ціліся Іван з жонкаю i мая дачка з мужам. Пірагова Мсцісл. РОСПЫТ, -a, м. Допыт, следства. Miліцыя прыехыла на роспыт, ета што чылавека забітыга нашлі, дык npa тое. Тур'я Краснап. Цётка Лёксы пышла на роспыты ды жыніха. Горкі Краснап. Прішла на роспыты аб жыніху, што зысватыу дзеўку зь іх сіла. Б. Хутары Краснап. РОСТ, -у, м. Рост. Во бурдзіла, аршыны тры ростым будзіць! Слаўнае Мсцісл. РОСТЫНЬКІ, -ыў, мн. л. Ростань, paзыходжанне дарог. На етых ростынькых мы i рызайдземсь: табе іціць ныправа, а мне пряма. Бяседавічы Хоцім. Як дайдзем да ростынькыў — пывярні ўправа. Хвёдараўка Краснап. РОСЫЧКА, -i, ж. Расінка. У мяне ад ранку росычкі йшчэ ў році ні було. Хвёдараўка Краснап. РОСЬ, -i, ж. Імжа, драбнюткі дожджык. Ны дварэ рось нейкыя, як увосень: сыра, холадна. Гімбатаўка Мсцісл. Ныд зямлёю павіс густы туман i сыпліцца дробныя, як пыл, рось. Сохана Мсцісл. РОСЬПІСКА, -i, ж. Распіска. Рыгор даў мне росьпіску на грошы. Цірэні Равняй. Ну-ка, расчыркніся пад етыю росьпіскаю! Пірагова Мсцісл. РОСЫДЬ, дзеясл. Расці. Птушанёнык быў у пушку, a тады пінушкі пычалі росьць. Хвёдараўка Краснап. Ён як росьць, дык росьцьі Казельская Буда Краснап. РОТ, -а, м. Рот. Замуздай кыня — дай яму узіла ў рот! ён гатоў пасьледній кусок з рота вырваць. Арцёмаўка Міла.сл. РОТАЗЁЙ, -ея, м. Разява. Ротазей еты стаў сярёд вуліцы i стаіць — варон ловіць. Сапрынавічы Мсцісл. Ты, ротазей, празіваеш, нічога ня ўгледзіш. Хвёдараўка Краснап. РОУ, рова, м. Роў. Дождж размыў бальшэй роў. Шчыпаў Раснян. Пысьля дажджу повен роў вады ныцякло. Гусарка Клім. РОУНА, прысл. Роўна. Ты кажыш, што ён п'яны — палянь, як роўна ідзець i ні збочыць навыт. Ушакі Чэрык. РОУНАВАГА, -i, ж. Раўнавага. Ты цяжэй, затым i перацягуіш нас i німа роўнавагі. Ушакі Чэрык. РОУНАКАШТОУНЫИ, прым. Роўнакаштоўны, аднолькавай вартасці. Я ж думаў, што твае боты дыражэйшыя, a яны роўнакаштоўныя маім — ні даражэй ні таньней. Ушакі Чэрык. РОУНАСЫДЬ, -i, ж. Роўнасць. Якая можыць быцьміж намі роўнасьць? Ты быгаты, а я бедныя. Ушакі Чэрык. РОУНЫЙ, прым. Роўны. Етый край лучыны роўный, na ім можна лінеіць бумагу, як пы лінейкі. Арцёмаўка Міласл. Як выйдзім за етый лес, дык там роўныя плошча вёрст на сім. Крывы Лес Шумяц. РОУНЯДЗЬ, -i, ж. Роўнядзь, роўнае месца. Кругом нашае дзярэўні роўнядзь: а ні табе дрэва, a ні кусьціку. Пірагова Мсцісл. Тут тыкая роўнядзь, што нідзе ні бугрынкі, ні далінкі німа. Барысавічы Клім. РОІІІВА, -ы, ж. Росшыва. Гаспадыня распусьціла рошвы i з гэтых нітак