Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
таіць што, не аддаць. Янкель-ткі скруціў мне тры рублі — ні атдаў. Клімавічы. СКРУЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Скручваць. Хлопіц cray скручывыць свае паперкі ў трубку i хацеў іці, алі яго зыдзіржаАі. Слаўнае Мсцісл. СКРУЧЫНЫЙ, прым. Скручаны. Ідзём мы пы дарогі, аж бачым — ляжыць нейкыя лахманіна скручыныя. Арцёмаўка Міласл. СКРЫВАЦЬ, дзеясл. Раскрываць. Хуць Храмёнык i накрыў крышу, а прыйшлося скрываць яе. Палуж Краснап. СК.РЫВЩЦА, дзеясл. Скрывіцца. Твой левый сапог скрывіўся, зынясі яго ты к caпожніку, ніхай пыправіць. Прусіна Касцюк. Твыя хата нешта скрывілась. Зялёны Сарай Мсцісл. / СКРЫГАЦЬ, дзеясл. Скрыгатаць. Ня скрыгый зубамі, ато мне жутка ат етыга дзелаецца. Канічы Хоцім. СКРЫЛЕК, -лька, м. Памянш. ад скрыль. Маці дыла старцу скрылёк сала. Kiсялёва Буда Краснап. Парэж бульбу скрылькамі, зварым з салым. Парадзіна Мсцісл. СКРЫЛГ, -лёў, мн. л. Нарэзаная i падсмажаная на скаварадзе бульба. Сёньня на 'бед жжар скрылёў. Камароўка Крыч. СКРЫЛЬ, -я, м. Скрыль [луста], скіба. Атрэзыў сабе скрыль хлеба i есьць з вадою. Іванаўка Хоцім. Яму нада бальшэй скрыль хлеба атрезыць. Арцёмаўка Міласл. Нарэзыла бульбу скрылямі. Палуж Краснап. СКРЫЛЯЦЬ, дзеясл. [Скрыляць], рэзаць [скрылямі]. Скрыляй бульбу ў крупеню. Палуж Краснап. АСКРЫНА, -ы, ж. Скрыня. Чаму ета скрына адчынена — ты брала што? Іванаўка Хоцім. СКРЫНКА, -i, ж. 1. Скрынка, скрыня. Скрынка поўна бяльлём ныкладзена. Журбін Бялынкав. У скрынкі с.таіць пыстыялка, вазьмі ды еж. Касцюковічы. Зося рызыбралыся i схувала адзеньне ў скрынку. Шумячы. 2. Шуфляда ў стале. Пашукай у стале ў скрынцы ножыка. Гібалы Касцюк. Пыкладзі шыла ў скрынку у стол. Немерка Paeнян. / СКРЫНЯ, "i, ж. Скрыня, вялікі сундук. Бацька купіў мне скрыню на пысагу. Маляцічы Крыч. Мыя скрыня вялікыя — уся адзежа ўлезіць. Азерцы Клім. Палож хустку ў скрыню. Мсціслаў. У яе пылатна цэлыя скрыня. УсполЛе Раснян. Ныткала пылытна цэлую скрыню. Гарбавічы Касцюк. СКРЫПАЦЬ, дзеясл. Скрыпаць. Ня скрыпый дзьвярьмі, ато ўзбудзіш бацьку. Канічы Касцюк. СКРЫПЁЦЬ, дзеясл. Скрыпець. Новая вось скрыпіць. Усполле Раснян. Нешта нашы вароты скрыпяць, падмазаць нада, штоб ні скрыпелі. Журбін Бялынкав. СКРЫШЦА, -ы, ж. Коіііык. Ідзі насып скрыпіцу бульбы. Бялшічыпа Мсцісл. СКРЫПКА, -i, ж. Скрыпка. У яе ны свадзьбе ігралі скрыпка, гармонь i бубін. Пірагова Мсцісл. СКРЫПЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад скрыпка. Але i звонка твыя скрыпычка — добра йграіць. Белт Мох Мсцісл. СКРЫПЫШНІК, -а, м. бат. Скрыпень вузкалісты. Скрыпышнік цьвіцець краснымі кылакольчыкамі. Хвёдараўка Краснап. СКРЫСЁНЬНЯ, -я, н. Нядзеля. У ета скрысеньня будзіць Самклідзіна вясельля. Гарбавічы Касцюк. Прыхадзі ў скрысеньня ці ў пынядзелык — абы-калі. Старае Сяло Мсцісл. СКРЫУДЗІЦЦА, дзеясл. Скрыўдзіцца, пакрыўдзіцца. H i кажы пры яго так, ато пачуе, дык скрыўдзіцца. Парадзійа Мсцісл. СКРЫШЫЦЬ, дзеясл. Скрышыць. Трэда дробна скрышыць сала ў тоўчынаю бульбу. Капічы Касцюк. СКРЮТЫК, -тка, м. Скрутак. Панёс ён нейкій скрютык пыд пахый, а што ў ім, я ні бачыў. Крывы Лес Шумяц. СКРЯБГЛКА, -i, ж. Скрэбніца. Пашукай скрябілку, нада кыня пашкресьць. Камічы Касцюк. СКУБАНЫИ, прым. Скубены. Етыя мычкі скубаныі, можна дзелыць кудзелю i прясьць. Боханы Росл. СКУБЛІНЫЙ, прым. Скубены. Я ўжо дорьгыный, скубліный, як той гарох npi дарозі: хто йдзе — той скубнець. Серчыцы Краснап. СКУБСЬЦЬ, дзеясл. Скубці. Баба пычыла скубсьць пер'я. Палуж Краснап. Едзь, мыя дачушка, бяз кубла, || Чаму мне мычычык ня скубла. 3 нар. песні, M. Г. 24. СКУВАЦЬ, дзеясл. Цкаваць. Дос табе скуваць ны мяне людзей i ныгыварівыць ім ны мяне ўсяго. Л і яго двыра прайці нільзя: сыбакымі скуець. Арцёмаўка Міласл. СКУДЛЁІЧЫНЫЙ, прым. Скудлачаны. Учапіўсь у выласы, ледзьві вырваўсь,,скудлычыный ўвесь. Парадзіна Мсцісл. СКУЛА, -ы, ж. Скула. Скула села ны наге, дык хадзіць ні магу — так баліць. Немерка Раснян. Падумаіш, скула ікая, i зыкрануць нільзя. Маляцічы Крыч. СКУЛІШНІК, -а, м. бат. Скульнік, верадовец. Ат скулкі трэда знайсці скулішнік ды прыкласьці. Брылёўка Краснап. СКУЛКА, -i, ж. Скулка, прышчык. У брата па целі нейкія скулкі пашлі, ды балючыя. Людагошч Мсцісл. Скулка табе ў бок! Хоцімск. Села ў мяне скулка пыд naхыю, не магу руку падняць. Пірагова Мсцісл. СКУЛУНДА, -ы, ж. Аткіды, смецце, астатак. Ці многа ў цябе семя зысталося сеіць? Ат, зыстылася скулунда нейкыя. Хвёдараўка Краснап. СКУЛУПАЦЬ, дзеясл. 1. Скалупаць. Скулупаў зьверху зюм, a ўсё скінуў. Парадзіна Мсцісл. 2. Ускалупаць [ускапаць]. Лі дарогі так устыпталі, што лыпата ні лезіць, сажань таго места, a насілу скулупаў.. Брылёўка Краснап. СКУЛЬ, прысл. Скуль, адкуль. Скуль етыя людзі едуць i куды? Высокі Бор Краснап. Скуль ты ўзяўсь? Ніхто ні бачыў, як ты прышоў, а ты пыявіўсь. Боханы Росл. СКУЛЬЛЯ, -я, н. зборн. Скулле. У яго скульля на шыі села, дык паку ль прарвець— шыі ні паверніць. Арцёмаўка Міласл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перя, скрўчы
4 👁
 ◀  / 512  ▶