СМУЩЦЦА, дзеясл. СмуткаваЦь, сумаваць. Німаведьіма -с чаго хлопіц пычаў смуціцца — нішто яго ні вісяліць i нічога ён ні кажыць, што зь ім. Гарадзец Бабр.
СМЫК, -a, м. Барана, зробленая з яловых плашак, зубамі ў якой служаць сукі (ужываецца для баранавання ляда). Зыnрыгай кыня у смык, паедзім ляда бырынываць. Хвёдараўка Краснап. Ляда скырадзіць чада смык зьдзелыць, ато ў быране зубы павылымаіш. Арцёмаўка Міласл.
СМЫКТАЦЬ, дзеясл. Смактаць, ссаць. Дос табе смыктаць ету косъць, тут ужу нічога німа, еж мяса. Залесавічы Крыч. Вот як узяўся смыктаць гарэлку, дык ні адцягніш яго нічым. Лешчынка Мсцісл.
СМЫКУВАЦЬ, дзеясл. Смакаваць. Пычыла есьць, смыкуваць i пальцы аблізываць. Арцёмаўка Міласл.
СМЫЛЁЦЬ, дзеясл. Гарэць, пячы, смаліць. Пыглядзі — нешта смыліць у печы: сморад панесься. Хвёдараўка Красиап. Ат жары зімля аж смыліць. Сохана Мсцісл. Жырота ны дварэ, як у пеклі ўсё смыліць. Тур'я Краснап.
СМЫЛЬЛЯНКА, -i, ж. Пацук. Смыльлянка пупалыся ў пасытку. Слаўнае Мсцісл. Кошка спыймала смыльлянку. Малюшын Краснап.
СМЫЛЬНЯНКА, -i, ж. Пацук. Кошка спыймала бальшую смыльнянку. Палуж Краснап.
СМЫРАХНУЦЦА, дзеясл. Спалохацца, спужацца. Людзі дужа смырахнуліся, як ныляцелі бандзісты. Маластоўка Краснап.
СМЫРГАЦЬ, дзеясл. Торгаць. Маленькая дзевачка ўвесь час смыргала сваю матку за хустку. Гібалы Касцюк.
СМЫРОД, -y, м. Смурод. У хаце такі cмырод пыцягнуў, ат памыік ці што. Лешчынка Мсцісл.
СМЫРЬКАЧЫК, -a, м. Газніца, лямпа без шкла, капцюшка. Увечарі зыпаляць смырькачык i сідзяць ды зюкыюць паціху. Палуж Краснап.
СМЫСІЛ, -a, м. Сэнс. Які табе смысіл зьнівыжаць чылавека, ды йшчэ свайго тыварыша! Слаўнае Мсцісл. Якей жа мне смысіл прыдываць зы сваю цану, дай хуць ны кватэрку зырабіць. Арцёмаўка Міласл.
СМЫЧАНЬ, -i, ж. бат. Трава, падобная да асакі, лёгка высмыкваецца з кораня. Смычань усёдно як сыка, расьцець на кочках ny болотах. Хвёдараўка Краснап.
СНЁДАНЬНЕ, - я, h. Сняданне. Снеданьне яшчэ ні готова, а вы прышлі, мае мылацельнікі. Куляшоўка Клім.
СНЁДАЦЬ, дзеясл. Снедаць. Бягі гукні бацьку, ніхай ідзе снедаць — бульба ўжо зварылась. Бакунавічы Чэрык.
СНОП, -а, м. Сноп. Етый сноп дужа цяжкій, мабыць, ні прасох добря. Пухнава Раснян. Хочыцца яшчэ хуць адзін сноп ныжаць, усё ны заўтрі менш будзіць жаць. Балакеры Мсцісл.
СНУВАЛЬНЯ, -i, ж. Варштат для снавання красён. Кумычка, пазыч мне свае снувальні сыснуваць красёнцы. Бяседавічы Хоцім.
СНУВАЦЬ, дзеясл. Снаваць. Ты, Мар'я, пойдзеш снуваць кроены, а я буду маткі рызматываць. Канічы Касцюк. Удзень ніткі ў ложычку i снуй, так луччы будзіць. Бяседавічы Хоцім.
