Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
СТОИКА, -i, ж. Столак (стул, табурэтка] з прарэзанаю ў верхний дошцы кругла.ю дзіркаю, у якую ставяць дзіця, каб прывучыць яго стаяць на нагах. Нада Йваньку стойку змайстрыць, хай вучыцца стыяць. Хвёдараўка Краснап. СТОІЦБ, дзеясл. Каштаваць, быць вартым. Ета шахва дорыга стоіць. Палуж Краснап. Етый конь стоіць дзьвесьця рублёў. Арцёмаўка Міласл. Нічога наш вартаўнік ня стоіць — сёньні коні на жыці було дужа многа. Касцюковічы. СТОК, -у, м. Сток, спад. У нашыя речкі сток у возіра. Слаўнае Мсцісл. СТОЛ, -а, м. Стол. Накрывай стол абрусрм, будзем абедаць. Беразяк Краснап. Прыбяры са стыла трошку, ато брыдка ат людзей, што так брудна. Ушакі Чэрык. Micка стаіць ны стале. Стары Дзедзін Міласл. СТОЛАК, -лка, м. Столак, табурэтка. Пыстаў столак чалавеку, ніхай сядзіць. Белы Камень Бялынкав. СТОЛІК, -а, м. 1. Памянш. ад стол. Столік нізкі, сядзець за ім нявыгодна. Шарэйкі Касцюк. 2. Скрынка ў стале, шуфляда. Пылажы ключы ў столік. Бяседавічы Хоцім. СТОЛІР, -a, м. Сталяр. Столір зьдзелыў нам адзёжный шкап. Слаўнае Мсцісл. СТОЛЫК, -a, м. Шуфляда. Бацька пыклаў грошы ў столык. Малюшын Краснап. СТОЛЬ, -i, ж. Столь. Ны хаце столь трэба перамяніць — дошкі пагнілі. Янаўка Мсцісл. У хаце сьцены i столь пабеліны мелам. Канава Хощ'м. Хата ўжу пасьці гатова, толькі нада достык на столь ды на мост. Арцёмаўка Міласл. На столі мух пынасела, целый рой. Машавая Бялынкав. Наша стдль вельмі чыста. Шумячы. У столь убіт крук, i на ім вісіць люлька. Смолькаўская Буда Бялынкав. СТОЛЬКI, прысл. Столькі. Столькі naсеклі лесу, цяперь нада ету повыль сабіраць. Слаўнае Мсцісл. Навошта табе столькі фарбы? Ушакі Чэрык. Каб ета ведыма було, што столькі гасьцей наедзіць, дык ба большы чаго ныгутувалі. Арцёмаўка Міласл. СТОЛЯР, -a, м. Сталяр. Столяр зрабіў мне капыл. Прыпечына Касцюк. СТОМА, -ы, ж. Стамленне. Па целі нейкыя стома: рабіць нічога ні магу i есьць ні хочыцца — зыбалеў я. Хвёдараўка Краснап. СТОПКА, -i, ж. 1, Высокая чарка [келіх]. Выпь, дружа, стопку піва, я ўжо табе наліў. Слаўнае Мсцісл. 2. Кадоўочык. Мой бацька сяньня выдаўбаў стопку з ліпы. Вярбоўка Раснян. СТОПЛІНЫЙ, прым. Выпалены [напилены]. Печка стопліныя, у хаці цёпла, можна пасідзець троху. Крывы Лес Росл. СТОРАЖ, -а, м. Вартаўнік. Калі ты стораж, дык ты павінен кырауліць, а ня бегыць німаведыма дзе. Старае Сяло Мсцісл. СТОРЧ, прысл. Сторч, старчака. Пыляцеў з гары сторч гылавой. Хвёдараўка Краснап. СТОРЫЖ, -а, м. Вартаўнік. У етый сад ні ўлезіш — тут сторыж i дзень i ноч карауліць. Міннкаўш-чына Мсцісл. СТОУП, -а, м. Слуп. ПыставШ нёкій стоўп сярод дарогі, што i праехаць