Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПЫБЯЛЩЬ, дзеясл. Пабяліць. Мы сяньні сваю хату пыбялілі. Арцёмаўка Miласл. Я ужо сваё пылатно пыбяліла. Глупікі Крыч. ПЫВАГА, -i, ж. Павага. Зы бацьку усюдых яму тыкая пывага, харошый быу чылавек яго бацька, вечны никой яму. Бяседавічы Хоцім. ПЫВАЖНЫСЬЦЬ, -i, ж. Паважнасць, станавітасць. Куды там! Такая у яго пыважнысьць стала, што ого! У чыны улез. Добрае М,сцісл. ПЫВАЛЩЦА, дзеясл. Паваліцца, упасці. Ішла я па вуліцы, а наперадзе мяне — Ігнат: аглянууся ны мяне, пасьлізнуўся ды пываліўся ў гразь. Зоры Чэрык. Чэрыз бор сысна пывалілыся, || А з кумым кума пысварылыся. 3 нар. песні. Залачова Мсцісл. ПЫВАЛЩЬ, дзеясл. Паваліць. Нашто ты пываліў мех, хай бы ён стыяў, ато паднімаць цяжка. Негін Касцюк. Пываліў ужо сьнег, ды якім вялікім хлопым! Ушакі Чэрык. ПЫВАЛОЧЧА, -а, м. Дадатак да валокі зямлі. Сёньня мы паедзім араць на пывалочча. Тур'я Чэрык. ПЫВАРОТКА, -i, ж. Паварот. У канцы сіла ёсьць пываротка ў другую вёску, вось па ей i едвь. Лешчынка Мсцісл. Даехыў ды пывароткі i ні знаіць, пряма ехыць ці пывярнуць. Арцёмаўка Міласл. ПЫВАРОТЛІВЫЙ, прым. Паваротлівы, жвавы. Якій ты ні пываротлівый, трі шагі табе ступіць, як гылаву далоў. Канічы Касцюк. ПЫВАСНУЦЦА, дзеясл. Моцна заснуць [уваспацца]. Дзеці пываснуліся — нічога ня чуюць. Бардзіч Краснап. ПЫВІНШУВАНЬНЯ, -я, н. Павіншаванне. Ды паноў на кыляды хадзілі з пывіншуваньням, а за ета пан дываў поўрубля, калі рубель. Дзянісавічы Навазыбк. ПЫВЯДЗЁНКА, -i, ж. Звычай, завядзенне. У міійчан тыкая ўжо пывядзёнка: хоць i хочыць есьці, але кажыць — «сыт». Тур'я Краснап. ПЫВЯРНУЦЬ, дзеясл. 1. Павярнуць. Hi знаю, куды ехыць, ці пряма, ці пывярнуць на ету дарогу. Арцёмаўка Міласл. 2. Перавярнуць. Пывярні дошку абзоім уніз. Мсціслаў. ПЫГАДЖЫНЫЙ, прым. Папсаваны. . Пыгаджыныя ў гародзі грядкі — нійначай свіньня ўлезла. Малюшын Краснап. ПЫГАДЗІЦЬ, дзеясл. Папсаваць. Ня ўмеіш ты прасьці, глядзі, сколькі нітык пыгадзіла. Пірагова Мсцісл. Во, аддыла шыць кажушок, дык так пыгадзілі, што ŭ надзець нільга. Парадзіна Мсцісл. ПЫГАДЗГЦЬ, дзеясл. Пачакаць. Пыгадзі-ка, я прайду, быццам міма іду, i гляну, што ён там дзелыіць. Арцёмаўка Міласл. Пыгадзі трошку, я зараз вярнуся. Кокатава Мсцісл. Нада пыгадзіць, можа яшчэ бацька пад'едзіць, тады ўмесьці будзім вячэріць. Арцёмаўка Міласл. ПЫГАЛІЦЦА, дзеясл. Пагаліцца, паквапіцца. Пьігаліўсь' на чужоя добрае. Пірагова Мецісл. Йашоў ны каго пыгаліцца, i была б дзяўчына, ато брыдота адна. Лешчынка Мсцісл. Ня бойсь, ні ўкрадуць — хто ны такое дабро пыгаліцца? Парадзіна Мсцісл. ПЫГАЛОСКА, -i, ж. Пагалоска, чутка. Пышла пыгалоска, што сына забілі ны вайне. Бяседавуы Хоцім. Пыгалоска пыйшла, што Кузьма едзіць двору..