Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПІРАПУЖАЦЬ, дзеясл. Перапужаць [перапалохаць]. А багдай бы цябе чэрці ўзялі — во пірапужаў! Ушакі Чэрык. ПІРАРЭЗ, -a, м. Засек, месца для ссыпкі зерня. Жыта нада ссыпаць у tiipaрэз. Хвёдараўка Краснап. ПІРАСКОЧКА, -i, ж. бат. Расліна, падобная да маленькая сасновай раскрытая шыііікі, расце на пяску. Ны кладыўі ны магілкых растуць піраскочкі. Хвёдараўка Краснап. ГІІРАСЛУХАЦЬ, дзеясл. Пераслухаць. Сыбралісь бабы, як пычалі зюкню пры авечак, каровак — ды дзе там іх піраслухаіш! Ушакі Чэрык. ПІРАСТАЦЬ, дзеясл. Перастаць, сціхнуць. Хворі паліц ат холыду зыбалеў, але адхукыла, дык хутка пірастаў. Ушакі Чэрык. ГІІРАСЫПАЦЬ, дзеясл. Перасыпаць. Hi кладзі так яец у лубку, бо паб'юцца; іх нада мякінаю пірасыпаць. Парадзіна Мсцісл. ПІРАТОЧКА, -i, ж. Гадавалая авечка. На зіму ў нас зысталося ўсяго тры вечкі i піраточка. Паходавічы Чэрык. ПІРАХОД, -y, м. Пераход. Трзба абхадзіць гэта балота, бо піраходу тут німа. Сохана Мсцісл. ПІРАЦЫЯ, -ы, ж. Аперацыя. Дохтыр скызаў, што яму нада дзелыць пірацыю. Тур'я Краснап. ПІРАШЬІХЫЦЦА, дзеясл. Перагаварыцца цішком, сакрэтна. Пірашыхылісь naміж собку, ды тады i йдуць к нам. Кокатава Мсцісл. ПІРІБІРАЦЦА, дзеясл. Перабірацца. Яны ў новую хату пірібіраюцца, дык улазіны спраўляюць, i нас звалі. Арцёмаўка Міласл. ПІРІБІРАЦЬ, дзеясл. Перабіраць, выбіраць. Надта ты ўжу, хлопча, дзеўкымі пірібіраіш; глядзі, штоб табе ніжынатыму ні зыстацца. Журбін Бялынкав. ПІРІБРАЦЦА, дзеясл. Перабрацца. Тэй, уцёкшый з тюрьмы, зы граніцу, верна, пірібраўся. Арцёмаўка Міласл. ПІРІБРАЦЬ, дзеясл. Перабраць. Бульбу нада пірібраць, ато як ссыпылі яе paзым, так i ляжыць na ceŭ дзень. Зоры Чэрык. ГІІРІВІЗАЦЬ, дзеясл. Перавязаць. Нада мне сваю нагу пірівізаць, ато ні дайду двору. Касцюшкавічы Крыч. Пірівяжы там ніты, ато во ат'іжджаюць ніткі. Бяседавічы Хоцім. ГПРІГАВОРЫ, -аў, мн. л. Перагаворы. Былі ў нас з ім пірігаворы, ды мы яшчэ ні на чом ні сайшлісь. Бяседавічы Хоцім. ПІРІГАДЗІЦЬ, дзеясл. Перапсаваць. Нашто ты столька сена каню нываліў, ён жа яго ня зьесьць, a толькі пірігадзіць. Бяседавічы Хоцім. ПІРІГУВАРІВЫЦЦА, дзеясл. [Перагаворвацца], гаварыць. Дакуль вы там будзіця пірігуварівыцца? Пыскарей, ато ўжо конь даўно запряжын, двору нада ехыць. Бяседавічы Хоцім. ПІРІІЖЖАЦЬ, дзеясл. Пераязджаць. Яны скора будуць высіляцца зь етый хаты, будуць пірііжжаць на хутыр. Арцёмаўка Міласл. ПІРІІІМАЛЫІІЦА, -ы, ж. Пераймальніца. Піріймальніца