кій дзень, то з хаты, то ў хату. Лютня Красная.
ПРАДЗЕУБЫНЫЙ, прым. Прадзяўбаны. Яйцо ужо прадзёўбыныя — скора nicклятка вылізіць. Аўчынец Краснап. Наша карыта ні гадзіцца, яно прадзёубыныя ужо, дзіркі трі ці чатыры ёсьць. Слаўнае Мсцісл.
ПРАДЗІВА, -a, н. Прадзіва, пража. Hy куды ета тваё прадзіва гадзіцца — дзе пень, дзе калода; ты раўней прадзі. Jlpyciна Касцюк.
ПРАДЗІД, -a, м. Прадзед, дзедаў банька. У яго яшчэ прадзід жывы, a дзед дык здыравей за дуба. Аса вен Крыч.
ПРАДЗІДЫ, -аў, мн. л. Прадзеды, продкі. ён сам месный: яго тут дзяды i прадзіды жылі. Бяседавічы Хоцім.
ПРАДЗІРАВІЦЦА, дзеясл. Прадзіравіцца, зрабіцца дзіравым. Алейніца прадзіравілась, i алей цякець. Канічы Касцюк.
ПРАДОЛЬНЬІЙ, прым. [Падоўжны], прадоўжны. Побачні або побацні ў нас называюцца продольный круглыя жардзіны ў мажарах. Хвёдараўка Красная.
ПРАДОУБЫНЫЙ, прым. Прадзяўбаiiы. Прадоўбыныя паніўка за ноч апяць замёрзла. Шумячы, ПРАДПАЧУВАЦЬ, дзеясл. Прадчуваць, адчуваць наперад. Кызала ж, ні едзь ты на ныч — прадпачувала маё серца ' нядобрыя, адыбралі ў лесІ грошы. Ушакі Чэрык.
ПРАДРАЧЭНЬНЯ, -я, н. Прадраканне. Прадрачэньню твайму больш ні веру — во i вярнуўсь мой Сымон жывы i здаровы з вайны. Ўшакі Чэрык.
ПРАДУРАЦЦА, дзеясл. Выспацца. Прадурауся сёньня наш Лявон: целую пару прыспаў у пуні. Хвёдараўка Красная.
ПРАДУХАВІНА, -ы, ж. Прадушына. Ну хоць бы вы прадухавіну пусьцілі у склепі, ато ўсё пагніець, бо туды ж чысты воздух ні заходзіць. Ушакі Чэрык.
ПРАДУШЫЦЦА, дзеясл. Выйсці на свежае паветра. Пойдзім на вуліцу, прав ушымся троху, ато ў хаці надта душна. Хвёдараўка Краснап.
ПРАЁХЫЦЬ, дзеясл. Праехаць. Высіклі лес, дык зы лымаччым праехыць нільзя стала. Слаўнае Мсцісл. Ці можна тут праехаць праз балота? Можна, праедзіце. Палуж Краснап.
ПРАЖА, -ы, ж. Пража. Пража тонка сарана. Крычаў. Дзеўчына прала пражу. Сідараўка Краснап.
ПРАЖМО, -а, н. Пучок недаспелых яшчэ каласкоў жыта, які абсмальваюць на агні i ядуць, калі зярняткі папякуцца. Васька, давай будзем пражмо пражыць. Глінь Касцюк. Тодыр нырваў калосься i будзіць пражмо прэгч. Палуж Краснап.
ПРАЖОНКА, -i, ж. Яешня. Яна мяне пычыстувала пражонкый с кыўбасою. Палуж Краснап.
ПРАЖОРА, -ы, м. i ж. Пражора, абжора. Пражоры етыму сколькі ні дывай — усе зьесьць i мала. Касцюковічы.
ПРАЖЫЦЬ, дзеясл. Пражыць, пячы, смажыць. Маці яешню пражыць, будзем есьць зарыз. Мсціслаў.