зьвязала панчохі. У абрус ушыты рошвы. Бель Мсцісл. РУБ, -a i -бля, м. Рубель, грашовы знак. Етый руб ні пайдзёць, ён увесь пырваный. Канічы Касцюк. Пазыч мне руб грошы, калі маеш. Кокатава Мсцісл. РУБАНІЦ, -нца, м. йалена [дроў], якое павінен прывезці кожны начлежнік для агулыіага кастра. Коній прігнаў i сам npiшоў да ціпла, а дзе ж твой рубаніц, чаму ня прывёз? РУБАНІЦЬ, дзеясл. Стругаць рубанкам [габляваць]. Айдзе рубанык, будзем рубаніць дошкі — ужо высахлі. Хвёдараўка Краснап. РУБАНУЦЬ, дзеясл. 1. Рубануць, ceкануць. Як рубануў бярозу, так зараз жа i пацёк сок. Сутокі Мсцісл. 2. Сыпнуць (пра дождж). Дождж як рубануўі дык як зь відра. Горкі Краснап. РУБАНЫК, -нка, м. Гэбель. Hi знаю, чым ты затупіў мой рубанык, Іван, верна на гвозд. Канічы Касцюк. Хацеў троху naчысьціць дошку, ды рубанка німа, a пазычаць ісьці ня хочыцца. Шчыпаў Раснян. РУБАЦЁНКА, -i, ж. Сарочка [кашуля]. Во асколи, яму ж надзеніш у раньні рубацёнку, а к вечыру дык ужу як пумяло — зноў мыць нада. Арцёмаўка Міласл. У кыпірацыі нічога ні даюць, дажы січчыку, німа ш чаго дзіцёнку i рубацёнкі пашьщь — голыя бегыюць. Крывы Лес Шумяц. РУБАХА, -i, ж. Сарочка, кашуля. Пышоў Міхась у красный рубахі i рямнём пыдпыясыный. Азёрцы Клім. ён у лазьню пойдзець, нада яму даць споднікі i рубаху, а мыла, венік i мычалку сам знойдзець. Арцёмаўка Міласл. РУБАШКА, -i, ж. Сарочка, кашуля. Ад іскры рубашка зацьмела, дык вось i дзірачка зьдзелылась. Сохана Мсцісл. Ушый у рубашку цьвіклю, а я пыбягу гузікаў купіць. Касцюковічы. РУБЁЛЬ, рубля, м. Рубель. Рубель грошы паціраў. Башары Раснян. Аштрыхувалі мяне на дзесяць рублёў за няздачу прыдналога, цяпер бяры йдзе хочаш. Пірагова Мсцісл. РУБЁЦ, рубца, м. Рубец. Рубец у рубашкі дужа бальшэй — падмьиикый режыць. Крычаў. На віску, кыля валосься рубец ацтаўсь. ГІарадзіна М.сцісл. РУБПДЬ, дзеясл. [Секчы], сячы. Гетай тапор дужа атойстраны, добра рубіць. Пірагова Мсцісл. Лес рубяць, аж тыпары зьвіняць. Мацутаўка Раснян. РУБЧЫК, -а, м. Жэрдка, якою прыціскаюць салому, сена на возе, рубель. Рубчык пулумаўся, увязывыючы снапы. Хвёдараўка Краснап. РУБШЧЫК, -а, м. Цясляр. Рубшчыкі ўжо пычалі хату рубіць. Куляшоўка Клім. РУГАНЬ, -i, ж. Лаянка. Гэта ж нада м-ець цярплівысьць, каб знасіць такую ругань. Лешчынка Мсциел. РУГАЦЦА, дзеясл. Лаяцца. Я ды цябе з ласкый, а ты ў адказ ругццца. Старае Сяло Мсцісл. РУГАЦЬ, дзеясл. Лаяць. Во ужу ныдругаіцца над ёю мужык: i б'ець, i ругаіць
Дадатковыя словы
асколй, бець, пяны, рўбчык, туря
5 👁