ПІЛЁХАЦЦА, дзеясл. Пялёхацца, пляскацца ў вадзе. Бачыш, як пілёхаіцца, ажны брызкі на міне ліцяць. Ушакі Чэрык. ПІЛШ, -a, м. Уласнае імя Піліп. Ня слухай, што табе гаворя Піліп: ці ты ня ведыіій, якей ён? Палуж Красная. ПІЛШІХА, -i, ж. Піліпіха, жонка Піліпа. Схадзі ты, Зосічка, ды старое П innixi — іна зыгавор ат зьмяіныга ўкусу ведыіць, дык зыгаворя i прайдзець. Залесавічы Крыч. ПІЛШКА, -a, м. Памянш. ад Піліп. Піліпка зьбегый ты гукні дзядзьку, хай прыдзець, скорынька. Глупікі Крыч. ГІІЛШЫУКА, -i, ж. Піліпаўка, пост перад калядамі. Усю піліпыўку нішчымніцу цярпелі, нават алею i таго ні было. Boсаў Краснап. ГІІЛІСКУВАЦЦА, дзеясл. Зіхацець яркімі колерамі. Шоўкавыя хустка піліскуецца на сонцы. Куляшоўка Клім. ШЛНА, прысл. Пільна. Яму пілна над а було ў горыд, дык ён ня гледзя на тоя, што сонца ужу садзілысь, пашоў. Apцёмаўка Міласл. ПІЛНАВАЦЬ, дзеясл. Пільнаваць, вартаваць. Лясьнік цяпер штодзённа ходзіць лес пілнаваць. Сохана Мсцісл. ПІЛЫВАЦЬ, дзеясл. Пілаваць. Пільшчыкі прышлі к нам дошкі пілываць. Сохана Мсцісл. ГНЛЬНА, прысл. 1. Пільна, крайне неабходна. Ідзе ён? Мне ж яго пільна нада. Старае Сяло Мсцісл. 2. Шчыра [старанна]. Пільна ўзяўся зы работу. Гібалы Касцюк. ПІЛЬНУВАЦЬ, дзеясл. 1. Пільнаваць. Чаму ні хочыш пільнуваць сад, дам яблыкаў. Ушакі Чэрык. Ідзі-ка пільнуй коні,каб ні пызаходзілі ў шкоду. Кокатава Мсцісл. 2. Старацца, дружна прадаваць. Калі naпільнуім, дык можа к вечыру дажнём. Гібалы Касцюк. ШЛЫІІЧЫК, -a, м. [Пільшчык], чалавек, што пілуе дрэва. Пільшчыкі прышлі к нам пілываць дошкі. Сохана Мсцісл. П1ЛЯНЩА, -ы, ж. Белы хлеб. Ныпяклі піляніц поўныя рэшыта. Куляшоўка Клім. * ПІЛЯСЫЙ, прым. Папялясы. Нашу пілясыю курічку каршун схапіў. Серчыцы Краснап. ПІНДЖАК, -a, м. Пінжак. Хлопец надзеў новый пінджак. Машавая Бялынкав. Янка, надзень пінджак, ня йдзі ў аднэй рубашкі, ато будзе халаднавата. Новыя Капачы Мсцісл. ПІНДЖАЧОК, -чка, м. Памянш. ад пінджак. Крепкій хлопіц быў: бывала ў адном пінджачку цэлыю зіму ходзіць, i ніякыя хвароба яго ні бярэць. Бяседавічы Хоцім. ГТІНЖАК» -a, м. Пінжак. ён паш ы ў сабе ня сьвітку, a пінж ак; бя з зборы к ззад зі i б із noica i з быртамі. Арцёмаўка Міласл. ПІНУШКЁ -шок, мн. л. Пачаткі росту пер'я ў птушак. Птушанёнык быў у пушку, a тады пінушкі пычалі росьць. Хвёдараўка Краснап. ПІНЬКА, -i, ж. [Пянька], валакно канапель. А йдзе тут пінька прыдаецца, нада купіць пуды два ны здачу налогу. Мсціслаў. Пянькі сёліта ў мяне мала, на прыдналог ні хопіць. Бяседавічы Хоцім. ПІНЬКАМОЧЧА, -a, н. Месца, дзе мочаць каноплі. У пінькамоччы выда закісла, i рыба ўсплыла наверьх. Бяседавічы Хоцім. ПІНЬКУЧЬІ, -оў, мн. л. Лапці, падплеценыя вяроўкамі. Пінькучы даўжэй носюцца i цяллей ныгам у іх. Хвёдараўка Краснап. ПІНЯЦЦА, дзеясл. 