ПЯЛЁГЫВЫЦЬ, дзеясл. Пялегаваць, залішне ўдзяляць увагі, дастаўляць усё. Адзін у іх сын, дык. пялегыюць яго — штоб муха, ны яго, крый бог, ні села, аммахываюць. Хвёдараўка Краснап. ПЯЛЕСКАЦЬ, дзеясл. Паласкаць, пялёхаць. Трэда іціць на речку пялескаць анучкі. Канічы Ка,сцюк. П'ЯНІЦА, -ы, м. П 'яніца. П 'яніца ён вікавешный, яго ўжу нічым ні ўдзяржыш, ён i памрэць калі-небудзь ат гарелкі. Apцёмаўка Міласл. Аддыла мяне маці за горкыю п'яніцу. Канзхоўка Клім. П'ЯНЫЙ, прым. П 'яны. Нізьвініце мяне, кумочкі, што я сяньні іТяный. Слаўнае Мсцісл. Абрыдла мне слухаць лаянку п'яных. Сохана Мсцісл. ПЯНЬКА, -i, ж. Пянька. Пянькі зусім мала, адна сувылка. Парадзіна Мсцісл. Мяліца ніспраўныя — псуіць пяньку. Янаўка Мсцісл. ПЯНЬКОВІШЧА, -a, н. Месца, дзе мочаць каноплі. Зывязі ты сяньні пяньку ны пяньковішча, нада ўжо нымачыць. Хвёдараўка Краснап. ПЯНЬКОВЫЙ, прым. Пяньковы, зроблены з пянькі. Цяперь во пышла мода ряменныя гужы дзелыць, даўней бывала, дык толькі пяньковыя, i езьдзілі. Бя,седавічы Хоцім. ПЯНЬКУЧЫШЧА, -a, н. Месца, дзе мочаць каноплі. Поўныя пянькучышча пянькі ныклалі, аж гнеты ні топяць яе. Бардзіч Краснап. ПЯРВУСЫДІНКА, -i, ж. Карова, што першы раз ацялілася. Ета карова пярвусьцінка: першым целім сёліта. Восаў Крыч. ПЯРДЗІНА, -ы, ж. бат. Грыб. H i бяры етый грыб. Ета пярдзіна, ён — як атрава. Хвёдараўка Краснап. ПЯРЁВІСЛА, -a, н. Перавясла. Ты луччы круці пяревісла, штоб ні разьехылісь сналы. Восаў Краснап. ПЯРЁДНІЙ, прым. Пярэдні. У калёсых заднія каткі болыйыя, чым пяреднія. Парадзіна Мсцісл. ПЯРЁДНЯ» -i, ж. Перадня, тоўстая вяроўка, якая завязваецца за рубель з пярэдняй часткі воза. Пяредня ў цябе ужу старыя, глядзі — парьвецца, i гнёт пыляціць ціряз воз. Палуж Краснап. ПЯРЁКЛІЦБ, -i, ж. Ганак у клеці. Hi бярі ключа ат клеці, хамуты ліжаць ны пярекліці. Арцёмаўка Міласл. ПЯРО, -a, н. Пяро. Пяро маё ўжо caпсывалыся — ня пішыць. Шарэйкі Касцюк. ПЯРЬСЫДЁНЫК, -нка, м. Пярсцёнак. Дай мне свой пярьсьцёнык, ён ікрас мне ны паліц. Ушакі Чэрык. Якій красівый пярьсьцёнык у Мар i ны руке. Канічы Касцюк. Хлопіц зьняў у дзяўчыны з пальца сярэбрыный пярьсьцёнык. Сохана Мсцісл. ПЯРЬСЬЦЁНЫЧЫК, -чка, м. Памяти, ад пярьсьцёнык. Зылатэй пярьсьцёнычык на руку надзелі — рыспрішчайсь з дзявоцкый волій. Дзянісавічы Навазыбк. ПЯРСЬЦГСТЫЙ, прым. 3 шырокімі персямi, грудзямі. Шурокія персьці ў кыня *— пярсьцістэй конь. Хвёдараўка Краснап. ПЯРУН, -a, м. Пярун. Пярун разьбіў дрэва. Вярбоўка Раснян. УХвядоса пярун спаліў гумно з дабром. Лешчынка Мсцісл. Я надта баюся мыладні i пяруна. Іванаўка Хоцім. ПЯРЬІНКА, -i, ж. Пярынка, перына птушкі. П тушка ськінула дужа прыгожую пярынку. Маластоўка Краснап. ПЯРЭВЫЛЫМ, прысл. Наў.