Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
прудзе спорціўся рукаў, што дайжа нІльзя ŭ малоць. Канічы Касцюк. СПОРЦІЦЬ, дзеясл. Сапсаваць. Кравец мне кажух спорціў: вузкі зьдзелыў. Чыгрынаўка Раснян. 3 такою вешчу, як часы, трэба добра абыходзіцца, ато спорціць можна. Добрае Мсцісл. СПОРЬІЦЦА, дзеясл. 1. Спорыцца. От нешта ў рабоці ня спорыцца — сколькі paботыім, a нічога ня зьдзелылі. Ушакі Чэрык. 2. Спрачацца. Галыш ты, йійчэ будзіш ca мной спорыцца! Хвёдараўка Краснап. Ён доўга спорыўся ca мною. Маластоўка Краснап. СПОРЬКА, -i, ж. Спрэчка. Кіньце спорьку, паслухаім, што ўчыцілка скажыць. Гібалы Касцюк. СПОУНІНЫЙ, прым. Выкананы. Зыгад споўніный — зьдзелына ўсё ладна. Ушакі Чэрык. СПОУНІЦЬ, дзеясл. Выканаць. Вашу просьбу я споўніў — прівёз вам глушца: учора забіў. Цёмны Лес Раснян. СПРАВА, -ы, ж. Справа. Калі аплашыцца мне, дык уся справа загінець. Канічы Касцюк. Ён хацеў пупсываць на сходцы ўсі мае справы. Слаўнае Мсцісл. СПРАВІЦЦА, дзеясл. Справіцца, паснець, Зь імі ні справісься йціць. Палуж Краснап. Адна жонка ў хыдзяйстві ні cnpaвіцца, трэба чалядку наняць. Бярозаўка Клінц. Адурэньне, колькі ён даў нам вывучыць! Мы ж не справімся. Пірагова Мсцісл. СПРАВІЦЬ, дзеясл. 1. Справіць, зрабіць. Новы касьцюм сабе справіў. Маластоўка Краснап. Справіў сабе калёсы ны зялезным хаду. Пірагова Мсцісл. 2. Наладзіць. Н у, у новую хату ўвайшлі ўжо — можна i ўлазіны справіць. Парадзіна Мсцісл. СПРАВЯДЛІВЫЙ, прым. Справядлівы, праўдзівы. Ён чылавек справядлівы, яму можна верыць. Мсціслаў. СПРАДВЁКУ, прысл. Спрадвеку. Спрадвеку так жывуць i іниіага ня хочуць. Канічы Касцюк. СПРАДВЁЧНА, прысл. Спрадвеку. Еты камінь ляжыць тут спрадвечна. Канічы Касцюк. СПРАЗЬВЯСЫЦ, дзеясл. Ашукаць, абмануць, падвесці. Вы мяне спразьвялі. Палуж Краснап. СПРАСЩЬ, дзеясл. Спытаць. Cnpaci ў етыга чылавека, мо' ён скажыць. Канахоўка Клім. СПРАСОНКУ, прысл. Спрасонку. Я ўсхапіўсь спрасонку i ні ведаю, куды йсьціць. Япава Раснян. СПРАСОНЬНЯ, прысл. Спрасонку. Мяне разбудзіў нейкій крік, дык я ўскачыў спрасоньня i ні ўцямлю, што ета са мною. Арцёмаўка Міласл. СПРАТЫЦЬ, дзеясл. Скінуць з воза сена. Учора прывязьлі воз сена, да ні пасьпелі спратыць з воза, так i стыяў у пуні. Дарагая Крыч. СПРАУЛЯЦЦА, дзеясл. Сираўляцца, упраўляцца, паспяваць. I калі ты толькі пасьпіваіш спраўляцца з усёй гэстай работай — гэта ж жарт! Ушакі Чэрык. Было мутарна спраўляцца з етый працай. Сохана Мсцісл. Мой конь утрюх, а яго наўскыч i чуць