Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АБРУГАЦЬ, дзеясл. Аблаяць. Абругаў мяне ні зашта i пашоў, во чылавек! Слаўнае Мсцісл. АБРУНІЦЦА, дзеясл. [Урунець], зарунецца. Жыта ўжо ўзышло, скора абруніцци. Гірэевічы Клім. АБРУНІЦЬ, дзеясл. Зарунець [i урунець], зазелянець. Жыта даўно ўзышло i добра абруніла. Сохана Мсцісл. АБРУС, -a, м. 1. Абрус, настольнік. Зысьцялі на стол абрус, абедыць будзім. Усполле Раснян. Зысьцяліце вы, бабы, чыстый абрус на стол. Добрае Мсцісл. Стол зыслалі абрусам. Малюшын Краснап. 2. Шырокі ручнік, што вешаюць на абразы. Павесь чысты абрус на Иконы. Б. Хутары Краснап. АБРУЧ, -а, м. Абруч. Ны вядры абруч лопнуў, нада другі ныцянуць, ато цячэць. Вародзькава Крыч. Абруч пірыжабіўся ў адным месьці. Хвёдараўка Краснап. Бочка цячэць: абруч пырваўсь. Б. Хутары Красная. АБРУЧЫК, -а, м. 1. Памянш. ад абруч. Зь етыя лескі абручык ны вядро выйдзя. Бродкі Крыч. 2. Пярсцёнак. Я знайшоў зы'латы абручык ды з жуковінай. Дзіснакіта Мсцісл. Іўка абручык сібе купіла, узамуж зьбіраіцца. Маластоўка Краснап. АБРУШЫНА, -ы, ж. Абвал. Кыля крутой гары зрабілась абрушына. Сохана Мсцісл. АБРУШЫЦЦА, дзеясл. Абваліцца, заваліцца [абурыцца]. Наш стары погрыб абрушыўсь. Сохана Мсцісл. АБРУШЫЦЬ, дзеясл. Абваліць [абурыць]. Hi стой ны краю ямы, бо йшчэ абрушыш! Лабаноўка Клім. АБРЫДА, -ы, ж. Абрыда. Абрыда ты! У хаце пы калена сьміцця i гразі, ат смуроду нільзя дыхаць. Сохана Мсцісл. Абрыда глядзець ны яго, які ён гідкі. Нашкавічы Мсцісл. Абрыда ты, што ета ты дзелаіш? Палуж Краснап. АБРЫДЗІЦЬ, дзеясл. Абрыдзець. Я но мне так абрыдзіла, што i есьці ні магу. Парадзіна Мсцісл. Абрыдзіла мне слухаць лаінку п'яных, дык я пашоў двору. Папоўшчына Мсцісл. АБРЬІДЛЫЙ, прым. Абрыдлы. Зыдавіцца б ат етыга жыцьця абрыдлага! Сохана Мсцісл. Абрыдлый ён мне стаў, жыць зь ім ні магу. Гірэевічы Клім. АБРЫДНІК, -a, м. Абрыднік, паскуднік. Абрыднік ты, што ты нырабіў? Сохана Мсцісл. Слухайця вы абрыдніка етыга! Добрыму чылавеку зь етым абрыднікам ня толькі гыварыць — стрэцца сорымна. Лабаноўка Клім. АБРЫДНУЦЬ, дзеясл. Абрыднуць, абрыдзець. Жывець адзін гультаём, ходзіць абшарпаным — усім абрыднуў. Сохана Мсцісл. Абрыдла мне яго гуканьня, проста ўжо слухаць ні магу! Ушакі Чэрык. АБРЬІСКІВЬІЦЦА, дзеясл. Апырсквацца. Пыўлазілі ў лужу ды дывай абрысківыцца вадою. Сохана Мсцісл. АБРЫСКЫНЫИ, прым. Абрызканы, запырсканы. У цябе адзаду ўвесь кажух абрыскыный. Нашкавічы Мсцісл. Ты ж увесь гразьзю абрыскыный. Бакунавічы