СНУДА, -ы, ж. Пастка. Пыставіў спуду, каб злавіць крыта. Слаўнае Мсцісл.
СНЫВАЦЬ, дзеясл. Снаваць. Ня ўмеіш ты снываць: аднацёпык надзелыла. Хвёдараўка Краснап. Будзім снываць кроены. Касцюшкавічы Крыч.
СНЬІТКА, -i, ж. бат. Шнітка, дзягіль. Снытку можна варыць, як шчавіль, толькі мыладую, a старыя іна нясмашныя. Хвёдараўка Краснап. Я там кыла забора троху сныткі ныжала сьвіньням, дык i цяпер ат рук пахніць. Арцёмаўка Міласл. Снытка — лапкымі такімі ў лесі, ато i ў садзі расьце. Парадзіна Мсцісл.
СНЫХА, -i, ж. Жывая, бойкая дзяўчыiiа. Табе ўходу німа, як сныха ты. Хвёдараўка Краснап.
COBICHA, прысл. 1. Сорамна. Совісна лгаць хоць каму. Слаўнае Мсцісл. 2. Сумленна. Работу сваю спыўняіць совісна, нічога ні скажыш, але чылавек ён скрітный — нічога ў яго ні дызнаіш. Гібалы Касцюк.
СОВІСНЫЙ, прым. Сумленны, чэсны. Ня бойся яго: ён — чылавек совісный. Гібалы Касцюк. Етый хлопчык гадунец вучыціля, таму ён такій совісный. Слаўнае Мсцісл.
СОЙСКЫВЫЦЬ, дзеясл. Сыскваць, спаганяць. Прыехыў агінт сойскывыць штрахоўку. Сусед сойскыя зь мяне грошы, што пазычыў. Палуж Краснап.
СОК» -у, м. Сок. Бярозывый сок салодкій, таму яго i бяруць зь бярозы. Маравілле Касцюк. Вішнёвыга соку ў гарелку пусьці, дык іна будзіць красныя i салодшя. Зяціца Мсцісл.
СОКЫТ, -y, м. Сокат, сакатание курыцы. Бач, які сокыт пыднялі куры — вясну пачулі. Ушакі Чэрык.
СОЛЕНЫЙ, прым. Солены, насолены. Соленыя рыжкі дужа смашныя. Пірагова Мсцісл.
СОЛНА, прысл. Солана. Ты дужа солна любіш есьць, a другей любіць ня так солна, вот i eiu 3 адной міскі. Вярбоўка Раснян.
СОЛНЫЙ, прым. Солены. Капуста саўсім ня солна — падсып солі. Арцёмаўка Miласл. H i мясныга, ні солныга нічога есьць нільзя — катар у яго. Б. Хутары Краснап.
СОЛЬ, -i, ж. Соль. Кажуць, што ў кампіраціў прывезьлі соль, пайдзі даведайся, мо будуць дываць. Гарадок Раснян. Нада зьезьдзіць ны мясьцечка купіць солі, ато i гаршка пысаліць нечым. Бяседавічы Хоцім.
СОН, сна, м. 1. Сон, спанне. Сон гылаву ўсіляя. Самацевічы Касцюк. Ня высьпісься, бач, табе сна ні хапаіць. Зялёны Сарай Мсцісл. 2. Сон, уяўнасць. Бачыў я сяньні страшный сон: нібыццам бы ны мяне ў лесі мядзьведзь ныпаў. Маравілле Касцюк. Ц і ты ета ва сьне бачыў ці наўя? Хвёдараўка Краснап. 3. бат. Сон-трава. Сон ужо зацьвіў, ня будзе больш крэпкіх марозаў. Барысавічы Клім.
СОНІЙКА, -a, н. Памянш. ад сонца. Сонійка выглінула з-зы хмары. Глупікі Крыч.
СОННЫЙ, прым. Сонны. Ен сонный пыдхваціўся ды пычаў адзівацца, a тады
Дадатковыя словы
красйап, маря, сакатанйе, туря, ён>ні
15 👁