Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПЫГНАЦЬ, дзеясл. Пагнаць. Сяньні пастух пыгнау статак пыранкі. Залесавічы Крыч. Хлопцы пыгналі коній ныўпірядкі. Хвёдараўка Краснап. ПЫГРАЗІЦЬ, дзеясл. Пагразіць. Ты яму пыгразі, дык ён улашчыцца, станіць c табою мякчэй i на ўсё сыгласіцца. Арцёмаўка Міласл. ПЫГРЫБНЯ» -i, ж. Будан або невялікі будынак над пограбам. Пыгрыбня у нас сухая, прасторныя, дык мы ўлетку сьпім тама. Канахоўка Клім. Лубка ляжыць на пыграбне. Палуж Краснап. ПЫГУЛЯЦЬ, дзеясл. Пагуляць. Зьвесна — лацьвей пыгуляць, чым работаць. Арцёмаўка Міласл. ПЫГЫВАРЫЦЬ, дзеясл. Пагаварыць. Праміж собкыю пыгыварылі npa ета ды годэі. Палуж Краснап. Пыгывары ты, Л укаш, зь ім, моіць цябе паслухыя. Канахоўка Клім. ПЫГЫНЯЦЬ, дзеясл. Пагаияць. Хлопіц сплёў бізун пыгыняць кыня. Слаўнае Мсцісл. Пыгыняй коні ды глядзі, ато тут ямкі, каб ня вывірнуцца. Бяседавічы Хоцім. ПЫД, пыда, прыназ. Пад. Скокнуў з вагону ды ŭ пыкаціўся пыд атхон. Старае Сяло Мсцісл. Пыд гару везьць воз дужа цяжка. Лешчынка Мсцісл. Увесь дзянёчык тіыд дажджом, дык прамок ды касьцей. Палуж Краснап. Чаму ета хлеб выляецца пыд ныгамі? Канахоўка Клім. Ах ты, кладычка, а ты гібкыя, || Ты ня гніся пыда мной. 3 нар. песні. Залачова Мсцісл. ПЫДАВАЦЬ, дзеясл. Падаваць. Я налезу на стог, а ты будзіш пыдаваць. Мануйлы Краснап. Рана ўстаець, песінкі пяець, II Голые пыдаець. 3 нар. песні, М. Г. 84. ПЫДАЗРГЦІЛБНА, прысл. Падазрона. ён глядзіць пыдазріцільна — у сё баіцца, каб яму ні зыдалі. Арцёмаўка Міласл. ПЫДАЙЦД, дзеясл. Падыйсці. Нешта Існат табе ківаець — пыдайдзі, паслухай, што ён табе скажыць. Бабынічы Мсцісл. Здымі ты века з дзяжы, ато хлеб ні падойдзець. Ушакі Чэрык. ПЫДАЩЬ, дзеясл. Падаіць. Маці tmдаіла карову i дыла дзецям мылыка. Арцёмаўка Міласл. ПЫДАЛІЙ, прысл. Далей. Атсунь ты свой клумык пыдалій, я тут свой пыстаўлю. Буда Рагавая Міласл. ПЫДАМНУЦЬ, дзеясл. Падмяць, падкомкаць. Ны яго пычапілыся тры хлапцы. дык усіх пыдамнуў пыд сябе — во дужый. Хвёдараўка Краснап. ПЫДАПЛЕКА, -i, ж. Падаплёка, подбіўка ў сарочцы. Як будзіш шыць мне caрочку, ні забудзься пыдлажыць пыдаплёку кыла кыўніра. Слаўнае Мсцісл. Сарочка з пыдаплёкай у два разы даўжэй носіцца. Бясодавічы Хоцім. ПЫДАРІЦЬ, дзеясл. Падараваць. Іна зьніла з свайго пальца персьцінь i пыдаріла яго мне. Бяседавічы Хоцім. Мне песіньнік пыдарілі, дык у ім шмат інціресных песень. Арцёмаўка Міласл. ПЫДАРОЖЖА, -a, н. Падарожжа, дарога. Пыдарожжа было далёкыя i цяжкыя. Горка Краснап. ПЫДАРОЖНЫН, прым. Падарожны. Пыдарожныя кыла