ні даў. Слаўнае Мсцісл.
АДЗІНОКІЙ, прым. Адзінокі. Адзінокій Іван, a справіўся разым з усімі. Лешчынка Мсцісл. Цяжка жыць адзінокыму чылавеку. Селішча Чэрык.
АДЗІНОТА, -ы, ж. Адзінота. Адзінота замучыла бедныга чылавека. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНОЦТВА, -a, н. Адзінота. Жыву я ны сваім хутары ў адзіноцтве, скушна мне, да людзей хочыцца. Пірагова Мсцісл. Адзіноцтва ў гроб зыгыняіць бенных людзей. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНОЧКА, -i, ж. Адзіночка, што жыве адзін, адна. Ны краю сіла жыла ўдыва-адзіночка, ды якой редка хто пріходзіў. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНОЧНЫЙ, прым. Адзінокі. Чылавек яшчэ адзіночный, ці быгата яму трэда? Каробчына Мсцісл. ён адзіночны, была сістра, ŭ та пумерла. Маластоўка Красная.
АДЗІРВЯНЁЛЬІЙ, прым. Адзервянелы, адубелы. Як дзед памёр, дык я думаў, што ета ён заснуў, аж цапнуў за руку, за ліцо, дык ён ужу адзірвянелый — пальцыў ні рызагнеш. Арцёмаўка Міласл.
АДЗІРВЯНЁЦЬ, дзеясл. Адзервянець, адубець. Мне чуць ні прішлось адзірвянець ад стужы. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІЧЭЛЫЙ, прым. Адзічэлы. Адбілысь ад гурта авечка i пабегла, як адзічэлыя, ў поля. Студзянец Касцюк.
АДЗІЧЭЦЬ, дзеясл. Адзічэць, зрабіцца дзікім. Памёрлі старыкі, хата рызвалілысь, а сад біз дыгляду сусім адзічэў. Старае Сяло Мсцісл.
АДЗНАКА, -i, ж. Знак, прыкмета. У майго кыня ёсьць адзнака — лысіна на лбу. Лешчынка Мсцісл.
АДЗНАЧЫНЫЙ, прым. Адзначаны, пазначаны [з адзнакай]. Воўк i адзначыныя ўхопіць. Залесавічы Крыч.
АДЗНАЧЫЦЬ, дзеясл. Пакласці знак на што-небудзь. Дровы ў нас пыкралі, adзначыць нада. Мсціслаў
30 👁