Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
СМАЖОНІКІ. -аў, мн. л. Смажаная бульба на скаварадзе. Наеўся смажонікыў, дык вады хочыцца. Хвёдараўка Краснап. СМАЖЫНЫЙ, прым. Смажаны. Кызякі смажыныя добра. Сохана Мсцісл. СМАЖЫЦЬ, дзеясл. 1. Смажыць, пячы.. Грыбоў ныбралі, будзем смажыць. Зарэчча Мсцісл. Матка ў печы смажыць бульду з салым к абеду. Сохана Мсцісл. 2. Паліць. У хворыга ўсяды смажыць у році, аттаго яму i піць хочыцца. Слаўнае Мсцісл. СМАК, -у, м. Смак. Удалісь прыснакі сяньня —добры смак маюць. Добрае Мсцісл. Выбігыўсь, дык зьясі сы смакым. Палуж Краснап. СМАЛША, -ы, ж. Смольны корч ді кавалак дрэва. Дроеы сырія, ні гыряць, пыдлажы смаліны, штоб різгарелісь. Баеўка Крыч. СМАЛЩЬ, дзеясл. 1. Паліць. 2. Страляць. Немцы, бывала, як пычануць смаліць, дык усё зь зямлёю зьмішаюць — дзецца недзе. Немерка Раснян. 3. Хутка ісці. Куды, Сапрон, смаліш? УЧэрыкаў. Палуж Краснап. СМАЛОВЫЙ, прым. Смольны. Смаловыя пні вырываюць вагой. Гарадок Раснян. 3 пнёў ідзець спычатку смаловыя выда, а затым шпігінар. Зарэчча Мсцісл. СМАЛЬ, -i, ж. Смаль. Смаль набілысь у трубку, што ŭ выбіць цяжка. Лешчынка Мсцісл. Нешта гарыць — смальлю пахніць. Куляшоўка Клім. СМАРДА, -ы, ж. Парэчка, смародзіна. Насморгай лісту з вішняў i смарды, будзем гуркі саліць, дык пыкладзём длі паху. Парадзіна Мсцісл. СМАРЖОК, -жка, м. бат. Смаржок. Смаржкі смашныя грыбы, толькі іх прамываць добра нада, ато азялісься ат іх. Студзянец Касцюк. СМАРОДЗІНА, -ы, ж. бат. [Смародзіна], парэчка. Смародзіна ў садзе пасьпела ўжо, мы ўжо елі. Новыя Капачы Мсцісл. СМАРШЧОК, -чка, м. бат. Смарчок. Смаршчкі цяперыка растуць, a болі ніякіх грібоў яшчэ німа. Хвёдараўка Краснап. СМАЧНЫЙ, прым. Смачны. Дай мне йшчэ боршчу — надта смачны. Белы Мох Мсцісл. Смачныя якія сёньня камы. Крычаў. СМАШНА, прысл. Смачна. Усякій ба хацеў смашна есьць, ды не пріходзіцца. Гарбавічы Касцюк. Дывай зьдзелыім рулі: накрытым хлеба ў ваду, увальлём алею, во будзіць смашна! Слаўнае Мсцісл. СМАШНЫИ, прым. Смачны. Смашныя пыляндвіца выйшла. Палуж Краснап. Ныдзярі бульбы, дык я табе сьпяку смашную драчону. Слаўнае Мсцісл. СМАШНЮТКІ, -кыў i -тык, мн. л. Ласункі [прысмакі]. Ты глядзі, ён смашнюткыў зыхацеў, еш, што даюць — смашнюткі ні пасьпелі длі цябе. Палуж Краснап. СМЕРЦЬ, -i, ж. Смерць. Ой, як цяжка жыць, хоць бы ўжо смерць прышла. Вербеж Чэрык. После смерці каіньня німа. Канічы Касцюк. СМЕХ, -у, м. Смех. Ну ды чаго етый смех, чаго ты смяесься? Мануйлы Краснап. Ішоў тут нейкі ды пываліўсь у гразь, во смеху