Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Спадніца залішня пашыріныя ўнізе: так ні гадзіцца. Залачэўка Краснап. ПАШЬІРІЦЬ, дзеясл. Пашырыць, зрабіць больш шырокім. Плацьця вузка naшылі, нада пашыріць. Брылёўка Краснап. ПАШЫРЯЦЬ, дзеясл. Пашыраць. Несьцірь штогод пашыряіць сваю пахыту: то кусьця выдряў, то балота асушыіць. Б. Хутары Краснап. ГІАШЫЦЬ, дзеясл. Пашыць. Я пайіыў сабе новыя галіхвэ. Хоцімск. Пашыла сабе тры навылычкі ны падушкі. Шумячы. ПАЯВІЦЦА, дзеясл. Паявіцца, з'явідца. Ваня! Ужо галубейняткі ў катуху паявшее. Новыя Капачы Мсцісл. ПАЯСОК, -ска, м. Паясок. Аперажам мы цябе залатым паяском. Пірагова Мсцісл. ПЁВЕНЬ, пёўня, м. Певень. Певень пяець ніўпару, мабыць, пагода пераменіцца. Кісялёва Буда Краснап. Наш певень захварэў. Лабаноўка Калініншчына. Hy ŭ дзюбка ў етыга пеўня. Ушакі Чэрык. ПЕКЛА, -а, н. Пекла. Пыпаўся я к яму ў рукі, як у пекла. Добрае Мсцісл. Ня жысьць, а пекла нейкыя. Смолькаўская Буда Бялынкав. ПЕКЛА, -ы, ж. Уласнае імя Тэкля. Нашу Пеклу поп нызываіць Фёкла! Бяседавічы Хоцім. ПЁКЧЫ [печ], дзеясл. Пячы. Рысклыдай цяпло ды кладзі больш лымачча — будзем бульбу пекчы. Лютня Краснап. ПЁЛЬКІ, пёлік, мн. л. Грудзі [верх грудной клегкі]. Матрос выставіў голыя пелькі. Схувай ты свае пелькі, ато прістудзісься. Хвёдараўка Краснап. ПЕНЬ, пня, м. Пень, частка дрэва, што застаецца пры зямлі. Сыбака абшохаў пень i пабег далей у лес. Белы Камень Бялынкав. Кыля пня я найшоў паўкошыка апенак. Юшкі Мсцісл. ПЕРАБАВІЦЦА, дзеясл. Пераехаць рэчку на другі бок, пераправіцца. Ц і ня ведает, хлопча, як тут перабавіцца на тэй бок рякі? Куравічы Мсцісл. ПЕРАБАВЩЬ, дзеясл. Перагіравіць, перавезці на другі бок рэчкі. Рыбалоў ны чаўні перабавіў чыраз рэчку на другі берыг двух чылавек. Сохана Мсцісл. ПЕРАБОРКА, -i, ж. Перагародка. Зрабілі ў хаці пераборку, i стала два пакоі. Парадзіна Мсцісл. ПЕРАВАДНЯ, -i, ж. Бервяно ў варштаце, на якім гнуць палазы. Перавадня ня крэпкыя, можыць злымацца ад етыга noлыза. Ташна Клім. ПЕРАВЁРЗЫЦЬ, дзеясл. Пераблытаць, перакруціць у p а сказе. Я рыскызала так, як нада, а іна ўсе пераверзла. Парадзіна Мсцісл. ПЕРАВОДЗІНА, -ы, ж. Бэлька [доўгая i тонкая]. Ета браўно пойдзя на nepaводзіну. Хвёдараўка Краснап. ПЕРАВЯЗВАЦЬ, дзеясл. Нанава ўвязваць. Тыя вазы паеХылі ўперыд, а мой рызьвізаўся, пачаў я яго ізноў перавязваць ды астаўся ад іх. Пірагова Мсцісл. ПЁРАВЯЗЬ, -i, ж. Перавясла, скручаная жменя саломы, якою звязваюць снапы. Снапы рассыпаюцца, плахея перавязі дзелыіця. Юркаўка Крыч. ПЕРАГЛЯДАЦЦА, дзея'сл. Пераглядвацца, разглядацца нанава. Аскарджаныя справы будуць пераглядацца. Пірагова Мсцісл. ПЕРАГОН, -y, м. 1. Месца, праз якое пераганяюць статак на другі бок рэчкі, брод. Перагон тут кепскій — гразкі дужа. Хвёдараўка Краснап. 