ПУЖУВАЦЬ, дзеясл. Пажаваць. Цілёнык дзіцячую сарочку чыста пужуваў. Баброва Раснян. ПУЗДРА, -ы, ж. 1. Наздра, храпа. Конь пуздры раздуў. Горка Краснап. 2. Тоўсты чалавек. Пуздра ты надутыя, табе лень ногі пыцягнуць, ды i куды ты такія калоды паверніш. Слаўнае Мсцісл. ПУЗДЫРЬ, -я, м. Пузач, тоўсты чалавек. Каб ты лопнуў, пуздыр ты еткій. Горка Краснап. ПУЗЫРЕК, -рька, м. Шкло ад лямпы. Пыдай-ка мне мядзьведзьку, нада пачысьціць пузырёк, ато ужу дужа ён зыкапціўсь. Бяседавічы Хоцім. ПУЗЫРЬ, -я, м. 1. Пузыр, пухір, вадыр. Мураўі мяне так паджыгалі, што ўсё цела пузырямі стала. Бяседавічы Хоцім. 2. Лямпавы рэзервуар, [y які наліваецца газа]. Неяк выкінулась у мяне з рук лампа— пузырь так i рызьляцеўсь! Пірагова Мсцісл. Налі красіну поўный пузыр, штоб на вечыр хапіла. Барысавічы Клім. ПУК, -a, м. Пук, звязка [i сноп канопляў]. Дзяўчына нырвала пук кынапелік. Хвёдараўка Краснап. Два пукі лёну нызьбірала, a потым дождж пашоў, дык я ŭ пакінула. Глупікі Крыч. ПУКАЦЬ, дзеясл. Абіваць [цапамі] вусы ў [вымалучаным] ячмені, [выбіваць зерне з мякіны].' Будзем пукаць ячмень. Крычаў. Бацька ў гумне, ячмень пукае. Бакунавічы Чэрык. ПУЛУДУР, -a, м. [Прыдурак], ідыёг. Адзін сын у яе нейкій пулудур — ходзіць з аччыніным ротым i ўсё хіхікыіць німаведыма чаго. Арцёмаўка Міласл. Міхей быў чылавекам, як i ўсе, a цяперя пулудурым стаў. Пулаж Краснап. ПУЛУМАЦЦА, дзеясл. Паламацца. Грыхвіль пулумаўсь, i пісаць нечым. Шарэйкі Касцюк. Нацягывіч у кроснах пулумаўсь. Цівецкая Краснап. ПУЛУМАЦЬ, дзеясл. Паламаць, зламаць. Абліглісь на стол учатырох, дык i стол пулумалі. Бяседавічы Хоцім. Не хадзі na сеныжаці, ато я табе ногі пулумаю, што ты пожню топчыш? Хвёдараўка Краснап. ПУЛУПАЦІЦЬ, дзеясл. Памянціць, нава,стрыць [касу]. Трэба пулупаціць касу, прытупілысь на етым наплыві. Горка Краснап. ПУЛУСЬВЁТ, -а, м. 1. Аднавокі чалавек. ён —* пулусьвет, у яго только адно вока бачыць. Брылёўка Краснап. 2. Бадзяка. Етый пулусьвет дзе толькі ні круціўсь? Увесь сьвет аб'ехаў. Там жа. ПУЛУЧАЦЬ, дзеясл. Атрымліваць. Што тут пулучаць? Пулучайце сена ŭ авёс длі коній. Мсціслаў. ПУЛУЧОНЫИ, прым. [Атрыманы]. Грошы пулучоныя yci. Палуж Краіснап. ПУЛЬГА, -і, ж. Мяцеліца, завіруха. Як толькі выехалі, пычылася тыкая пульга, што сьвету ні відаць — дарогу ўмомант зынясло. Мсціслаў. ПУЛЬХЛА, прысл. Пульхна, рыхла, пушыста. Сьнег ляжыць так пульхла, йіто як кінісься, так i зыхываісься, як у пуху. Сутокі