ПЫШНЫЙ, прым. Горды, надзьмуты [пыхлівы]. Якей ты пышный стау — ні падыйсьці ды цябе, ні зыгыварыць ні пытрапіш. Хвудараўка Краснап. ПЫШЧАСЬЦЩЦА, дзеясл. Пашчасціцца. Бацьку пышчасьцілыся ныпасьці на добрыга купца i сходна прыдаць няньку. Палуж Краснап. ПЫШЧЫКАТУРЫЦЬ, дзеясл. Патынкаваць. Нада зьвёскі прывезьць, хату думаю пышчыкатурыць, цяплей будзець. Новы Дзедзін Міласл. ПЫШЧЫКЛЫТАЦЬ [пышчыкытаць], дзеясл. Паказытаць. Пышчаклыталі хлопца: спірьва ён дужа сьміяўсь, а пысьля стау крічаць i плакыць — шчакоткі баіцца. Трубільня Краснап. ПЫШЫНЦЫВАЦЬ, дзеясл. Пашаицаваць, пашчасціць. Яму пышынцывала — знайшоу кашэль з грашмі. Парадзіна Мсцісл. Пышынцывала у дарозі — пылавіну ехыў з кумым. Слаўнае Мсцісл. ПЫШЫПТАЦЬ, дзеясл. Пашаптаць. Трэба пышыптаць ат наўроку. Нова-Ельня Краснап. Вогнік нада вуглём абвесьць ды пышыптаць, як мяне вучыла бабчыха, дык пройдзіць. Касперка Міласл. ПЫШЫРПАЦЬ, дзеясл. Пашарпаць, падраць. Ты ўжо сваю сарочку пышырпаў. Канічы Касцюк. ПЫЯВЩЦА, дзеясл. З'явіцца. Месік на небе толькі што пыявіўся. Усцінавічы Краснап. Ваня! Ужо галубіняткі ў катуху пыявілісь. Новыя Капачы Мсцісл. ПЫЯГЛІЦЦА, дзеясл. Паквапіцца. Ня думай, што хто-небудзь пыягліцца ны такога кыня — ета ж скура адна. Сохана Мсцісл. Пыягліўся ны такоя дабро, ня мог знайсьці лепшый дзяўчыны. Глупікі Крыч. ПЫЯДЗШКА, -i, ж. Паядынак, змаганне. Выйшлі хлопцы на пыядзінку — хто скарей піряплывець ряку. Касперка Міласл. ПЫЯДУХА, -i, ж. Яда. H y ŭ пыядухі было ны вясельлі. Палуж Краснап. Як лета — дык новыя пыядуха — грібы. Парадзіна Мсцісл. ПЫЯСОК, -ска, м. Паясок. Пыдпіражы пыясок. Які прыгожы ў цябе пыясок. Мацутаўка Раснян. Аперажам мы цябе зылатым пыяском. Пірагова Мсцісл. ПЫЯУКА, -i, ж. Вынік [з'яўленне]. За дзень выкыпылі калодзісь у трі сажні глыбіні, а пыяўкі німа — вады ŭ ні чуваць. Касцюковічы. ✓ ПЭКНУЦЬ, дзеясл. Выцяць злёгку [пляснуць]. Я яго ня біў, a толькі.пэкнуў na мордзі. Маластоўка Краснап. ПЭКЫЦЬ, дзеясл. Біць не вельмі моцна [пляскаць]. Хіба ён б'е, ён толькі так, пэкыіць na мордзі. Маластоўка Краснап. ПЭНЗАЛЬ, -я, м. Пэндзаль. Трэба бяліць столь, але німа пэндзыля. Вярбоўка Раснян. ПЭНСОВЫИ, прым. Тлустачырвоны. Такіх чырвоных губ я йшчэ ні бачыў, ну прама пэнсовыя! Ушакі Чэрык. ПЭРКЫЛЬ, -ю, м. Паркаль. ДзяўчынГ купіла пэркалю на хустку. Лапаціна Мсцісл. Пэркыль толькі i йдзець