Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПАЦЯГНИДЬ, дзеясл. Пацягнуць. Дывай яму восемку чарвей, дык ён пацягне. Касцюковічы. ПАЦЯРАЦЦА, дзеясл. Згубіцца. Рыгор, глядзі, швыранок з грабёнкі каб ні naцяраўся. Бязводзічы Мсцісл. ПАЧАРНЁЦЬ, дзеясл. Пачарнець, зрабідца чорным. А х, якей жа ты, брат, заядлый, аж пачарнеў. Смолькаўская Вуда Бялынкав. ПАЧАСТУВАЦЬ, дзеясл. Пачаставаць. Госьці прыехалі — нада іх пачастуваць. Куркаўшчына Мсцісл. ПАЧАТАК, -тка, м. Верацяно, запоўнепае пражай. Сястра ныпряла пачатак. Стары Дзедзін Міласл. За вечыр я ныпрала два пачаткі. Зоры Чэрык. Дзяўчына наврала пачатак. Лагіаціна Мсцісл. ПАЧАЦЦА, дзеясл. Пачацца. Пачылася сінакосная пыра: заўтра паедзім ны Haтыпу касіць. Пірагова Мсцісл. Пачылася атлыга, сьнег увесь згоня. Хвёдараўка Красная. ПАЧАЦЬ, дзеясл. Пачаць. Учора буханку хлеба пачалі, а сёньня ўжо ўся — ны вас хлеба ні ныпасесься. Азерцы Клім. ПАЧОПКА, -i, ж. 1. Пачопка [дужка або], перавязка ў вядры. Ныбрала вядро вады, а пачопка лопнула, i выда разьлілась. Пацкава Мсцісл. Зьві новую пачопку, ато вядро рызаб'ём! Новыя Капачы Мсцісл. Ныбраў вады, пыдчапіў кароміслам зы пачопку, a іна ŭ пырвалыся. Вярбоўка Распяв. 2. Пачопка, матуз у калысцы, за які калышуць яе. У люлькі пачопка была слабый, як пыцягнуў нагою, дык іна i лопнула. Лешчынка Мсцісл. ПАЧОСТКА, -i, ж. Частаванне. Ніякый пачосткі ні було: пысядзелі троху ды пайшлі двору. Палуж Краем ап. ПАЧУКЫЦЬ, дзеясл. Пагушкаць на руках дзіця, падкідваючы яго лёгенька ўверх. Пачукый дзіцёнка. Хвёдараўка Краснап. ПАЧУЦЬ, дзеясл. Пачуць. Кінь ты слухаць етыга круціля: ад яго праўды ні naчуіій. Парадзіна Мсцісл. Ноччу сыбакі некыга, знаць, пачулі: надта кідаліся i брыхалі. Арцёмаўка Міласл. ПАЧЦІВЫЙ, прым. Пачцівы, ветлівы. Ён чылавек пачцівый, нікому абідныга слова ні скажыць. Залесавічы Крыч. ПАЧЬІН, -a, м. Вясло. Ідзі прынясі пачын, паедзім рыбу лавіць. Лютня Краснап. ПАЧЫНА, -ы, ж. Вясло. Хлопцы зыбралі пачыны i пашлі кытацца ны чаўне. Роськаў Калініншчына. І'рябец з цябе — пачыны ні паднімець, дывай мне, я буду гресьць. Куравічы Мсцісл. Мы ехылі ў лодцы i граблі дзьвюмя пачынамі. Малюшын Краснап. ПАЧЫНАЦЬ, дзеясл. Пачынаць. Пачынай ат'ізнова, я ўжо тое забыў. Пірагова Мсцісл. Пачынаюць ужо людзі бульбу капаць. Хоцімск. Стары ўжо ён — твар naчынае бабчыцца. Касцюковічы. ПАЧЫШЦЬ, дзеясл. Паправіць [адрамантаваць]. Цугун наш. трэба пачыніць, бо ён цячэць. Расна. Толькі пачыніў сыпагі, а яны ізноў рызваліліся. Тур'я