СПРЭГЧЫ, дзеясл. Спрэгчы, спячы. На сьнедыньня спрэглі сабе яешні. Сохана Мсцісл. СПРЯГЧЫ, дзеясл. Спрэгчы. Трэда спрягчы мне яешню. Палуж Краснап. Матка спрягла мне яешню. Гібалы Касцюк. СПРЯНАЦЦА, дзеясл. Распранацца. Сусед увайшоў у хату, пычаў спрянацца. Палуж Краснап. СПРЯСЬЦЬ, дзеясл. Спрасці. Ганна спряла трі мычкі. Гібалы Касцюк. Нада спрясьць воўны ды выткаць андрак, ато ужо надзець нечыга. Вітрунь Касцюк. СПУДЗІЦЦА, дзеясл. Спалохацца. Конь зайца спудзіўся. Мышкі Раснян. СПУДЗЩЬ, дзеясл. Спудзіць [спалохаць], сагнаць. Хацеў спудзіць кыня з аўса i махнуў ны яго шапкую, а ён як кініцца ны мяне, дык я ледзь пасьпеу уцячы. Арцомаўка Міласл. Спудзіў вутку ў балоці. Палуж Краснап. СПУЖАНЬНЯ, -я, н. Сполах [перапуд]. Мой сын зыхварэў ат спужаньня. Канічы Касцюк. Пышапчы, бабка, ат сауэйаньня. Хвёдараўка Краснап. СПУЖАЦЦА, дзеясл. Спужацца, спалохацца. Нехта ўбаку як сьвісьнець, а ноч была цёмныя спужаліся мы. Пірагова Мсцісл. Чаго ты крычыш? Ня дужа я цябе спужаўся. Негін Касцюк. СПУЖАЦЬ, дзеясл. Спужаць, напалохаць. Н у й спужаў ты мяне, а няхай цябе ліха! Кокатава Мсцісл. СПУСК* -у, м. Спуск. Пры спуску з гары ў мяне шлія пырвалыся. Бязводзічы Мсцісл. СПУСКАЦЦА, дзеясл. Спускацца. Лес з гары атхона спускаўся да рэчкі. Ста рас Сяло Мсцісл. СПУСТОШЫНЫЙ, прым. Спустошаны, знішчаны. Увесь гарод спустошыный — сьвіньні ці якоя ліха ўлезьлі, а мо хто нарошна ўпусьціў. Дарагая Крыч. СПУСТОІІІЫЦЬ, дзеясл. Спустошыць, знішчыць. Коні зыбралісь ноччу ў гарод i спустошылі ўсё ды каліва: што зьелі, a uno пытыпталі i пірімясілі з гразьзю. Арцёмаўка Міласл. Як ішла выйска, усё спустошыла тут. Маластоўка Краснап. СПУСЬЦЩЬ, дзеясл. 1. Спусціць. Бяроза гольлійкі чуць ні ды зямлі спусьціла. Сапрынавічы Мсцісл. Выстрыліў з двухстволкі два разы, спусьціў абаі куркі i ні пыпаў. Арцёмаўка Міласл. 2. Збавіць [зменшыць]. H i хыпая аднае капейкі, а ён i етый ні спусьціць. Мсціслаў. СПУСЫДЯ* прысл. Счакаўшы. І'аньнін сын — крапіўнік: ён радзіўся спусьця месяц посьлі вясельля. Гібалы Касцюк. СПУТАЦЬ, дзеясл. Зблытаць. Гарбузовыя націна абвіла i спутыла націну бульбы. Слаўнае Мсцісл. СПУХМУРЬНЁЦЬ, дзеясл. Спахмурнсць, засмуціцца, зажурыцца. Што ты, Хрісьціна, спухмурьнела нешта, ні здарова ці што? Дзянісавічы Навазыбк. СПУЦІЦЬ, дзеясл. 1. Збіцца з дарогі. Конь спуціў з дарогі i завёў у лес. Палуж Краснап. 2. Збіць з дарогі, разбэсціць. Злэя людзі спуцілі майго хлыпца. Там жа. СПУШЧАЦЦА, дзеясл. Спускацца. 