на йсподнія бяльлё. Слаўнае Мсцісл. ПЭУНА, прысл. Пэўна. Ета я пэўна ведаю. Сохапа Мсцісл. Пэўна што на тым тыдні пычанець сьнег таіць. Мацутаўка Раснян. _ / ПЭУНЫЙ, прым. Пэўны. Маріц яшчэ ня пэўны вясновы месіць — у ім яшчэ буваюць мы разы. Гібалы Касцюк. ПЭЦКАЛЬ, -я, м. Пэцкаль, дрэнны майстар. Ц і ж ета кываль? Ета пэцкаль, ён табе нічога па-люцку ні зьдзелыіць. Канахоўка Клім. ПЭЦКАЦЬ, дзеясл. Пэцкаць. Чаго ты выляісься пы зямлі — толькі адзежу пэцкаіш. Старае Сяло Мсцісл. ПЯВУН, -a, м. [Спявак], пявун. Мыкарь — пявун зьвесный: ён пець любіць i ўсягды зь дзеўкымі пяець. Клясін Краснап. ПЯВУНЬНЯ» -i, ж. Пявуння, спявачка. Матруна наша ой якая пявуньня: як зыпяець, дык люба слухаць. Маластоўка Краснап. ПЯКНУЦЬ, дзеясл. 1. Выцяць [ляпнуць]. Як пякнуў яго бульбінай, дык ён аж ойкнуў. Парадзіна Мсцісл. 2. Упасці. Пякнуў на зямлю крындаш. Хвёдараўка Краснап. ПЯКНУЦЦА, дзеясл. Упасці [ляпнуцца аб зямлю]. Дзіцёнык як пякнуўсь з печы, дык ніжывога пыднялі. Парадзіна Мсцісл. ПЯКОЛКА, -i, ж. Гзымс над печкаю, месца, дзе кладуць запалкі. Сьпічкі ны пяколцы ліжаць. Тэкліна Шумяц. ПЯКОЛЫК, -лка, м. 1. Пяколак. Пыкладзі сірнякі ны пяколык. Хвёдараўка Краснап. Вазьмі ны пяколку сьпічкі. Дубеец Касцюк. 2. Пячурка ў сцяне печы. Пылажы яблыка ў пяколык, ніхай аттаніць, ато яно мёрзла i есьці нільзя. Канічы Ка,сцюк. ПЯКОТА, -ы, ж. Спёка, сухмень. Ат такія пякоты ажно гылыва баліць i працуваць на полі цяжка. Сохана Мсцісл. Который дзень стаіць тыкая пякота, што на noлі няможна трываць. Сохана Мсцісл. ПЯКОТКА, -i* ж. Пякотка, пячайка. Мяне сяньні цельны дзень пякотка пячэць. Глупікі Крыч. Алі ж тыкая пыкотка ад гуркоў — як жару хто ў сярэдзіну насыпаў. Парадзіна Мсцісл. Сяньні мяне целый дзень мучыць пякотка. Бяседавічы Хоцім. ПЯКУН, -a, м. Пякун, пякучы. Сяньні мароз-пякун: верна, градусыў дваццыць будзіць. Маластоўка Краснап. ПЯКЩСЬ, дзеясл. Пячыся. Усадзіла пірагі — ці будуць яны пякцісь ці не? Нетто печ ні ныпалілась. Пацкава Мсцісл. 4 ПЯКУЧКА, -i, ж. Пякотка, пячайка. Як толькі зьем кіслыя яблыка, так пычынаіць пякучка пячы. Дзянісавічы Навазыбк. ПЯКЫЦЬ, дзеясл. Пукаць, падаць. Яблыкі пякыюць ны зямлю. Палуж Краснап. ПЯЛЕГЫВЫНЫИ, прым. Пялегаваны, пёшчаны. Пялегывыныя дзеўка — абы чага есьць ні будзіць. Палуж Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, зяўленне, хв^дараўка
35 👁