рэчкі акашыліся нычываць. Нова Ельня Краснап. ПЫДАСЕЦЬ, -i, ж. Падасець, яма перад печкай у асеці. Пырасёнык ўзбег на гумно i ўваліўся ў пыдасець, Бяседавічы Хоцім. Лезь у пыдасець i зыпалі дровы. Хвёдараўка Краснап. ПЫДАСЕЦЫДЯ, -я, н. Падасець. Зытапі-ка ты пыдасецьця, ды харошымі драўмі, каб жыта ладна высыхла. Слаўнае Мсцісл. ПЫДАСЬПІВАЦЬ, дзеясл. Паспяваць. Ета нада ўмець так пыдасьпіваць, як ты пыдасьпеў, пряма пыд гарелку — мы толькі што селі выпіваць. Бяседавічы Хоцім. ПЫДАУЖЭЦЬ, дзеясл. Падаўжэць, стаць больш доўгім. Маё плацьця дужа каротка, алі яно загнута, прідзіцца атагнуць, дык яно пыдаўжэіць. Слаўнае Мсцісл. ПЫДАУЛІВЫЦЦА, дзеясл. Давіцца. Еж, ні пыдаўлівыйся. Бялынкавічы. ПЫДАЦЦА, дзеясл. I. Здацца, паказацца. Пыдалося мне, што тама нехта йдзе. Хвёдараўка Краснап. 2. Пайсці, накіравацца. Узяў кій у руку i пыдаўся нейдзе ў бок Магілёва. Мацутаўка Раснян. Нейкій чылавек пыстыяў на лузе i пыдаўся ў лес. Сапрынавічы Мсцісл. 3. Падацца. Ен яму ні пыдаўсь. Палуж Краснап. ПЫДАЦЬ, дзеясл. Падаць. Пыдай цадзілку, нада прыцадзіць квас, ато зычарпнуў c кускамі хлеба. Бяседавічы Хоцім. Пыдай мне вады напіцца. Гусарка Клім. ПЫДБАРОДЫВІЧ, -a, м. Падбародавіч. Эйш, якей тоўстэй пыдбародывіч зыгыдуваў! Хвёдараўка Краснап. ГІЫДБІВАЦЬ, дзеясл. Падбіваць, падцкоўваць. Яго ні нада пыдбіваць біцца, ён i так рад пабіцца, c кім случыцца. Арцё; маўка Міласл. Ен стаў пыдбіваць іх: то аднаму кіўнець ны другога, то тага таўкнець на першыга — хацеў, штоб яны пабілісь. Арцёмаўка Міласл. ПЫДБУУЛЯЦЬ, дзеясл. Падбаўляць. Пыдбуўляй яшчэ вады, ато густ будзіць, ні замесіш. Касперка Міласл. ПЫДБЫДРЯЦЬ, дзеясл. Асмельваць, падбадзёрваць. Хоць i пыдбыдрялі йго, а ткі ні 'смеліўсь паборіцца э Гаўрілам. П алуж Краснап. ПЬІДВАРОТНІЦА, -ы, ж. Падваротня. Зыкладзі пыдваротніцу, каб сьвіньні ня лезьлі. Хвёдараўка Крашап. Пыдваротніца ні была зыкладзена, i ён вьіскачыў пыд вароты. Бяседавічы ХоЦім. ПЫДВУЧЬІЦЬ, дзеясл. Падвучыць, падбіць, падцкаваць. Нада яго пыдвучыць, штоб ён у вочы ёй скызаў ета. Арцёмаўка Міласл. ПЫДВЯЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Падвязваць. Пыдвязывый лапыць хутчэй ды пайдзём, ато ні пасьпеім. Канахоўка Клім. Пыдвяжы вышы чапёлкі, ато ніты апусьцілісь. Хвёдараўка Краснап. ПЫДВЯЗЫДГ [падвёзьць], дзеясл. Падвезці. Пыдвязі мяне, браток, да Мсьціслаўля! Куравічы Мсцісл. Конікі мае сівыя || ЦІ спадзеіцісь на сілу || Ц і пыдвязіцё княгиню? 3 нар. песні, M. Г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сбдавічы
4 👁
 ◀  / 512  ▶