Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
СТРЫГАНУЦЬ, дзеясл. Сказаць грубасць рэзка. H y, ён i стрыгануў табе, больш ні захочыцца зь ім гываріць. Крывы Лес Шумяц. СТРЫГУН, -a, м. 1. Цырульнік. Схадзі да стрыгуна ды абгаліся, ато аброс, як воўк. Хвёдараўка Краснап. 2. Жарабя [гадавалае]. Стрыгун бегыя зы кабылай, нібыццым сысунок. Мсціслаў. СТРЫГУНОК, -нка, м. Гадавалае жарабя. Наш жырябок яйічэ стрыгунок, яму толькі другей год пашоў. Слаўнае Мсцісл. СТРЫГЧЫ [стрыжч], дзеясл. Стрыгчы. Цырульнік добра стрыгець. Шумячы. СТРЫЖ, *a, м. заал. Стрыж. Стрыжы літаюць — дождж, верна, будзець. Мсціслаў. СТРЫЖКА, -a, м. i ж. Астрыжаны чалавек. Цяперіка i бабы стрыжкымі ходзюць. Маластоўка Краснап. СТРЫЖЫНЬ, -я, м. 1. Стрыжань, сяродак дрэва, смольная частка ў сасновым дрэве. Абалонь згніла, a стрыжынь зыстаўся, як жалеза, ані ні згніў. Касцюшкавічы Крыч. Прысьвярдлі стрыжынь у дзерыві. Хвёдараўка Краснап. 2. Сяродак у скулцы. Скулка прыйрвала, а стрыжынь шчэ ня вышаў. Там жа, 3. Сярэдзіна ракі з болын хуткаю плынню. Дзеці пераплылі стрыжынь. Малюшын Краснап. СТРЫКАНЬНЯ, -я, н. Стрыканне, апяканне крапіван. H i люблю я крапівы зы яе стрыканьня. Слаўнае Мсцісл. СТРЫКАТА, прысл. Страката. Нешта ў вачу стрыката робіцца. Паўлавічы Клім. СТРЫКАТЬІЙ, прым. Стракаты. Матка тчэць кросны з нітак рознай пыкраскі, i ў яе пылатно выходзіць стрыката. Сохана Мсцісл. СТРЫКАТЫСЬЦЬ, -i, ж. Стракатасць. Стрыкатысьць ета аж вочы коліць: i жоўтыя, i зялёныя, i чорныя, i белыя —розных цьвятоў. Забелышана Хоцім. СТРЫКАЦЦА, дзеясл. Стрыкацца [пячыся]. Крапіва стрыкаіцца. Нізькі Касцюк. Мама, Юзік крапівою стрыкаіцца. Забелышана Хоцім. СТРЫКАЦЬ, дзеясл. 1. Сустракаць. Баба вышла ны дарогу стрыкаць свайго чылавека — з горыду павінін ехаць. Палуж Краснап. 2. Стрыкаць, пячы (пра крапіву). Ня лезьце ў сад, жэўжыкі, ато як пыймаю, дык крапівьію стрыкаць буду. Слаўнае Мсцісл. СТРЫКЛГВЫЙ, прым. Стрыклівы, пякучы. Крапіва стрыкліва. Палуж Краснап. Глухая крапіва ня стрыкліва. Нізькі Касцюк. 4 СТРЫКНЫЙ, прым. Стрыклівы [пякучы]. Самыя стрыкная крапіва — з маленькімі лісьцікамі, а глухая крапіва, што расьцець на пустырах, дык іна саўсім ня стрыкна. Пірагова Мсцісл. СТРЫКУЛГСТ, -a, м. Зухаваты, жулікаваты хлопец. Нейкі стрыкуліст прычапіўсь у горыдзі к дзеўцы. Палуж Краснап. СТРЫЛЯЦЬ, дзеясл. Страляць. Купіўшы новыя ружжо, ён пычаў апрабоўваць яго, як яно стрыляіць, а тут ніўспадзеўкі сыбака выбег, дык ён i зыпаліў