Мсцісл. ПУЛБХЛЫИ, прым. Пульхны, мяккі. Пылянь, які пульхлы сьнег, на ім бы i спаць мякка было. Ушакі Чэрык. Ныпікла я прыснакоў, ды вышлі такія пульхлыя, смашныя. Куркаўшчына Мсцісл. ПУЛЯМЕТ, -a, м. Кулямёт. С у сіх бакоў зытрішчалі пулямёты i загулі гырматы, пычаўся наступ. Слаўнае Мсцісл. ПУМАЛОЦЬ, дзеясл. Памалоць. Дужа дренна пумалолі муку, як ceiui, дык астаецца пасьці пылавіна асевык. Слаўнае Мсцісл. ПУМАЧЫЦЬ, дзеясл. Памачыць, намачыць. Бяльлё дождж пумачыў, треба зноў выкручываць. Палуж Краснап. ПУМІРАЦЬ, дзеясл. Уміраць. Дос вам гыласіць па ём: ён ужу чылавек старый, уремя пуміраць прышло; як вы памріцё, дык ён ныд вамі i сьлязы ні прароніць. Бяседавічы Хоцім. Яны ўжу такія людзі—як пычануць прінуждаць, дык хуць nyMiрай, ні 'твяжысься. Слаўнае Мсцісл. ПУМІШЧАЦЬ, дзеясл. Змяшчаць. Як стаў я пумішчаць заметкі ў газету, дык i грошы ў мяне пыявілісь. Бяседавічы Хоцім. ПУМУРДУВАЦЦА, дзеясл. Замучыцца, змардавацца. Пумурдувалісь мы, пыка выцігнулі калёсы з балота. Восаў Краснап. ПУМЯЛО, -a, н. Памяло. У рэшата кароў даіла, пумялом хату міла, як у той песьні пяюць. Мсці.слаў. ПУМЯНЬЦГЦЬ, дзеясл. Памянціць. Трэба ўжо касу пумяньціць, прысела. Maластоўка Краснап. ПУМЯШЧЭНЬНЯ, -я, н. Памяшканне. Пумяшчэньня толькі ў Пёклы балыиоя, там вічарынку i справім. Парадзіна Мсцісл. ПУНЦЬІР, -a, м. Пузыр, пухір. Абварыў руку, дык іна уся пунцырамі узьнілась. Парадзіна Мсцісл. ПУНЬКА, -i, ж; Памяиш. ад пуня. Нада адсадзіць цялёнка у пуньку, ато ужу нядзеля, як ён кыла каровы. Арцёмаўка Міласл. ПУНЯ, -i, ж. 1. Хлеў. Загонь кароў у пуню! Гарбавічы Касцюк. У пуні нашых кароў німа — нехта павыгнаў. Зоры Крыч. [2. Пуня]. У нас корму німа, пуня с сеным згарела. Арцёмаўка Міласл. ПУПАКРЬЩЬ, дзеясл. Пакрыць. H iхай цябе пупакроя, пупарэжа! Хвёдараўка Краснап. ПУПАЛГЦЬ, дзеясл. Папаліць, спаліць. Дроў увосінь столькі нывазіў, а за зіму yci пупалілі бабы. Гарцуеўка Краснап. ПУПАРЭЗЫЦЬ, дзеясл. Парэзаць. Я з етыга дубка хацеў шула зьдзелыць, а ён узяў ды пупарэзыў на дровы. Маляцічы Крыч. A ніхай цябе жывот пупарэжа! Хвёдараўка Краснап. ПУПАРЭЗЬНІЦА, -ы, ж. Бабка, павітуха. Хадора была бабкый-пупарэзьніцай. Палуж Краснап. Пайдзі пакліч nynaрэзьніцу, жонка нешта кычаіцца. Негін Касцюк. ПУГІАСКА, -i, ж. Папаска, адпачынак i кармленне коней у дарозе. Тут пад етый бярёзый зыстановімся на пупаску: коні naкормяцца — паедзем далыйы. Карма-Пайкі Краснап
Дадатковыя словы
абехаў, вымал^чаным
5 👁