Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ўАБЦЯЦЬ, дзеясл. Абрубіць, абсекчы, абцерабіць. Раныиы нада гальлё абцяць, а тады ўжо пілуваць ны бярвеньні. Нашкавічы Мсцісл. Я скызаў яму сучча ў яблыні абрэзыць, a ён усю яблыню абцяў, толькі макушка зысталася. Дзягавічы Крыч. АБЧАСКІЙ, прым. Грамадзянскі [грамадскі]. Ета сад абчаскій — усім заходзіць можна. Краснаполле. АБЧЫСАЦЬ, дзеясл. 1. Абчасаць, зняць кару з бярвенняў. Заўтры абчысаць бярвенні нада, каб ня струхнелі за лета. Клімавічы. 2. Зрэзаць няроўнасці. Нада палку ны мятлу абчысаць, штоб у руку ня муліла. Сапрынавічы Мсцісл. АБЧЬІСЬЦІЦЬ, дзеясл. Ачысціць, прачысціць. Трэба ход абчысьціць, ато ні далезьць за сьнегам. Клімавічы. АБЧЫШЧАЦЬ, дзеясл. Абчышчаць. Сяньні я буду абчышчаць жэрдзя ат кары, ато яно за лета патрупехня пыд карою. Журбін Бялынкав. Вазьмі скобель ды абчышчай жэрдзя. Касперка Міласл. АБЧЭСЬЦЬВІННЫЙ, прым. Грамадскі. Дзіравенцы нашы пастроілі абчэсьцьвінную лазьню. Сохана Мсцісл. Дзела ета абчэсьцьвінныя, абчэсьцьвінныя павіннасьці. Высокі Бор Краснап. АБШАЛУПАШЫЦЬ, дзеясл. Аблузаць. Квасолю абшалупашыць нада. Палуж Краснап. АБШАМЫЦЬ, дзеясл. Зрабіць што-небудзь употанкі, хутка. Пад носым у лясьніка два дубы ўкралі, i так скора ета дзела абшамылі, што ён i ні ўвідзіў. Курманава Мсцісл. АБШАР, -y, м. Абшар, прастор, разлегласць. Куды ні глянь — такі абшар, што аж серца радуіцца. Ушакі Чэрык. АБШАРА, -ы, ж. Абшар. Уся 'бшара тут некылі была лесым. Палуж Краснап. АБШАРНА, прысл. Шырока, прасторна. Я к у вашым пакоі абшарна — ні тое, што ў нас, дык пывярнуцца німа дзе. Ушакі Чэрык. АБШАРПЫНЫЙ, прым. Абшарпаны, абадраны. Надзеў ны дарогу ўсё новае, чыстае, a зьвярнуўсь увесь абшарпыный. Старае Сяло Мсцісл. Ходзіць абшарпыный, бо ня маіць целай адзежы. Сохана Мсцісл. АБШАРИЫЦЦА, дзеясл. Абшарпацца, абадрацца, знасіць адзежу. Нада ж так абшарпыцца, што ŭ латкі німа як прышыць. Абшарпыўся, што ŭ адзецца неўвашта. Сохана Мсцісл. АБШАРПЫЦЬ, дзеясл. Абшарпаць, абадраць. Подыл у плацьці абшарпыла. Усполле Раснян. АБШАРХЫЦЦА, дзеясл. Знюхацца, сысціся. Хлопіц абшархыўся зь ёю, ну ŭ радзіўся дзіцёнык. Гарадзец Бабр. АБШАСНУЦЦА, дзеясл. 1. Спатыкнуцца. Я абшаснуўся, ды як грымнуў вобзем! Хвёдараўка Краснап. 2. Аступіцца. Дзед абшаснуўся i зваліўся з засіку. Сохана Мсцісл. Абшаснуўся з мосту, ды ў ряку. Шумячы. 3. йаслізнуцца. Абшаснуўся i na noic убэхыўся. Горкі Краснап. АБШАСТЫЦЬ, дзеясл. 1. Пільна абшукаць. Абшастыў yci куточкі i нічога не знайшоў. Вожыгаўшчына Мсцісл. 