скач, галопам. Конь сыіірша бег т рюш ком, а затым побег пярэвылым. Хвёдараўка Краснап. ПЯРЭДНІЙ, прым. Пярэдні. Пярэднія вось скора зломіцца. Пярэдні каток злымаўся. Та ni на Клім. ПЯРЭДНІК, -а, м. Фартух. Ад майго пярэдніка адырваўся матуз. Камароўка Крыч.і ПЯРЭДНЯ, -i, ж. 1. Першы ад увахоўду пакои у доме. У ix дом бальшэй; увайшоўшы — пярэдня, а там сталовыя, спальня i зал. Арцёмаўка Міласл. 2. Пярэдняя частка спадніцы, што закрываецца хвартухом — яна можа быць з іншае матэрыі. У спадніцы альляныя пярэдня. Машавая Бялынкав. 3. Разрэз сарочкі наперадзе. У маёй сарочцы вышываныя пярэдня. Бяседавічы Хоцім. ПЯРЭДЫШНІЙ, прым. Папярэдні. Пярэдышній конь, што мы глядзелі, быў луччы, здаецца. Палуж Краснап. ПЯРЭКЛЩЫДЯ, -я, я. Ганак каля клещ. Юрка зьлез ны пярэкліцьця ды зваліўсь аттуль. Камароўка Крыч. Пылажы хамуты ны пярэкліцьця. Вітрунь Касцюк. ПЯРЭЧЫНЬНЯ. -я, я. Супярэчнаець. Зыўсяды ў гэтыга чылавека было пярэчыньня між словам i дзелам: калі скажыць, што зробіць добра, ты чыкай, што зробіць дрэнна. Ушакі Чэрык. ПЯСКЛЕНЫК, -нка, м. Куранё. Пясклёнык цыгаець, матку згубіўшы. Забалоцце Аршан. ПЯСОК, пяску, м. Пясок. ДзецІм абы пясок, дык яны будуць бавіцца. Куляшоука Клім. Сёліта наплыў вялікі на лузі, дык косы скора тупяцца ад пяску. Барысавічы Клім. Трэба пяску пасыпаць ны каўзель, ато дзеці голывы пырызьбіваюць. Шарэйкі Касцюк. ПЯСОЧЫК, -чку, м. Памянш. ад пясок. Жоўцінькі пясочык на дне ручая, i рыбкі відна, як плаваюць. Куляшоўка Клім. Тут німа пясочку, а 'дна твань. Маластоўка Краснап. ПЯСТОТА, -ы, ж. Пястота, пешчанне. Вот ужу пястота яму була у маткі: кукобіла ужу луччы німа куды. Арцёмаўка МГ ласл. ПЯСЬЦЁПА, -ы, ж. Пястун, пястуння. Твоя дычка пясьцёпа. Хоцімск. ПЯТКА, -i, ж. Пятка, запятак. Лапыць гатоў, толькі застаецца пятку зыківірзаць. Хвёдараўка Краснап. ГІЯТНІК, -а, м. 1. Вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі. А ніхай цябе, так стукнуў, што дзьверы з пятніка ледзь ня выліцілі. Хвёдараўка Краснап. 2. Наогул вушак. Ударыўся гылавою аб пятнік. Машавая Бялынкав. ПЯТОК, пітка, м. Пяць. На сьніданьня я пяток яец зьеў. Палуж Краснап. Да Вяр
Дадатковыя словы
пяны, пяных, пяніцу
7 👁