ты: толькі увідзіла новыю кохту — ураз i сабе пашыла такую. Бардзіч Краснап. ГІІРШМАЧ, -a, м. Пераймальнік. Ен харошый піріймач: як увідзіць, што хто зьдзелыіць, дык січас жа піряймець i сабе ета зьдзелыіць. Бяседавічы Хоцім. ПІРІКРІЖОВЫНЫЙ, прым. Перакрэслены. А пычаму на пулустанку сімафор палычкамі пірікріжовыный? Тут астаноўкі паіздам нет. Бардзіч Краснап. ПІРІКРІЖУВАЦЬ, дзеясл. Перакрэсліць. Маю зыяву прідцідаціль пірікріжуваў i нызад выряціў. Мсціслаў. ПІРІКРЯСКА, -i, ж. Перафарбоўка. Мыя кохта павыцьвіла, нада ў пірікряску атдаць. Краснаполлё. ПІРІКРЯСІЦЬ, дзеясл. Перафарбаваць.. Вясной нада будзіць рямы ў вокных пірікрясіць у зілёныю кряску. Шумячы. ПІРІКУЛІЦЦА, дзеясл. Перакуліцца. На етым чаўне можна пірікуліцца i на дно пайсьці. Самацевічы Касцюк. ПІРІЛІЦУВАНЫ, прым. Пераліцаваны, перавернуты на другі бок. Ета спадніца ужу піріліцувана, я яе йшчэ летысь niряшыла на другей бок. Арцёмаўка Miласл. ПІРІЛІЦУВАЦЬ, дзеясл. Пераліцаваць, перавярнуць на другі бок. Я свой пінжак думыю піріліцуваць — будзіць, як новэй. Горкі Краснап. ПІРІЛІЧЬІЦЬ, дзеясл. Пералічыць. Нада грошы пірілічыць: кажыцца, мне нідыдалі пуўсотні. Серчыцы Краснап. ПІРІЛІЧЭНЬНЯ, -я, н. Пераўлік. Кыпіряціў закрытый — пірілічэньня ужу трі дні ідзець, выіўляюць ніхватку. Краснаполле. ПІРІМАНІВЫЦЬ, дзеясл. Пераваблі* ваць. Даректар лучшых учыціліў ды сябе з другіх школ піріманівыя. Мсціслаў. ГІІРІМУДРЫЦЬ, дзеясл. Перахітрыць, абдурыць. Мне ўсё такі удалось яго nipiмудрыць — я ўзяў тое, што хацеў. Бяседавічы Хоцім. ПІРІМЫГАНЬНЯ, -я, н. Перамога. Пірімыганьня асталысь за імі. Бяседавічы Хоцім. ПІРІНІМАЦЬ, дзеясл. Пераймаць. Ты ўсё пірінімаіш, як тая заморскыя кікімора, штоб я ня зьдзелыў, плахоя ці харошыя. Слаўнае Мсцісл. ПІРІНЫЧУВАЦЬ, дзеясл. Пераначаваць. Прышоў к нам нейкій пыдарожный i просіцца пірінычуваць. Палуж Краснап. ПІРІПАРХУВЫЦЬ, дзеясл. [Пераскакваць], пералятаць. Птушка піріпархувыя зь веткі на ветку. Палуж Краснап. ГІІРІПАХЬІВЫЦЬ, дзеясл. Пераворваць. Заўтрі паедзім кардохлі піріпахывыць — мо нызьбіраем пуды ca тры. Арцё~ маўка Міласл. ПІРІПАШКА, -i, ж. Бульба, сабраная пасля пераворвання бульбянішча. Мы ўжу выкыпалІ кардохлі i пы скырадзьбе сыбралі. Заўтрі будзім піріпахывыць. Піріпашку прідзіцца аддзельна ссыпаць, ато іна койидзе марожыныя, дык гніць пычанець. Apцёмаўка Міласл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атіжджаюць, йдзе, пабюцца, туря
4 👁
 ◀  / 512  ▶