узялі яго ў дзьве пугі, дык абсьвісталі, што месца жывога ні пакінулі. Вітрунь Касцюк. АБСЬЛЮНІНЫЙ, прым. Абслінены, змочаны слінаю. У малога рубашка ны грудзях абсьлюніныя. Сохана Мсцісл. Дзіцёнык увесь абслюніный, i ніхто яго ні вытріць. Іванаўка Хоцім. АБСЬЛЮНІЦЦА, дзеясл. Абслініцца. Рызівяка нейкій, пакуль скажыць што, дык абсьлюніцца, што глядзець гідка. Вербеж Чэрык. АБСЬЛЮНІЦЬ, дзеясл. Абслініць, змачыць слінаю. Дзед курыць піпку, a сьлюні цякуць — усю быраду абсьлюніў. Сохана Мсцісл. АБСЬЛЮНЯВІЦЬ, дзеясл. Абслініць. Усю лёлю хлопчык абсьлюнявіў! Дывай мы яе ськінім — сухінькую надзенім. Дзеражна Касцюк. АБСЬМЁІНЫЙ, прым. Абсмяяны, асмеяны [высмеяны]. Пайшоў абсьмеіный сагнуўшысь — абсьміялі дзеўкі. Хвёдараўка Краснап. АБСЬМГХЫВАЦЬ, дзеясл. Абсмейваць, смяяцца з наго. Дос вам абсьміхывыць хлыпца! Палуж Краснап. АБСЬМІЯЦЬ, дзеясл. Абсмяяць, асмяяць, падняць на смех. Абсьміялі дзеўкі хлыпца. Палуж Краснап. АБСЬМЯГЛЫИ, прым. Засмяглы, засохлы. Зімля ўжо абсьмяглыя, дожджу нада. Машавая Бялынкав. АБСЬМЯГНУЦЬ, дзеясл. Засмягнуць, засохнуць. Кыла 'гню лапці абсьмяглі. Сохана Мсцісл. Ат жары ў мяне аж губы абсьмяглі. Журбін Бялынкав. АБСЬЦЁБЫНЫЙ, прым. Абсцёбаны, высцебаны, біты. Абсьцёбыный да крыві, ён ня мог сесьці. Сохана Мсцісл. АБСЬЦНБЫЦЬ, дзеясл. Абсцёбаць, высцебаць, аддзяжыць, высечы [абсекчы]. Зы балыўства абсьцёбыць нада. Острава Клім. АБТАЧЫЦЬ, дзеясл. Абтачыць, стачыць. Еты кружочык абтачыць нада, штоб гладкій быў. Мсціслаў. АБТОУЧ, дзеясл. Абтаўчы. Надa трохі ячменю абтоўч на крупы. Острава Клім. АБТОУЧЫНЫЙ, прым. Абтоўчаны. Ня трэба больш таўчы пышаніцу, іна ўжо абтоўчына. Навасёлкі Мсцісл. Проса ўжо ладна абтоўчыныя. Краснаполле. АБТОЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Аточваць, тачыць. Яго ні тачылі, абточывыць нада. Глінь Чэрык. АБТРІХАЦЦА, дзеясл. Абтрасацца, страсаць з сябе. Увайшоўшы ў сені, ён стаў абтріхацца ат сьнегу, уськідываючы плічамі армяк. Арцёмаўка Міласл. АБТРІХАЦЬ, дзеясл. Абтрасаць, страсаць. Абтріхай сьнег з кажуха, ато рыстаніць. Острава Клім. АБТРЭСЬЦІ [абтрёсьць], дзеясл. Абтрэсці. Мальцы ў Якыва ўсю грушу абтрэсьлі. Галкавічы Мсцісл. АБТРЯХНУЦЬ, дзеясл. Абтрэсці, стрэсці. Абтряхні мне адзаду пальто ад сьнегу. Гібалы Касцюк. Пынычапілісь ны яго кучыю, дык ён як завінуўся, што мышынят усіх абтряхнуў зь сябе. Журбін Бялынкав. АБТУКАНЫЙ, прым. Затуканы, забіты. Хлапец