Капічы КаіСЦіок. Пашлі ўжо пыгалоскі пы дзяреўні, што Зьмітрок ня будзіць з жонкыю жыць. Слаўнае Мсцісл. ПЫТАНА, прысл. Пагана, дрэнна. Сяньні ны дварэ так пыгана, што ня хочыцца з хаты вылізаць. Сохана Мсцісл. Я дужа пыгана сябе чую, каб ні зыхварэць. Лешчынка Мсцісл. ПЫГАНІЦЬ, дзеясл. 1. Паганіць. Погань етыя толькі дзяреўню пыганіць — выгнаць яе вон адцюль, штоб i духу яе тут ні було. Гаўрыленка Бялынкав. Не пыганьця вы хаты хоць лаянкай сваёй! Пірагова Мсцісл. 2. Зганіць, зганьбаваць. Родныя мама прылашчыць, a мачыха ўсягды пыганіць. Там жа. ПЫГАНЫЙ, прым. Паганы, нядобры, злы. Пыганый ён чылавек, нікога ні пыжалеіць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ПЬІГАРДНА, прысл. Пагардліва. Ен так пыгардна ны мяне пыглядзеў, усё роўна як я нічога ня стою. Слаўнае Мсцісл. ПЫГАРЭЦЬ, дзеясл. Пагарэць. Стаў галець ён з тых пор, як пыгарэў. Добрае Мсцісл. ПЫГЛАДЖЫНЫЙ, прым. Папрасаваны. Надзівай пыгладжыную кохту, ні хадзі ў пумятый. Хвёдараўка Краснап. ПЫГЛАДЗІЦЬ, дзеясл. 1. Пагладзіць. Пыгладзіў сыбаку, а ён узяў ды укусіў мяне за руку. Канахоўка Клім. 2. Папрасаваць. Пазычыла ўцюга ды пыгладзіла кохту, хвартук i хустку. Парадзіна Мсцісл ПЫГЛІДАНЬНЯ, -я, н. Паглядання. Hi надзейся ны яго пыгліданьня: ён ні ўбірягець, i сыбакі схвацюць мяса, луччы сыма глядзі. Арцёмаўка Міласл. ПЫГЛІДАЦЬ, дзеясл. Паглядаць. Глядзі, нешта Васіль ны цябе часта пыглідая— чыкай сватоў. Вярбоўка Раснян. Пыглідай тут ны майго кыня, штоб ні зайшоў у шкоду. Аляксандраўка Краснап. ПЫГЛУМГЦЬ, дзеясл. ГІаглуміць. Hi столькі зьесьць, сколькі пыглуміць, патопчыць ныгамі. Дзянісавічы Навазыбк. ПЫГЛЯД, -y, м. 1. Погляд, думка. На мой пыгляд, дык було б луччы раныиы сена згрссьць, тады іціць жаць, ато кылі б дождж ні пашоў. На мой пыгляд, дык етый конь ня стоіць такей цаны. Арцёмаўка Miласл. 2. Выгляд. На пыгляд — нічога конь, а як ны рабоці яшчэ будзіць? Там жа. ПЫГЛЯДЗЁЦЬ, дзеясл. Паглядзець. Пыглядзіш, што адным махым алынуся ў горыдзі. Слаўнае Мсцісл. Мар'я, схадзі на выр, пыглядзі карову! Паходавічы Чэрык. Лбы я зь ім стрэўсь, а там — пыгляозім. Куравічы Мсцісл. ПЫГЛЯНУЦЬ, дзеясл. [глянуць], паглядзець. Пыглянь-ка, якей месік — быццым серп. Брылёўка Краснап. Ен, як пыгляніць толькі, ды ŭ то страшна робіцца. Kaханоўка Клім. ПЫГНАЦЦА, дзеясл. Пагнацца, пабегчы наўздагон. Узяў хлуд ды пыгнаўся за ім, Хвёдараўка Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря, падедзіць, туря
5 👁
 ◀  / 512  ▶