Чэрык. ПАЧЫНЫК, -нка, м. Пачатак, пачын. Ны пачынык нашыга дзела дывай вып'ім! Слаўнае Мсцісл. ПАЧЫРВАНЁЦЬ, дзеясл. Пачырванець. Ат холаду ў дзеўкі шчокі пачырванелі, як макыў цьвет. Сохана Мсцісл. ПАЧЫСКІ, -&ў, мн. л. Пачаскі [пачасce]. Пачыскі нада сабраць, i будзем іх npaсьці. Новыя Капачы Мсцісл. ПАЧЫСЫ, -аў, мн. л. Пачаскі [пачассе]. Кужыль свой я ўжо весь пупряла, січас пачысы пряду. Юркаўка Крыч. Сёліта лён добрый, вылакністый, дык i пачысаў мала — адзін кужаль. Парадзіна Мсцісл. ПАЧЫСЬЦІЦЬ, дзеясл. Пачысціць. Нада комін пачысьціць, ато сажа зыгарецца можыць. Новыя Капачы Мсцісл. ПАЧЫТАЙШТО, прысл. Амаль што. Ну вось, мы пачытай што ŭ двору прыехым, Хоцімск. ГіАЧЫТАЦЬ, дзеясл. Пачытаць. Зразу пачытаць, a пысьля пагуляць. Канічы Kacцюк. Пачытай мне што-небудзь, а я паслухыю. Журбін Бялынкав. ПАЧЬІХАЦЬ, дзеясл. 1. Пачыхаць, чыхнуць. Тыбакі як панюхаў, дык пачыхаў хоць да сьлёз. Шумячы. 2. Пагараваць. Пачыхыіш, ніпраўда, як будзіш бяз хлеба. Хвёдараўка Краснап. ПАЧЭСНЫЙ, прым. Пачэсны. Ны свадзьбі. яго пысадзілі ны самыя пачэсныя места, на куце, кыла мыладых. Арцёмаўка Міласл. ПАША, -ы, ж. Паша. Летым у нас харошыя наша, каровы абЧдаюцца, i к восені хуць сала зь іх рэж. Арцёмаўка Міласл. ГІаша сёліта дрэнныя — усё павыгырыла. Палуж Краснап. ПАШАШЦА, -ы, ж. Пшайіца. ГІашаніца сёліта ні зырадзіла, адзін гугіль нарос. Пірагова Мсцісл. ПАШАШЧНЫЙ, прым. Пшанічны. Пашанічныя мука бялей за ржаную. Юшкі Мсцісл. ПАШАНЦПДЬ, дзеясл. Пашаыцаваць, пашчасціць. Табе сёліта пашанціла: сена быгата ныкасіў i зы пагоду убраў яго. Гібалы Касцюк. ПАШАПТАЦЦА, дзеясл. Сапсавацца. Цыбуля пашапталася ў агародзе, прыдзецца іймат выкінуць. Крычаў. ПАШЛЬІНДАЦЬ, дзеясл. Пахадзіць, пакруціцца. ён любіць там пашлындаць, айдзе пахніць сымагонкаю. Бяседавічы Хоцім. ПАШТОДЗЕНЬ, прысл. Штодзённа, штодзень, кожны дзень. Купцы паштодзень едуць зы тыварым. Самацэвічы Касцюк. ПАШУКАЦЬ, дзеясл. Пашукаць. Пашукай, унучак, мае рукавіцы. Іванаўка Хоцім. Мы зыхувалі яго кнігу, а ён пашукаў, пашукаў ды пайшоў так дыхаты. Хоцімск. ПАШЩ, прысл. Амаль. Па етыму маету нільга праехыць, пытаму што яго пашці пылавіну вясной зьнясло. Арцёмаўка Міласл. ПАШЫВАЛЩЦА, дзеясл. [Пашавяліцца], узварухнуцца. Стыяў тры часы нізьдзьвіжыма на 'дным месьці i дайжа ні пашываліўсь. Арцёмаўка Міласл. ПАШЫРІНЫЙ, прым. Пашыраны, зроблены больш шырокім [расшыраиы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атізнова, выпім, пацягнйдь, рызабём, туря, ірябец
3 👁
 ◀  / 512  ▶