2. Абабраць, абакрасці. Зладзеі сяеночы абшастылі майго с у седа да гыла. Маластоўка Краснап. АБШАТНУЦЦА, дзеясл. йахіснуцца. Ня лезь высака, бо абшатнесься i каюк! Маластоўка Краснап. Кладка зыбаіцца, глядзі — абшатнуцца можна. Тур'я Чэрык. АБШКРЯБЫНЫЙ, прым. Абшкрабаны, абдрапаны, абадраны. У нашыга сыбакі ўся морда абшкрябыныя. Горкі Краснап. АБШКРЯБЫЦЬ, дзеясл. Абшкрабаць, абдрапаць. Пусьці ката, бо ён табе рукі абшкрябыіць. Высокі Бор Краснап. АБШКУМАЦІЦЬ, дзеясл. 1. Ускаламаціць [павыцягваць шматкамі]. Дзеці абшкумацілі кудзелю. Каробчына Мсцісл. 2. Абарваць, абабраць. Г рушу йшчэ зялёныю дзеці абшкумацілі дачыста. Палуж Краснап. АБШЛШАЦЦА, дзеясл. Запэцкацца ў гразь. Чаго йта ты ходзіш такою брыдою? Абырвалыся, абшліпалыся, што глядзець страшна. Вожыгаўшчына Мсцісл. АБШЛЫНДЫЦЦА, дзеясл. Падрацца, пааббівацца ўнізе, у падоле. Твой андрак абшлындыўсь, абдрыпыўся, толькі трапкі быўтаюцца. Сохана Мсцісл. АБШЛЫНДЫЦЬ, дзеясл. 1. Абшлындаць, абысці. Абшлындыла ўсі двары i чуць к вечыру двору прывылыклась. Вожыгаўшчына Мсцісл. 2. Пааббіваць падол (y спадніцы). Скора ты свой андрак абшлындыла, чыста ўнізе абырваўсь. Белы Камень Бялынкав. АБШМУЛЬГАЦЬ, дзеясл. Абшмульгаць, абцерці. Абшмульгай аб крюк новую вяроўку, бо йна дужа жорстка. йапоўшчына Мсцісл. АБШМУЛЬГЫНЫЙ, прым. Абшмуляны, абцёрты. Гужы ў хамуце дужа абшмульгыныя, глядзі, што парвуцца ў даро31 Усполле Раснян. АБШМУЛЬГЫЦЦА, дзеясл. Абшмуляцца, абцерціся. Задоўка ўжо абшмульгылась. Папоўшчына Мсцісл. АБШМЫГЫЦЬ, дзеясл. 1. Абшмыгаць, абабегаць, аблазіць усе куткі. Што гэта за дзеўка? Ужо i сад абшмыгыла! Каробчына Мсцісл. Абшмыгаў, кыня шукаючы, yci куточкі; чуць знайшоў яго ў німярэччы. Вожыгаўшчына Мсцісл. 2. Абарваць [абскубсці]. Буря ўвесь сад абшмыгыла. Хвёдараўка Краснап. Дзеці йшчэ зялёнымі вішні абшмыгылі. Горкі Краснап. АБШТУКАТУРЫЦЬ, дзеясл. Атынкаваць. Штоб ня было халодна ўзімку, мы сваю хату абштукатурым ўнутры i абкыныпацім знадворку. Сохана Мсцісл. АБШУКАНЫЙ, прым. Абшуканы. Етыга можна выпусьціць, ён ужо абшуканый, я ў яго дайжа ў кырманых абгледзіў. Пірагова Мсцісл. Калі шукалі пыкражу, абшуканых ставілі асоба. Сохана Мсцісл. АБШУКАЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць. Цыган мяне на етым кані абшукаў. Сохана Мсцісл. АБШУКІВЫЦЬ, дзеясл. Абшукваць, шукаць. На пыраходзе ў бабы ўкралі кашэль з грашамі, i ўсіх пысажыраў абшуківылі. Вожыгаўшчына Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

арйы, тукатўры, туря
14 👁
 ◀  / 512  ▶