Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
толькі яго i бачылі. Гарадзецкая Краснап. Дзеўка пыхнула — i німа. Парадзіна Мсцісл. 2. Пачырванець. Як скызалі яму пры яго дзялы, дык ён аж пыхнуў ад copaму. Палуж Краснап. ПЫХЫВАНЬНЯ, -я, н. Пахаванне. Пысля пыхываньня мірцьвякоў спрыўляюць помінкі. Арцёмаўка Міласл. ПЫХЫВАЦЬ, дзеясл. Пахаваць. Як прыдзіцца пыкынаць, дык некыму пыхываць. Брылёўка Краснап. ПЫХЫДЗЯКА, -i, м. I. Жабрак. Бедный пыхыдзяка зайшоў к нам, дык мама дыла яму хлеба. Хвёдараўка Краснап. 2. Бадзяга. Пыхыдзяка нейкій пыявіўсь, пывалока, штоб наго ні ўкраў. Там жа. ПЫХЫЖАЛЫЙ, прым. Хадж алы, бывалы чалавек. Ен чылавек пыхыжалый, усё жыцьцё ў дарогі — ён увесь сьвет аб'езьдзіў. Арцёмаўка Міласл. Етый чылавек па сьвету пыхыжалый, нічога не баіцца. Слаўнае Мсцісл. ПЫХЫЗЯЙНІЧЫЦЬ, дзеясл. Пагаспадарыць. Мне ўжо раз дывялось пыхызяйнічыць, дык я знаю, што значыць быць хызяіным. Бяседавічы Хоцім. ПЫЦАЛУВАЦЦА, дзеясл. Пацалавацца. Дывай ужо ны астаньні пыцалуемся. Пірагова Мсцісл. ПЫЦАН, -а, м. Тоўсты чалавек. Што яму, пыцану етыму, атходзіць, яго за лоем ні прыбярэш. Хвёдараўка Краснап. ПЫЦАПЫЦЦА, дзеясл. Памацаць. Пыцапыйся за доилку, як шыстаецца. Хвёдараўка Краснап. ПЫЦІГАЦЦА, дзеясл. Пацягвацца. Прашнуўся я i пычаў зіваць i пыцігацца, што аж у суставах захрусьцела. Арцёмаўка Міласл. ПЫЦІРАЦБ, дзеясл. Згубіць, страціць. Я свой ножык-цыганчык пыціраў. Брылёўка Краснап. Мы ехылі i дарогу пыціралі. Арцёмаўка Міласл. ПЫЦЬ, -я, м. Лапаць. Рыстыптаўсь мой пыць, верна, двору ні дайду. Новае Сяло Мсцісл. ПЫЦЯГВЫЦЬ, дзеясл. Пацягваць, піць патроху. Сеў лі пяньчука i пыцягвыя мылако пряма з бутэлькі. Восаў Краснап. ПЫЦЯГНУЦЦА, дзеясл. Пацягнуцца. Пыцягнуўся, ажнуць гылыва зыбалела. Зяціна Мсцісл. ПЫЦЯГНУЦЬ, дзеясл. 1. Пацягнуць. Пыцягнулі дохлыга кыня ны канішча. Нова Ельня Краснап. Ішоў два дні ня еўшы, дык так абясьсіліў, што ні магу ног пыцягнуць. Арцёмаўка Міласл. Штоб ніхто не залез у сад, мы па версі агарожы ішчэ кылючым дротым пыцягнулі. Ушакі Чэрык. 2. Пайсці. Хлапец згадзіў трошку, а тады пыцягнуў двору. Палуж Краснап. Пыцягнім, хлопцы, ды двара. Хвёдараўка Краснап. 3. Выцяць. Пыцягнуў яго па сьпіне разы два, дык i завыў. Там жа. ПЫЦЯПЛЁЙ, прысл. Цяплей. Ныпрятувыйсь пыцяплей, ато дужа сьцюдзёныя надвор'я сяньні. Бяседавічы Хоцім. / ПЫЦЯЧЫ [пацёч], дзеясл. Пацячы. Яны пакуль пабедыюць, дык пы стале пуцікі пыцякуць. Кокатава Мсцісл. ПЫЧАРНЁУШЫЙ, прым. Пачарнелы. Мост у нас такей пычарнеўшый, што яго цяпер зы два дні ні адмыіш. Бяседавічы Хоцім. ПЫЧАРНЁЦЬ, дзеясл. Пачарнець. 