абтуканый, усіх баіцца. Сохана Мсцісл. АБТУЛМАЧЫЦЬ, дзеясл. Абмеркаваць, абгаварыць. Абтулмачылі разым i пырашылі паехаць туды. Палуж Краснап. АБТЫНКОВЫНЫЙ, прым. Абтынкованы. У абтынковыный зімлянцы сім'я бежынцаў пражыла некалькі гадоў. Сохана Мсцісл. АБТЫНКУВАЦЬ, дзеясл. Абтынкаваць, атынкаваць. Абтынкуваць нада хату к зіме, ато холадна будзіць. Пухнава Раснян. Каб не абсыпылась зімля ад сьцен погрыба, яго абтынкувалі тонкім бярвеньнем. Сохана Мсцісл. АБТЫУКАЦЬ, дзеясл. Абтаўкаць. Ячмень абтыўкаць нада, крупы зьдзелыць. Маластоўка Краснап. АБУВАЦЦА, дзеясл. Абувацца. Січас зыбырсаю лапці новымі аборымі i буду абувацца. Арцёмаўка Міласл. АБУВАЦЬ, дзеясл. Абуваць. Абувай сёньні боты, бо ны дварэ даволі халодна. Ключ Чэрык. Яго ж яшчэ нада штодзень абуваць, сам яшчэ ні абуіцца. Журбін Бялынкав. АБУЖАЦЦА, дзеясл. Абуджацца, прабуджацца, прачынацца, уставаць. Мой хызяін рана абужаіцца i мне спаць ні даець. Добрае Мсцісл. АБУЗА, -ы, ж. 1. Абуза, лішняя турбота. Етыя дзела — 'дна толькі абуза, а выгады ніякей. Мсціслаў. Нывізалі мне етыю абузу ны маю гылаву. Юркаўка Крыч. 2. Распуста. Ладныя баба, ды в' абузу пусьцілась. Добрае Мсцісл. Хлопіц — абуза, за ўсімі дзеўкымі гыняіцца. Дзіснакіта Мсцісл. 3. Брыда, абрыда, вісус, гультай. Абуза ты едыкыя! Сядзіш i ні бачыш, што сьвіньніў ў гародзе. Азерцы Клім. АБУЗНА, прысл. Непрыемна, няёмка. Абузна вышла зь етым дзелым. Усполле Раснян. * АБУЗНЫЙ, прым. 1. Непрыемны, прыкры. Абузныя дзела вышла, што ŭ кызаць. Усполле Раснян. 2. Вадны, што вадзіць, перашкаджае. Мне ета торба ў дарозі дужа будзіць абузна. Слаўнае Мсцісл. АБУЗЬНІК, -a, м. Абузнік, распуснік. Абузьнік едыкій, на месьці ні пысядзіць, усюдых пасьпеіць. Усполле Раснян. 2. Партач, дрэнны майстар. Абузьнік ты, a ні napтнэй, ці зыплаціш ты мне за тывар, што папсуваў? Мсціслаў. АБУРЫЦЬ, дзеясл. Разбурыць, раскідаць, наваліць. Дровы нехта абурыў, нада ўноў класьць. Мсціслаў. АБУСЁВЫК, -еўка, м. Абсевак. Сеіўшы, абусевык зьдзелыў, дык жыта ня вырысла, i цяпер, як плеш, на пыласе. Хвёдараўка Краснап. АБУТРЫВЫЦЬ, дзеясл. Займацца на дзень, днець. Ужо пычало абутрывыць, як мы пывялі коні ны пасту. Острава Клім. Добра ўжо абутрыла, як я прашнуўся. Сохана Мсцісл. АБУТРЫЦЬ, дзеясл. безас. 1. Заняцца на дзень, развіднець. Ужо абутрыла, нада выгыняць статык ў поля. Сохана Мсцісл
Дадатковыя словы
абтряхнўць, абтўканый, сімя
10 👁