Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Абсохнуць зранку. Рыса ўжо абутрыла, можна йсьці. Там жа. АБУТЫК, -тка, м. Абутак. Абутык у дзяцей пыабнасіўся, нада купляць новы, ато зіма блізка. Острава Клім. Абутку на ногі німа, што ета за жызьня? Белы Камень Бялынкав. АБУХ, -a, м. Абух. Уцяпні тапор у калоду, пылажы гвозд ны абух i настукай na ім мылатком, ато ён нагнутый. Арцёмаўка Міласл. АБУЦЬ, дзеясл. Абуць. Трэба сяньні ланці абуць, будзе леней. Пухнава Раснян. Дзед абуў суконкі. Машавая Бялынкав. АБУЦЫДЯ, -я, н. Абуцце, абутак. Трэба ўжо на зіму абуцьця гатовіць. Каробчына Мсцісл. На етых дзяцей абуцьця ні ныбярэсься — пыдзяруць ны лёдзе. Гірэевічы Клім. Дзеці босыя — абуцьця ніяк не снраўлю. Палуж Краснап. АБУШЫК, -a, м. Памянш. ад абух. Ты ні кляўцом бі гвозд, a другім канцом, абушыкам. Сохана Мсцісл. Абушык у мылатку ня роўный. Гірэевічы Касцюк. АБХАДЗГЦЦА, дзеясл. 1. Абыходзіцца, задавальняцца тым, што ёсць. Можна i так абхадзіцца, без етыга. Сохана Мсцісл. 2. Адносіцца, трымацца ў паводзінах. Мылыдая хызяйка з гысьцямі абхадзілась дужа ветліва. Там жа. АБХАДЗЩЬ, дзеясл. 1. Абхадзіць, абысці. Абхадзіла ўсі двары i нідзе грошы ні дыстала. Гімбатаўка Мсцісл. 2. Абыходзіць. Ета балота ні нірайдзеш, абхадзіць нада, бо ніраходу тут німа. Сохана Мсцісл. АБХАПЩБ, дзеясл. Абхапіць, узяць у абдымкі, абняць. Мяшок у няць пудоў, а ён ік абханіў унол, дык адразу ны вясы пыставіў. Мсціслаў. АБХАРЧЬІЦЦА, дзеясл. Абхарчыцца, з'есці ўсе харчы. Бідняга зы дарогу абхарчыўся чыста, ледзь двору нрыехыў. Палуж Краснап. АБХВАТ, -y, м. Ахват. Дубы ў два абхваты на дровы нарезылі. Бобрыкі Мсцісл. АБХВАЦЩЬ, дзеясл. Абхапіць. Абхваціў мяне Сымон унол i пываліў. Боханы Смал. АБХВЫРАСЫДІЦЬ, дзеясл. Абхварасціць, высцебаць хварасцінаю. Абхвырасьціў яго бацька добра гэтаю нруцінаю. Сохана Мсцісл. АБХІНУЦЦА, дзеясл. Абхінуцца. Абхініся платком ды выбяжы пыглядзі, куды яны пашлі! Палуж Краснап. Абхінулысь хустай ды пьшіла. Віхраны Мсцісл. АБХІНУЦЬ, дзеясл. Абхінуць, захіліць. Абхіні ты дзіцёнка, ато халодна яму. Kaнахоўка Мсцісл. Абхінула іна яго хустый ды пынесла двору. Лабаноўка Клім. АБХЛЮНДРЫЦЦА, дзеясл. Абхлюндрыцца, запэцкаць падол гразёю. I нада ж было так абхлюндрыцца, вачэй у цябе ні было, ці што? Слаўнае Мсцісл. Дзе ŭ ты так абхлюндрылыся, што падолу ні знаць? Затоны Раснян. АБХЛЮПДРЫЦЬ, дзеясл. Абхлюндрыць, запэцкаць у гразь. Абхлюндрыла ўсю спадніцу, што