Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПУВАДЗІЦЬ, дзеясл. 1. Прывучыць, спакусіць. Сам ходзіш па шынках, i майго пувадзіў, штоп ты пріпаў, вылацуга пріклятый. Тур'я Краснап. 2. Паказаць дарогу. Hi знаў туды дарогі, ды знайшлісь дружкі— пувадзілі, Гарадзеец Бабр. ГІУВАДЬІРЬ, -я, м. Павадыр. Сяньні ішоў старіц, a з ім малінькій пувадырь, верна, ён сьляпый, што малыга с сабой цігаіць. Слаўнае Мсцісл. ПУВАЛТУЗІЦЦА, дзеясл. Пахадзіць, пацягацца [павалаводзіцца]. Калі я быў мыладым, дык любіў пувалтузіцца пы лясу; калі грібоў кузуў прінясу„ ато харошыга дуба нагледжу. Бяседавічы Хоцім. ПУВАРОТЛІВЫЙ, прым. Паваротлівы, рухавы. Ен, як кот; мурлатый i ні пуваротліў, як мядзведзь. Бяседавічы Хоцім. ПУВІТАЦЦА, дзеясл. Павітацца. Сьпірьва пувітаўсь з усімі, a тады ўжо стаў гуваріць, зачым прішоў. Шумячы. ПУВУМЩЬ, дзеясл. ГІадумаць, разважьшь. Пувумі, хлопча, што ты дзелыіш! Беразякі Краснап. ПУВУЦЁЛЬ, -я, м. бат. Павой польны, бярозка, уюнок. Пувуцель na жыці ўецца, як na ніццы. Хвёдараўка Краснап. ПУВУЧЬІНА, -ы, ж. Павуціна. Па вуглах пувучыны зывялося шмат, пыабмятай ты яе троху. Высокі Бор Краснап. Пувучына пыляцела — пагода будзіць цёплыя. Бакунавічы Чэрык. ПУВЫДУМЛЯЦЬ, дзеясл. [Павыдумляць], выдумаць. Пувыдумлялі цяперь нейкія вуцюгі ды гладжыньня; раней пыкычаў у кычалкі i ныдзівай так. Слаўнае Мсцісл. ПУВЫЛАЗІЦЬ, дзеясл. Павылазіць. Ц і ў цябе вочы пувылазілі, што ты ні бачыш, куды едзіш — тут жа воз стаіць. Палуж Краснап. Дыжджавыя чырвякі пувылазілі зь зямлі — знаць, надыўга задыжджыцца. Журбін Бялынкав. ПУВЫЛАЧЫЦЦА, дзеясл. Пабадзяцца. Я люблю пувылачыцца na лесі. Высокі Бор Краснап. ПУВЫРЫТНЫЙ/ прым. (Абыдзённы). Нікрасіва іці на кірмаш у пувурытный кохці. Ета ж у мяне пувурытныя спадніца, штодзённая. Сутокі Мсцісл» ПУГА, -i, ж. Пуга. Дзе пуга? Дай йоды падыгнаць гэстую быдлу. Ушакі Чэрык. У ізвошчыка заўсёды добрыя пуга. Пухнава Раснян. Лянівый конь пугу любіць. Дубеец Касцюк. Дай яму пугі добра, дык пыбяжыць. Канава Хоцім. ПУГАВІЦА, -ы, ж. Гузік. У жупан ушылі пугавіцу. Крычаў. ПУГАУЕ, -я, н. Пугаўё, гнуткая палка, да якой прывязваецца пуга. Узяў ён пугаўё ды пычаў хвыстаць сваю бенную кабылу. Ушакі Чэрык. Вельмі добрае пугаўё камышавае. Пухнава Раснян. ПУГАЧ, -а, м. 1. Пугач» пісталет-цацка. 3 етыга пугыча можна куріцу убіць. Палуж Краснап. 2. Той, хто палохае, пужае. Ці ты абізуміў пугаць дзіцёнка, пугач npiклятый! Дубеец Касцюк. ПУГАЧЫК, -a, м. Памянш. ад пугач. 