1 цела 'т нягоды пычарнела. Маластоўка Краснап. ПЫЧАСТУНЫК,' -нка, м. Пачастунак. Цётка зызвала двору i пычастункыў ныдывала, во сколькі, глядзі. Палуж Краснап. ПЫЧАТЫК, -тка, м. Пачатак. Пычатык песьні харошый, a канец нікуды ня годзін. Арцёмаўка Міласл. Спычатку naмкнуўся іці ў адзін бок, а тады пашоў нызад. Сохана Мсцісл. ПЫЧАЦЦА, дзеясл. Пачацца. Скора пычануцца месічныя ночы — мыладзік ужу ныстаў. Касперка Міласл. Пычаліся дажджлівыя дні. Горкі Краснап. ПЫЧАЦЬ, дзеясл. Пачаць. Я злымаў летысь нагу ў млыну i з таго часу пычаў калдыбаць. Лешчынка Мсцісл. Зоська з Ганный пычалі ціха гыварыць, а потым дывай аскірзацца. Старае Сяло Мсцісл. ПЫЧВЯКЫЦЬ, дзеясл. Пажаваць. Kaлі б ён ні прішоў у хату, дык абізацільна яму нада пычвякыць сухога хлеба. Бяседавічы Хоцім. ПЫЧЫНАЛЬНІЦА, -ы, ж. Пачынальніца. Дзеўкі, дывайце пець песьні, дзе ваша пычынальніца — ніхай пычынаіць. Малюшын Краснап. ПЫЧЫНАЦЦА, дзеясл. Пачынацца. Вісна пычынаіцца у марці месіцы — маріц першы месяц вясны. Арцёмаўка Міласл. ПЫЧЫНАЦЬ, дзеясл. Пачынаць. Дывай, будзем пычынаць мылаціць. Канахоўка Клім. Німаведыма што дзелыць — ці пычынаць касіць, ці пыдыжджаць. Арцёмаўка Міласл. ПЫЧЫРВАНЁЦЬ, дзеясл. Пачырванець. Дзяўчына пычырванела ад стыду. Залесавічы Крыч. Парэчкі ў садзе ужу пычырванелі — пасьпеюць скора. Куляшоўка Клім. ПЫЧЫСАЦЬ, дзеясл. Пачасаць. Пыдай-ка мне грібянец, нада гылаву пычысаць. Бяседавічы Хоцім. ПЫШАНЩА, -ы, ж. Пшаніца. Жжалі жыта, a січас пыра i пышаніцу жаць. Baciлеўка Хоцім. ПЫШАШШНЫЙ, прым. Пшанічны. Елі пышанішны хлеб. Чыгрынаўка Раснян. Дадому, госьцікі, дадому, || Паелі конікі салому, II Пышанішную аторю. 3 нар. песні, M. Г. 37. ПЬІШКА, -i, ж. Пышка, пампушка. М ука белыя, дык i пышкі вышлі добрыя на выглід i смашныя-тыкі. Тур'я Чэрык. ПЫШКРАБЫЦЬ, дзеясл. ГІаскрэбаць [падрапаць]. Нывалілысь ны яго нуда, усё цела пышкрабыў. Канічы Касцюк. ПЫШКУМАЦІЦЬ, дзеясл. Пашкумаціць, разарваць на інматкі [пашматаваць]. Скора ты свой пінжак пышкумаціў, пряма ны кускі. Канічы Ка.сцюк. ПЫШКЫДЫВАЦЬ, дзеясл. Пашкадаваць. Якей ён сын — бацькі родныга ні пышкыдываў. Парадзіна Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абезьдзіў, надворя, туря, цягнўць
3 👁
 ◀  / 512  ▶