1. Скардзіцца, злавацца. Hi піняйся ны мяне, німа за што. Маластоўка Краснап. 2. Папікаць. Піняцца хлебум пычаў, пыжалеў, што даў калі кувалык. Шумячы. ПІНЯЦЬ, дзеясл. 1. Злаваць. Hi піняй ны яго, малы йшчэ ён, ні разумеіць. Бардзіч Краснап. 2. Папікаць. H i нада було дываць, калі думыў піняць. Кокатава Мсцісл. Ты ж сам раней згадзіўся, а цяперь піняіш на другіх. Дубеец Касцюк. ШПКА, -i, ж. Люлька. Ета дзедыва піпка, ні чыпай. Стары Дзедзін Міласл. Дай мне свае піпкі пакурыць. Пячонкі Раснян. Дзед насыпаў у піпку тыбакі i стаў курыць. Сохана Мсцісл. Дыстывай-ка піпку ды тыбаку — закурім. Касцюковічы. ШПКЫЛА, -a, м. Курэц, што не выпускав з зубоў люлькі. Ды пакінь ты сваю піпку хуць ны часіну! Во ужу піпкыла, дыму напусціў — ні дыхнуць. Серчыцы Краснап. ПІРАБАРСЫВЫЦЬ, дзеясл. Перабарсываць, зацягваць у лапці [новыя] аборы. Узяўся пірабарсывьіць лапці, калі йціць нада. Хвёдараўка Краснап. ПІРАБІРЛІВЫЙ, прым. Пераборлівы. Пірабірлівый ты дужа, шмат пірабіраеш: тая нікрасівыя, а тая ні ўмеіць работыць, ні найдзеш ды ўспадобы. Кокатава Мсцісл. Наша карова тыкая пірабірлівыя, абы якога пойла ня возьме i ў рот. Парадзіна Мсцісл. ПІРАВОДЗІНА, -ы, ж. Бэлька. Ета браўно пойдзя на піраводзіну ў хату. Хвёдараўка Краснап.. ЙІРАВЯРНУЦЬ, дзеясл. Перавярнуць. Піравярні ты вядро дыгары ныгамі — хай сохніць. Ушакі Чэрык. ЙІРАДЗЁЛЫЦЬ, дзеясл. Перарабіць, пераіначыць. Калі ўдаўся нарт, дык яго трудна перадзелыць. Кокатава Мсцісл. ПІРАДОК, -дка, м. Перадок, пара пярэдніх колаў з воссю. Калі б даў хто-нібудзь пірадок, тады б паехалі ны сваіх калёсых. Татаркавічы Мсцісл. ПІРАЖКЁ -оў, мн. л. Ражкі, паражонае спорамі [галаўні] зерне. Піражкоў дзеці наеліся, дык жыватамі кычаюцца. Брылёўка Краснап. ПІРАЖОК, -жка, м. Памянш. ад niрог. Піражок выйшаў ладный, румянінькій. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ПІРАНЁСЬЦЬ, дзеясл. 1. Перанесці. Нада піранесьць жыта ў пуню. Асавец Крыч. 2. Перажыць. Дзед мой ны сваіх плячох усю паншчыну піранёс. Добра.е Мсцісл. ПІРАПСЮРЫЦЬ, дзеясл. Выцяць знячэўку. Ты б яго так пірапсюрыў, каб ён ноei павалок. Дуброўка Арш. ПІРАПУЖАЦЦА, дзеясл. Перапужацца [перапалохацца]. Пірапужаўся я сяньні на ўмор. Хвёдараўка Краснап
Дадатковыя словы
перя
8 👁