Чэрык. АБРЬІСКЫЦЦА, дзеясл. Запырскацца. Пакуль пераехаў лужу, увесь абрыскыўся гразьзю. Сохана Мсцісл. АБРЫТАЦЬ, дзеясл. Забрытаць, надзець аброць. Абрытай кыня, бо так ні зывядзеш двору. Мсціслаў. АБРЫЦЬ, дзеясл. Абкапаць, абсыпаць зямлёю. Абрылі зыгывальню кылы хаты. Брылёўка Краснап. АБРЮЗГАЦЬ, дзеясл. Брузнуць. Ен дужа абрюзгаў ат сымагону. Хвёдараўка Краснап. АБРЮЗЛЬІЙ, прым. Абрузлы, апухлы. Што зь ім стала? Ен такей абрюзлый, што шчокі абвісьлі, i хадзіць ні можыць. Палуж Краснап. АБСВАРІЦЦА, дзеясл. Пасварыцца [i перасварыцца]. Няўжыўчывэй чылавек ён, з усімі абсваріцца. Палуж Краснап. АБСЁВАК, -ўка, м. Абсевак, памылкова прапушчанае пры сяўбе месца на полі. На Мікітывай пыласе сёліта абсевык. Галкавічы Мсцісл. АБСЁІНЫЙ, прым. Абсеяны [засеяны]. Іравоя поля абсеіна. Палуж Краснап. ўАБСЁІЦЬ, дзеясл. Абсеяць, засеяць, пасеяць. Школа мыладзец: адзін, a сколькі поля абсеіў! Дзягавічы Крыч. АБСЁІЦЦА, дзеясл. Абсеяцца, пасеяць, скончыць сяўбу. Чуць толькі абсеілісь, дык i марозы пычаліся. Журбін Бялынкав. АБСЁКЦІСЬ [абсёкца], дзеясл. Абсекчыся, змоўкнуць. Датуль гыварыў, датуль, брыхаў, пакуль абсекся. Сохана Мсцісл. АБСЁСЬЦЬ, дзеясл. 1. Абсесці, пасесці наўкол. Пустушкі абселі агонь наўкол, што ŭ дыступіцца нільга. Бакунавічы Чэрык. Ці ні жалка табе, Мыланка, \\Што чужая радзіма абсела, ||Л свыя рыдня вон пышла? 3 нар. песні, M. Г. 36. 2. Напладзіць, абзавесціся дзецьмі. Абсеў дзяцьмі дробнымі наш сусед, a ў беднасьці гыдываць іх цяжка. Сохана Мсцісл. АБСЁУКІ, -вак, мн. л. 1. Астатак зерня пасля сяўбы. Атвязі ўдвору абсеўкі. Хвёдараўка Краснап. 2. Канец сяўбе. Сяньне ў мяне абсеўкі, прыходзь увечыр — выпьем пы чарцы. Добрае Мсцісл. АБСЁЧЫНЫЙ, прым. Абсечаны. Усі сучча абсечыныя, голый стаўбур стаіць. Кычан капусты абсечыный. Хвёдараўка Краснап. АБСІДАЦЬ, дзеясл. Абсядаць, садзіцца наўкол. Я к толькі дзед выйдзіць на вуліцу, дык хлопцы зараз абсідаюць яго i слухаюць, што ён прысказвыіць пры старыну. Сохана Мсцісл. АБСІКАЦЬ, дзеясл. 1. Абсякаць. 2. Абрываць у гутарцы. Ого, пыпадзіся яму! Ен добра ўмее абсікаць брахуноў. Сохана Мсцісл. АБСКРАБЫНЫЙ, прым. Абскрабаны. абдрапаны. Чаму ў цябе лоб абскрабыный да крыві? Слаўнае Мсцісл. АБСКРАБЫЦЬ, дзеясл. Абскрабаць, абдзерці, абдрапаць. Пусьці кошку, ато іна цябе абскрабыя. Гірэевічы Клім. АБСКРЁБЫНЫЙ, прым. Абскробаны, абдрапаны. У цябе нос увесь чыста абскрё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абрўч, зылаты, пяных
17 👁
 ◀  / 512  ▶