нільга. Машавая Бялынкав. СТОУПЫМ, прысл. Слупам. Ну чаго ты стаў. стоўпым? Ідзі скарэй! Парадзіна Мсцісл. СТОУЧ, дзеясл. Стаўчы. Проса ўсё вышла — нада стоўч троху. Прыпылай проса, што я стоўк. Хвёдараўка Краснап. СТОЧКІ, -чык, мп. л. Сточкі, сшытыя месцы. У цябе каўнер ня целый коцік, а толькі сточкі з кускоў. Слаўнае Мсцісл. CTPABA, -ы, ж. Страва, яда. Страва сёньні нісмашныя, што есьць нільзя. Ушакі Чэрык. Маці нрліла ў абедашнік стравы i накірувала ў поля ды бацькі. Куляшоўка Клім. СТРАВЩЬ, дзеясл. Стравіць, скарміць. Стравіў лог мне сваімі коньмі. Хвёдараўка Краснап. За зіму ўвесь авёс стравіў, i сеіць нечым. Мацутаўка Раснян. СТРАЖНІК, -a, м. Стражнік, паліцэйскі пры старым ладзе. Стражнікі білі Міколу бізуном. Вярбоўка Раснян. СТРАКАЗА, -ы, ж. Страказа, конік. Скачыць, як страказа ўсі роўна, мінуты спакойна ні пысядзіць. Ушакі Чэрык. СТРАЛЬНУЦЬ, дзеясл. [Стрэльнуць], стрэліць. Стральнуў з ружжа, дык рэха пыняслося na лесі. Пацкава Мсцісл. CTPAM, -y, м. Сорам. Яму ŭ страму німа піряд людзьмі. Палуж Краснап. СТРАМЩЦА, дзеясл. Сарамаціцца. Hi буду я етыга дзелаць, ні хачу страміцца niряд людзьмі. Радзівонаўка Міласл. СТРАМПДЬ, дзеясл. Сарамаціць, бясчэсціць. H i страмі ты мой двор перад людзьмі. Пірагова Мсцісл. CTPAM HA, прысл. Сорамна. Напіўся п'яный ды як пачаў лаяцца — слухаць страмна, ня то што. Пірагова Мсцісл. СТРАПЁЦ, -пца, м. Памылка, якая з'яўляецца вынікам неабдуманасці (i праз гэта чалавек пападае ў кепскі, бязвыходны стан). Пыпалысь у страпец: купіла дроў ны бызары, a йны ні гыраць — сырэя. Маластоўка Краснап. СТРАШЛЫ, -аў, мн. л. Кроквы. Страпілы пыстаўлены крута, ŭ крыша будзе крутая. Вародзькава Крыч. Падсобця пыставіць страпілы. Брылёўка Краснап. СТРАТА, -ы, ж. Страта. Увёў мяне ў непатрэбную страту: пыраіў купіць партыбак. Цірэні Раснян. Ат етый гразі будзець вялікыя страта хыдзяіну. Канічы Касцюк. CTPATKA, -i, ж. Страта, расход. Ты надзелыў страткі зусім ніпатрэбна. Hy нашто было купляць етыя ножыкі ды нажэнцы? Забелышана Хоцім. СТРАХ, -у, м. Страх. Страх глянуць ны яго, так ён высах. Баброва Раснян. А ў майго кыня храпы аж рыздуваюцца ад страху. Барысавічы Клім. СТРАХА, -i, ж. Страха. Ны страсе сяг дзіць сарока. Роськаў Калініншчына. Страха на гумне ў цябе, кум, сусім с т а р а я п а ра перакрыць. Ганнаўка Клім. СТРАХОУКА, -i, ж. Страхоўка. На сходкі будуць гуваріць аб страхоўцы, нада схадзіць паслухаць. Бяседавічы Хоцгм.■■■ СТРАЦІЦЦА, дзеясл. Страдіцца, згубіцца. Ны свадзьбі спычатку сядзелі зы сталом мірна, а як пыныпілісь, дык усякі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, кадоўбчык, пяный, хощм
6 👁
 ◀  / 512  ▶