падбіўкі ні знаць. Азерцы Клім. АБХЛЮПЫЦЦА, дзеясл. Абхлюпацца, запэцкацца ў гразь. Абхлюпыўся ўвесь гразёю. Палуж Краснап. АБХЛЮПЫЦЬ, дзеясл. Абхлюпаць, запэцкаць у гразь падол спадніцы. У, хлюндра, увесь андрак абхлюпыла. Мсціслаў. Абхлюпыла падол спадніцы. Шумячы. АБХНЫКЫЦЬ, дзеясл. Прасіць чагонебудзь [i абысці просячы]. Алёна па ўсёй дзяреўні мукі абхныкыла i нідзе ні дыстала. Крывы Лес Шумяц. АБХОД, -y, м. Абход. Лясьнік штодзень робіць абход лясныя дачы. Сохана Мсцісл. АБХОДНЫЙ, прым. Абходны, што ідзе ў абход чаго-небудзь. Ен пайшоў абходнай сьцежкай, а ты ідзі проста, дык нагоніш яго. Папоўшчына Мсцісл. АБЦАС, -a, м. Абцас. Сыпагі ладныя, толькі абцасы з кардону. Мсціслаў. АБЦ1РЯБЩБ, дзеясл. 1. Абцерабіць, абсекчы галлё. Абцірябіў дуб. Хвёдараўка Краснап. 2. Абсцёбаць. Ік узяў пугу, дык абцірябіў яго па вушах, што крый бог. Белы Камень Бялынкав. АБЦУГГ, -оў, мн. л. Абцугі. Гвозд зыржавіў, біз абцугоў ні выцігніш, пакінь! Янаўка Мсцісл. Вазьмі абцугі i вырві етый гвозд з сьцяны! Шумячы. АБЦУДЗЩЬ, дзеясл. Абмачыць, памачыць. Пакуль дабеглі двору, дошч так абцудзіў, што рубца сухога ні пакінуў. Kaробчына Мсцісл. АБЦУЖКГ, -оў, мн. л. Памянш. ад абцугі. Дыстань з скрынкі абцужкі i павырывай етыя гвозьдзя. Сохана Мсцісл. АБЦУРБОЛІЦЦА, дзеясл. Абмачыцца. Дзіцёнык пы самую шыю абцурболіўся i ляжыць мокрый увесь. Каробчына Мсцісл. у АБЦУРБОЛІЦЬ, дзеясл. Абмачыць. Хлопіц увесь сяньнік абцурболіў. Глупікі Крыч. АБЦЫГАНІЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абдурыць. Абцыганіў ён цябе здорыва зь етый касою — ета ж падосык, a ні каса. Мсціслаў. АБЦЬВЁЦІЦЬ, дзеясл. Абквяціць, упрыгожыць кветкамі. Магілку хорыша абцьвецілі. Палуж Краснап. АБЦЯЖЫНЫИ, прым. Абцяжаны [абцяжараны, падарваны], сапсаваны тым, што цяжкае вёз (пра каня). Ладный конь, толькі абцяжыный ён, бачыш, якія ў яго ногі! Дзіснакіта Мсцісл. АБЦЯЖЫВЫЦЬ, дзеясл. Абцяжваць [абцяжарваць]. Кыня дужа 'бцяжылі, ні дывязець. Палуж Краснап. АБЦЯЖЫЦЬ, дзеясл. Абцяжыць [абцяжарыць, падарваць]. Абцяжыў я свайго кыня, ні нада было ныклыдаць столькі. Тур'я Чэрык. Кыня дужа 'бцяжылі. Старае Сяло Мсцісл. АБЦЯПЫЦЬ, дзеясл. Абцяпаць, зрабіць [справу]. Лоўка мы ета дзела з табой абцяпылі. Мсцісл. АБЦЯТЫ прым. Абрублены [абцяты, укарочаны]. Ета бярвеньня ня годна, яно дужа абцята. Каробчына Мсцісл. з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абўцыдя, абўць, зесці, туря
10 👁
 ◀  / 512  ▶