было. Дзеражна Касцюк. СМЕШАЛЫИ, прым. Збянтэжаны. Зараз пызнаў, што ён схлусіў, бо ён пычырванеў i зрабіўся смешалым. Старае Сяло Мсцісл. СМОК, -а, м. Вясёлка, радуга. Ах, якей сёньні вялікі смок стыяў на небі пысьля дажджу — проста на ўсё неба была дуга. Ушакі Чэрык. СМОЛКА, -i, ж. дат. Смолка, драма. Смолка цьвіцець на лузе. Палуж Краснап. Ужо на ўсіх лагох смолка атцьвіла, i яе чырвоныя цьвяткі засохлі i абсыпалісь. Сохана Мсцісл. СМОЛЬ, -i, ж. Гарэлае, дым. Недзе смольлю пахніць — наверна, лес гаріць. Слаўнае Мсцісл. СМОРАД, -у, м. Смурод. Смород пашоў пы хаці — нейкыя расься гарыць. Хвёдараўка Краснап. СМОРГ, -а, м. Пільная работа. Ох, якей у вас сёньня сморг ны пряжу. Новае Сяло Мсцісл. СМОРГЫЦЬ, дзеясл. 1. Смыкаць, абрываць ліст з галінкі. Нашто ты сморгыіш лісьця з вішыньняку, яно ж засохніць бяз лісьця. Азерцы Клім. 2. Хліпаць. Вот жа сморгыя — ніяк ня ўцішыцца. Хвёдараўка Краснап. СМОРК, -а, м. Летняя пара, работа. Цяпер у нас самый сморк: бабы жнуць, а мужукі снапы возюць. Куркаўшчына Мсцісл. СМОУЖ, -а, м. заал. Смоўж, слізняк лесавы. Л янь, якей страшный смоўж сядзіць на корані абабка. Хвёдараўка Краснап. Пайдзем скорей, ато паўзеш, як смоўж, дык смаўжу i бог вялеў поўсьць, пытаму што ў яго ног німа. Арцёмаўка Міласл. СМУЖ, -а, м. Смоўж. Вунь паўзець смуж, я баюся — ён гадкій, склізкій. Юр-' каўка Крыч. СМУРІЖЫНЬНЯ, -я, н. Смурыжанне. Кінь смуріжыньня, толькі ўрем'я траціш, луччы вазьмі ў дзядзькі аммас ды атреж. Крывы Лес Росл. СМУРОД, -y, м. Смурод. Пы хаце naнёсься ему род ад печкі, Лапаціна Мсцісл. Якій ета ў хаці смурод, верна, комін закутан? Канічы Касцюк. У хаце ат пырысят, ягнят i цілят такі смурод, што дыхаць нільга. Сохана Мсцісл. СМУРОДА, -ы, ж. бат. Парэчка чорная. Смурода яшчэ ні пасьпела: спелыя смурода бываіць чорныя. Восаў Краснап. СМУРЬІЖЫЦЬ, дзеясл. [Смуражыць], церці. Пысмурыж вярёўку, каб кайстру абцерць. Дарагая Крыч. Смурыжу аборкыю бутылку, хачу атрезыць. Горкі Краснап. СМУТ, -а, м. Смутак. Такей у міне на душе смут, што хоць вОўкым вый. Залесавічы Крыч. СМУТА, -ы, ж. Смутак, сум. Посьлі сьмерці сына ў яе тыкая на ліцэ смута, што аж страшна глядзець, здаецца, што іна i сьміяцца ня ўмела. Слаўнае Мсцісл. СМУТЛГВА, прысл. Сумна. Смутліва неік ны душэ: плакыць хочыцца. Слаўнае Мсцісл. СМУТНЫЙ, прым. Сумны. Хвёдырь ходзіць нейкій смутный, што йта зь ім такоя? Новы Свет Краснап. Чаго ты, Паўлюк, такі смутны сяньні? Касцюшкавічы Крыч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўремя
5 👁
 ◀  / 512  ▶