3 аднаго боку гара была крутая, а з другога яна атлогліва спушчалась к рацэ. Пірагова Мсцісл. СПУШЧАЦЬ, дзеясл. Спускаць. ён с к ы заў, што конь каштуіць сто рублёў, i большы ня хочыць спушчаць ніводныга рубля. Лешчынка Мсцісл. СПУШЧЫНЫЙ, прым. Спушчаны. Апшыванка спушчына на раку. Людагошч Мсцісл. СПЫГАДА, -ы, ж. Спагада. Што мне яго спыгада, калі б ён памог, ато што ён уздыхнець са мною, дык мне ат етыга луччы ні станіць. Арцёмаўка Міласл. СПЫГАДНАСЫДЬ, -i, ж. Спагадлівасць. Ты спыдзівайсь ны яго спыгаднысьць: ты хуць парвісь, плакыўшы, дык ён табе хлеба ні пазычыць. Арцёмаўка Міласл. СПЫГАДЫВЫЦЬ, дзеясл. Спагадваць. Ты усё сам паеў, а аб другіх ні спыгадуеш. Гібалы Касцюк. Дужа ён будзіць пы табе спыгадывыць; хуць ты тут бяз хлеба сядзі, дык ён i ні падумыіць табе гроты прыслаць. Арцёмаўка Міласл. СПЫГЫДАЦЬ, дзеясл. Спагадаць. Чему мне яму так ні спыгыдаць, калі ён добра ды мяне адносіцца? Добрае Мсцісл. СПЫДМАН, -a i -у, м. Абман [падмап], ашуканства. Узьвёў дзеўку ў спыдман. Маластоўка Краснап. Спыдманым яго ўзялі, а так ні ўзялі б. Крывы Лес Росл. СПЫДМАНІВЫЦЬ, дзеясл. [Абмаиваць], падманваць, ашукваць. На што ты спыдманіеш? Краснаполле. СПЫДМАНЩЬ, дзеясл. Падмануць, ашукаць. Ты што, спыдманіць мяне хочыш ці праўду кажыш? Касперка Міласл. СПЫДМАННЫЙ, прым. [Падманны], непраўдзівы. Я ўзяў, думаў — упраўдз'е хлеб, ажно нейкій спыдманный кусок гліны. Пірагова Мсцісл. Спыдманный знак пыставіў. Маластоўка Краснап. СПЫДМАНЧЫВЫЙ, прым. Падмаіілівы, здольны на абман. Ня веру я табе, ты спыдманчывый чылавек. Палуж Краснап. СПЫДМАНШЧЫК, -а, м. Абманшчык, ашуканец. H i верь ты яму — ён спыдманшчык, ні адну ўжо спыдмануў. Малюшын Краснап. СПЫДМАНУТЫЙ, прым. Абмануты. Веріла іму, а січас плачыць спыдманутыя, ды сьлёзы ўжу ні памогуць. Палуж Краснап. СПЫДЫБАЦЦА, дзеясл. Спадабацца. Спыдыбаўся мне етый хлапец — пайду яго. Сохана Мсцісл. А што табе спыдыбалыся ў ёй? Нівялікыя, худая. Цірэні Раснян. СПЫДЫБАЦЬ, дзеясл. Спадабацца. Спыдыбала мне адна дзяўчынка. Бель Мсцісл. Спыдыбала мне а ні ель, ні сысна, || А ні ель, ні сысна, ні белыя бярёза. || Спыдыбала мне жоўтыя івіна. 3 нар. песні, М. Г. 13. СПЫЗНА, прысл. Позна. Стала ўжо спызна, калі мы вярнуліся двору. Іванаўка Хоцім. СПЫЗНЫВАТА, прысл. Пазнавата. Спызнывата троху, але нічога — пойдзем хутчэй, дык дайдзем да вечыра. Сямёнаўка Хоцім. 27. Слоўнік
Дадатковыя словы
спўтаць, упраўдзе, іаньнін
6 👁