ПРАЗ, прыназ. Праз, цераз. Хлопцы палезьлі праз паркан у сад. Ганнаўка Клім. Я праз парог, а ён праз мяне. Бяседавічы Хоцім.
ПРАЗВОДКА, -i, ж. Абман, правакацыя. Ета ні правільныя гаворка, а празводка толькі, штоб вас падвесьці. Палуж Краснап.
ПРАЗМУСТА, -ы, м. Спакуснік, абманшчык. Ета ня хлопіц, а празмуста: усіх дзевык пызвадзіў. Маластоўка Краснап.
ПРАЗРЫСТА, прысл. Празрыста. Сукенка твыя вельмі празрыста — гэта ж сьвіціцца праз яе ўсё пыд нізом. Ушакі Чэрык.
ПРАЗУКЫВЫТЫЙ, прым. Пранырлівы, дасціпны. Ен празукывытый чылавек— усюдых пасьпея. Хвёдараўка Краснап.
ПРАЗЬВЯСЬЩ, дзеясл. Падвесці, ашукаць. Ты мяне празьвяла: скызала, што прыдзеш, i ні прышла. Тур'я Чэрык.
ПРАЗЫИК, -а, м. Свята. Скора будзіць празьнік вялікыдня. Слаўнае Мсцісл.
ПРАЗЭНСТВА, -a, н. Кпіны. На што ета празэнства над хлапцом, ці ж ён хацеу етыга, ён жа ні віныват, што вы насьміхаіцесь. Юр'евічы Касцюк.
ПРАЗЯБНУЦЬ, дзеясл. Празябнуць. Накрыйся дзяругыю, ато празябніш — ноч халодныя. Галоўчыцы Клім.
ПРАЙГРАЦЬ, дзеясл. Прагуляць. Базыль прайграў Вольцы шмат арэхаў. Шарэйкі Касцюк.
ПРАЙДОХА, -i, м. i ж. Прайдоха [прайдзісвет]. Н у, дый прайдоха ж ты! Галоўчыцы Клім.
ПРАЙМАЦЬ, дзеясл. Праймаць. Адзеты, здаецца, цёпла, a мароз праймаець. Мсціслаў. Падбуй цёплыя 'нучы, дык мароз ні праймець. Палуж Краснап.
ПРАЙЦЩЬ, дзеясл. Прайсці. У яго шыбкыя хыда, ён можыць сем вёрст у час прайціць. Арцёмаўка Міласл. Схадзі ты, Зосічка, ды старой Піліпіхі — іна зыгаворіць табе руку, дык прайдзець. Залесавічы Крыч. Сколькі мы тут прайшлі, а я ўжо стаміўся, далей іціць не магу. Канічы Касцюк. Куля навыліт прайшла. Бабынічы Мсцісл.
ПРАКАЛЁВЫЙ, прым. Паркалёвы, зроблены з паркалю. У цябе сарочка npaкалёвыя ці што? Ды не, кужэльная. Гібалы Касцюк. Надзень пракалёвыю сарочку, там жа будуць чужэя людзі. Барысавічы Клім.
ПРАКАЛЬ, -ю, м. Паркаль, крамнае палатно. Пракаль плаціла na трыццыць капеік за аршын. Ельня Краснап. Kyni сабе пракалю ны сарочку. Крычаў. У кыпіраціве, акрамя пракалю, нічога німа, ніякіх мацерый. Пірагова Мсцісл.
ПРАКАН, -a, м. Паркан. Пералезь вун праз пракан, назьбірай падылікаў. Ельня Краснап.
ПРАКГСНУЦЬ, дзеясл. Пракіснуць. Твораг пракіс, што есьць нільга. Хоцімск. Дыстань крупеню з печы, ато іна пракісьніць. Машавая Бялынкав.
ПРАКЛАДЧЫК, -а, м. Той, хто пракладвае дарогі. Глядзі, пракладчык, я табе пулумаю ногі; што ты мне пожню топчыш? Хвёдараўка Краснап
Дадатковыя словы
туря, юревічы
22 👁