спраўляіцца з ім. Бяседавічы Хоцім. СПРАУЛЯЦЬ, дзеясл. Спраўляць ладзіць [рабіць]. Калі спраўляюць памінкі na пакойніку, то вараць клёцкі. Пірагова Мсцісл. СПРАУНА, прысл. Добра, ёмка. Спраўна мы работаем: зраньня асець змалоцім, а тады яшчэ пойдзем жаць ці пахаць паедзем. Пірагова Мсцісл. Зьмітрок ета дзела спраўна зьдзелыў. Расна. СПРАЎЫЫЙ, прым. Спраўны, у парадку, наладжаны. Ц і спраўна, кум, твыя сылмарезка, мне треба было нарезыць резкі. Канічы Касцюк, СПРЕБЫВЫНЬНЯ, -я, н. Спрабаванпе. Лісавета прінісла на спрёбываньня пячэню. Тур'я Краснап. СПРЕЧ, дзеясл. Спрагчы, спячы. Пріняci шчэпычак, нада спреч яешню. Студзянец Касцюк. СПРІНАЦЦА, дзеясл. Распранацца, зиімаць верхнюю адзежу. Спрінайціся, дзядзькі, ды сідайце, скора прідуць i' другія, тады начнём. Расна. СПРІТ, -у, м. Спрыт, жвавасць. ён хлопіц ладный, але спріту таго нет, што у бацькі быў: от быў чылавек! Маластоўка Краснап. СПРІТНЫСЬЦЬ, -i, ж. Спрытнасці», жвавасць, лоўкасць. Спрітнысьці ні хыпая спыймаць куріцу. Палуж Краснап. СПРІЯЦЬ, дзеясл. Спрыяць. Ведыма, што іна будзіць спріяць сваёй маткі, a ні табе. Арцёмаўка Міласл. СПРОБВАЦЬ, дзеясл. Спрабаваць. Спробваў хлапчук абырычаць воз, ажно сілы ні хапіла. Юшкі Мсцісл. СПРОС, -у, м. Запытанне. Дырма ты ны яго кажыш, ня ён ета зьдзелыў, прынамсі я ніколі ні зыўважыў, штоп ён браў што-небудзь біз спросу. Касперка Міласл. СПРУЖЫНА, -ы, ж. Пружына.' У маіх чысах спорцілась спружына, аттаго яны i ня йдуць. Слаўнае Мсцісл. СПРУНДЖЫНА, -ы, ж. Пружына. Спрунджына ні работыя ў машыні. Палуж Краснап. СПРУХНЁНЬНЯ, -я, н. Сцарахненне, гніенне. Эх, хлопцы, спрухненьня сірод вас пашло; ні тыя вы сталі. Ушакі Чэрык. СПРЫСЫВАЦЬ, дзеясл. Папрасаваць. Нада сукно спрысываць, дык яно тады будзіць гладкыя, прігожыя. Слаўнае Мсцісл. СПРЬІТНАСЬЦЬ -i, ж. Спрытнасць. Ік угледзіў выўка здаліку, дык наўхыдыка — адкуль i спрытнасьць узілася. Парадзіна Мсцісл. СПРЬІТНЫЙ, прым. Спрытны. Спрытныя хлопчыкі, скора дайшлі ды двыра. Стары Дзедзін Міласл. Бач ты, якей ён спрыгный! Слаўнае Мсцісл. СПРЬІТНЫСЬЦЬ, -i, ж. Спрытнасць. Сваёю спрытнысьцяю ён усім спыдыбаўся. Сохапа Мсцісл. СПРЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Спраўляць. Яны ў новую■ хату пірібіраюцца, дык улазіны спрыўляюць i нас звалі. Арцёмаўка Міласл. СПРЫЯЦЬ, дзеясл. Спрыяць, жадаць добрага. Гэты бытрак спрыяіць свайму гаспыдару. Кокатава Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зйі, сйраўляцца, туря, інйіага
6 👁
 ◀  / 512  ▶