у яго. Старае Сяло Мсцісл. Аднавокі Рыгор, а добра стрыляіць. Лешчынка Мсцісл. СТРЫХА, -i, ж. Страха. Там на гумне стрыха зывалілась, нада заўтра ўзлезьць пыправіць. Пірагова Мсцісл. Ны хаце стрыха пыстарэла. Шумячы. СТРЫХЫТА, -ы, ж. Страхота, страх. Нашила туча цёмныя з бураю; ат буры, цемнаты i грому ныстала тыкая стрыхыта, што ўсё пыхывалась i заціхла. Сохана Мсцісл. 4 СТРЭЛІЦЬ, дзеясл. Стрэліць. Я к стрэлілі з гырматы, дык аж зімля здріганулысь. Серчыцы Краснап. Стрэліў я ў лісу i ні nyпаў. Ушакі Чэрык. СТРЭХА, -i, ж. Страха. Салома дробнінькыя, чыстыя, дык i стрэха выходзіць роўныя, гладкыя. Маляцічы Крыч. Стрэху трэба перакрываць. Маластоўка Краснап. СТРЭЦЬ, дзеясл. Сустрэць. К нам госьць сяньня прыедзіць — нада стрэць яго хырашэнька. Баеўка Крыч. СТРЭЧА, -ы, ж. Спатканне [сустрэча]. Стрэча з ім была дужа няпрыемная. Лешчынка Мсцісл. СТРЭЧАНЬНЕ, -я, н. Грамніцы. Сёньня сьвята стрэчаньне. Крычаў. СТРЮХЛЁЛЫЙ, прым. Гнілы, спарахнелы. Кыбат етый ужо ні пачыніш, ён саўсім стрюхлелый — за ніткый лезіць. Боханы Росл. СТРЯЛА, -ы, ж. Страла. Дзед зьдзелыў мне дужку i стрялу. Шарэйкі Касцюк. Ета грамовыя стряла, іна ў землю вайиіла, як гром ударыў, a січас вышла наповірх. Юркаўка Крыч. СТРЯЛЩЬ, дзеясл. Стрэліць. Ета жні акыянства? Хуць ты ў лоб стрялі, дык ён усё сваё. Арцёмаўка Міласл. Я стряліў у вароты, а пуля дыла адскок' — i ў вакно. Бяседавічы Хоцім. СТРЯШЛЫ, -ыў, мн. л. Кроквы. На йструб пыстаўлены ўжо стряпілы. Машавая Бялынкав. СТУДЗЕНА, прысл. Сцюдзёна, холадна. Етыя два дні так студзёна, што бяда, ня вытрываць. Стары Дзедзін Міласл. Як сёньня студзёна. Я наўка Мсцісл. СТУДЗЕНЫЙ, прым. Халодны. Сяньня надвор'я студзёна. Крычаў. Вецір сяўьні надта студзёны, маскоўскій дуіць. Маркаўка Хоцім. СТУДЗЕНЬ, -я, м. Студзіна [квашаніна]. Студзень увесь паелі i мне ні пакінулі. Людагошч Мсцісл. СТУДЗІН, -дня, м. Студня, калодзеж. Наш студзін дужа глубокій, трудна вады дыстаць. Канічы Касцюк. СТУДЗІНЬ, -я, м. Студзіна [квашаніна]. Студзінь вельмі смачны. Вярбоўка Pacнян. Плахі ўдаўся студзінь, i есьць яго нільзя. Канічы Касцюк. СТУДЗЩЬ, дзеясл. Студзіць. Ня еж жаркыга, a студзі, каб ні аппеч у році. Слаўнае Мсцісл. СТУДНЯ, -ь ж. Студня, калодзеж. Пышла' баба зы вадой, а студня была далёка, дык чыста зьмерзла. Ушакі Чэрык. СТУЖА, -ы, ж. Халадэча. Сяньні тыкая стужа, што ногі дзірвянеюць. Лешчынка Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ваййіла, надворя, ся^ьні
10 👁
 ◀  / 512  ▶