2. [Слабая] самагонка. Ета ўжо перагон, ніякай сілы ня маіць, во піршак быў — дык ета сымагонычка! Там жа. ПЕРАГОННЫЙ, прым. Перагонны, той, праз які праходзіць часта быдла. Ета пожня перагонныя, тут то туды, то сюды быдлу перыгыняюць. Хвёдараўка Краснап. ПЁРАД, -а, м. Перад. Во ныклаў воз: ні знаць, дзе зад, а йдзе перад. Жалезніца Чэрык. ПЁРАД, прыназ. Перад. Эйш, пан якей! Стой перад ім на чыку. КУРкаЎшчына Мсцісл. Перад кылядамі мы забілі вапрука. Барысавічы Клім. ПЕРАДОУКА, -i, ж. Пярэдня, тоўстая вяроўка, якая закладваецца на канец рубля пры ўвязванні воза з сенам. Зыкладзі там, сынку, перадоўку ны канец жэрдзіНовыя Капачы Мсцісл. ПЕРАДРАЗА, -ы, ж. Крыўлянне, карыкатура. На што ета перад раза? Намылюваў нейкыю перадразу. Палуж Краснап. ПЕРАЕЖДЖАНЫИ, прым. Падарожны. Хто гэста ў вас такі? Так, нейкі пераежджаны, ездзіцв во, а куды — ні даб'есься. Ушакі Чэрык. ПЕРАЁХАЦЬ, дзеясл. Пераехаць. Пакуль пераехаў лужу, увесь абрызкаўся гразьзю. Сохана Мсцісл. ПЁРАК, прыназ. Папярок. Перак рэчкі бірвяно пыклалі, штоп пераходзіць можна было. Буліна Касцюк. ПЕРАКГНУТЫЙ, прым. Перакінуты, Праз ручэй перакінуты жэрдкі для пераходу. Сохана Мсцісл. ПЕРАКШУЦЬ, дзеясл. Перакінуць, кінуць на другі бок. Міхась забіў пісклёнка i перакінуў праз плот у крапіву. Вярбоўка Раснян. ПЕРАКСЬЦ[ЦЦА, дзеясл. Перахрысціцца. Бабушка кажыць, што калі йдзеш длі царквы, то нада пераксьціцца. Пірагова Мсцісл. ПЕРАКУЛДЬІКНУЦЦА, дзеясл. Перакуліцца. Паку ль прыехалі, то разоў с пяць перакулдыкнулісь, такія вялікія выбоі ны дарозя. Мсціслаў. ПЕРАКУПКА, -i, ж. Гандлярка, што пер*акупляе тавары з рук. Ета ж перакупка — у цябе купіць, мне прыдасьць — тым i жыве. Старае Сяло Мсцісл. ПЕРАЛАМІЦЦА, дзеясл. Пераламацца. На поўдарозі вось пераламілась. Пухнава Раснян. ПЕРАЛЁСКА, -i, ж. бат. Пралеска. Яшчэ сьнег ня сыйшоў, a ўжо я сяньні eiдала пералеску. Пірагова Мсцісл. ПЕРАЛЁТАК, -тка, м. Пералетак, пералетавалы бычок ці жарабя. Свайго пералетка мы будзем абуежджваць налета. Барысавічы Клім. Ёсьць у мяне толькі кабыла з пералеткам. Пірагова Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабесься, зявідца
3 👁
 ◀  / 512  ▶