1. Дзядзька прывёз мне пугачык i дваццыць патронаў. Шарэйкі Касцюк. ПУГУЛЯЦЬ, дзеясл. Пагуляць, пазабаўляцца. П у гуляй троху, я зарыз у сё зьдзелыю, дык i двору пойдзім. Ельня Краснап. ПУД, -а, м. 1. Пуд, мерка вагі ў 40 фунтаў. Сёліта здору у мяне з пуд будзя. Хвёдараўка Краснап. Абважыў мяне Лейзар — там было ня менш, як два пуды грачыхі. Пірагова Мсцісл. 2. [Пуд], сполах, страх. Зыдам я яму пуду. Яму ета стала з пуду. Палуж Краснап. ПУДБАРОДУШ, -а, м. Падбародыч. Ого, якей у цябе пудбародуш вырас, як у кыбына. Хвёдараўка Краснап. ПУДБУВАЦЦА, дзеясл. Абувацца. Хлопіц устаў i пычаў пудбувацца, штоб коні вясьці. Палуж Краснап. ПУДБУВАЦЬ, дзеясл. Абуваць. Стаў пудбуваць лапці, аж гляджу — абора пырвалысь. Бардзічы Краснап. ПУДГУВАРЬВЫЦЬ, дзеясл. Падгаворваць, падмаўляць. Прішоў к нам Сяргей i дывай пудгуварьвыць майго чылавека ехаць ны шахты. Барагая Крыч. ПУДЗІК, -а, м. Памянш. ад пуд. Зацэліў яшчэ хлеба к вясьне пудзікыў з дваццыць. Хвёдараўка Краснап. ПУДЗІЛА, -а, н. Пудзіла. Hi кудлач мне выласоў i так гылыва як пудзіла стала. Ушакі Чэрык. Чаго ты стаіш, як пудзіла гарохывыя? Маластоўка Краснап. Такой пудзіла як вылізе — yci коні паўцікаюць. Парадзіна Мсці,сл. Ты хоць прічашысь, пудзіла гародныя. Горкі Краснап. ПУДЗЮУБАЦЬ, дзеясл. Пакляваць [пастукаць вострым]. Трэба пудзюўбаць троху касу, ато прітупілысь i ня рэжыць травы. Горка Краснап. ПУДЛА, -ы, ж. Страх, наганяй. Дам табе пудлу, будзіш памітаць. Хвёдараўка Краснап. ПУДЛІВА, прысл. Пужліва. Ты што так пудліва аглідаісься, баісься чаго? Дзянісавічы Навазыбк. ПУДЛІВЫЙ, прым. [Пудлівы], пужлівы, баязлівы. Ты дужа пудлівый, як конь якей. Хвёдараўка Краснап. ПУДУЛАДНЫЙ, прым. Падуладпы. Я — чылавек пуд у ладный — што мне скажу ць, тое й дзелыю. Сылдат ніволін у сябе, ён пыдуладный: што нічальства вяліць, то ён i спыўняіць. Тур'я Краснап. ПУДУРГЦЬ, дзеясл. Падуроснічаць. Пудурілі, хлопцы, i будзя: атдайця шапку — двору пара ісьці. Восаў Краснап. ПУЖАЛА, -а, н. Пужала, пудзіла. У гаросе ад верабТёў пужала пыставілі. Лапаціна Мсцісл. Пыстаў у гародзі пужала, штоб куры i віраб'і быялісь. Дубеец Касцюк. Нада пужала ў гародзі пыставіць, ато зайцы капусту зьідзяць. Арцёмаўка Краснап. ПУЖЛГВА, прысл. Пужліва, баязліва, ,са страхам. Што ты так глядзіш ны яго пужліва — ён жа ні воўк, ні зьесьць цябе. Ушакі Чэрык. ПУЖЛШЫЙ, прым. Пужлівы, пудлівы. Пужлівый конь усягды ўпудзіцца. Хвёдараўка Краснап. Наш конь дужа пужліў, як едзеш, дык заўсёды глядзі, штоб ні ўпудзіўся. Сохана Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баязліва,,са, вірабі, пувырытныйі, туря
8 👁
 ◀  / 512  ▶